wd wp Пошук:

Расоны

Расо́ны[2] (афіц. транс.: Rasony) — гарадскі пасёлак у Віцебскай вобласці Беларусі, цэнтр Расонскага раёна, на беразе Расонскага возера. За 170 км ад Віцебска, 45 км ад чыгуначнай станцыі Дрэтунь на лініі ПолацкНевель (Расія), аўтамабільнымі дарогамі злучаныя з Полацкам, Верхнядзвінскам, Невелем. Насельніцтва 4 888 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Паводле археалагічных раскопак, першыя паселішчы на месцы сучаснага пасёлка існавалі ўжо ў XХІІ стст.[4] Першы пісьмовы ўспамін пра Расоны як вёску ў складзе Полацкага ваяводства змяшчаецца ў «Полацкай рэвізіі» і датуецца 1552 годам. У той час мясціна знаходзілася ў валоданні Ф. Корсака[5] і налічвала 7 дымоў. У Інфлянцкую вайну вёску акупавалі войскі маскоўскага цара Івана Жахлівага, але праз некаторы час Стэфан Баторы вызваліў паселішча.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Расоны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Полацкай1796 — у Беларускай, а з 1802 — у Віцебскай губерні). Паводле звестак Віцебскага губернскага статыстычнага камітэту, станам на 1877 год тут было 12 дымоў; тут існавала карчма, працавалі прыватныя агульнаадукацыйныя жаночае (1866) і мужчынскае (1869) вучылішчы, дзейнічалі 2 царквы. У 1905 годзе вёска ўвайшла ў склад Вазнясенскай воласці Полацкага павета.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Расоны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Расоны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам раёна (цягам 19621965 у Полацкім раёне.).

У Другую сусветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 12 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 14 сакавіка 1958 года пасёлак атрымаў афіцыйны статус гарадскога пасёлка[6].

13 лістапада 2005 года ў Расонах асвяцілі кутны камень касцёла святога Іасафата Кунцэвіча[7]. 20 студзеня 2006 года адбылося зацверджанне гербу пасёлка. 19 красавіка 2010 года Расоны ўзнагародзілі вымпелам «За мужнасьць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»[8].

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Расоны». Дом паляўнічага.

Культура

Славутасці

Расонская сядзіба

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Вікторыя Целяшук. Расоны «пастарэлі» // «Звязда» № 183 (26048), 26 верасня 2007.
  5. Расоны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 509. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Расоны, Расонскага раёна, Віцебскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 14 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  7. Ірына Жарнасек. Асвячэнне вуглавога каменя ў Расонах // «Catholic.by», 22 лістапада 2005.
  8. УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 19 красавіка 2010 г. № 189 Аб узнагароджанні некаторых населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны»
  9. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  10. Расоны на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Расонскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Расоны
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета