wd wp Пошук:

ГАЗ-13

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чайка, значэнні. ГАЗ-13 “Чайка”ГАЗ-13 “Чайка” на ВікісховішчыАгульныя даныя

Вытворца: Горкаўскі аўтамабільны завод
Выпуск: 1959—1981
Зборка: завод у Горкім.
Клас: вялікі II групы
[Дызайн](/Дызайн "Дызайн")
Тып(ы) кузавы: чатырохдзвярны седан, лімузін, фаэтон
Кампаноўка: задні
[Рухавікі](/Рухавік "Рухавік")ГАЗ-13 (ЗМЗ), 5526 см³ХарактарыстыкіМасава-габарытныя
Даўжыня: 5600 мм
Шырыня: 2000 мм
Вышыня: 1620 мм
Клірэнс: 180 мм
Каляіна задняя: 1530 мм
Маса: уласная - 2100 кг., поўная - 2660 кг.
Дынамічныя
Разгон да 100 км/г: 20 сек. да 100 км.
Макс. хуткасць: 160 км.
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Іншае
Выдатак паліва: 14...21 л / 100 км.
Аб'ём бака: 80 л.
Дызайнер: Леў Ерамееў

ГАЗ-13 «Чайка» — савецкі прадстаўніцкі легкавы аўтамабіль вялікага класа, які выкарыстоўваўся для абслугоўвання патрэбаў уладнай эліты СССР і краін “народнай дэмакратыі”.

Выраблена 3,179 аўтамабіляў гэтай мадэлі.

Гісторыя

Распрацавана ў 1957 годзе на замену аўтамабілю «ЗіМ». Над стварэннем «Чайкі» працаваў вялікі творчы калектыў канструктараў, інжынераў, выпрабавальнікаў завода: У. С. Салаўёў, Н. А. Юшманаў, Г. А. Панамароў, В. В. Гнетнеў, П. Э. Сыркіна, А. І. Пелюшэнка, М. Макееў, Б. Грэкаў, а таксама Л. Д. Кальмансон, Б. С. Паспелаў, Б. Б. Лебедзеў, Л. Э. Дуартэ і іншыя.

Афіцыйнай датай пачатку выпуску ГАЗ-13 «Чайка» было 16 студзеня 1959, але першыя аўтамабілі збіраліся на стапелях яшчэ з восені 1958.

У 1962 годзе базавая мадыфікацыя ГАЗ-13 атрымала нязначнае тэхнічнае і знешняе абнаўленне, у прыватнасці з’явіўся карбюратар К-114 (замест К-113), новы прыёмнік з дадатковым рэгулятарам гучнасці ў левым падлакотніку задняй канапы, новыя колы з іншымі каўпакамі. Салоны аўтамабіляў сталі абіваць сукном парадных афіцэрскіх шынялёў шэрага колеру.

У пачатку 1970-х гадоў «Чайка» атрымала бакавое люстэрка задняга віду на левай дзверы.

У канцы 1970-х гадоў, паралельна з выпускам «Чайкі» ГАЗ-14 і па яе ўзоры, на ГАЗ-13 быў мадэрнізаваны салон. Замест латуневай сеткі на панэлі прыбораў з’явілася плёнка з тэкстурай “пад дрэва», канапы і абівальныя панэлі дзвярэй сталі абцягваць велюрам гарчычнага ці зялёнага колеру. З’явіўся новы радыёпрыёмнік - транзістарны, з караткахвалевым дыяпазонам.

Аўтамабіль выпускаўся 22 гады. Нягледзячы на тое, што ў 1977 годзе ГАЗ пачаў вытворчасць «Чайкі» другога пакалення — ГАЗ-14, вытворчасць ГАЗ-13 працягвалася да 1981 года.

Мадыфікацыі

Абсалютная большасць «Чаек» ГАЗ-13 мела закрыты четырохдзверны кузаў з трыма шэрагамі сядзенняў без унутранай перагародкі. Аднак па спецзаказе, у асноўным Міністэрства абароны, выпускаліся аўтамабілі з усталяванай унутранай перагародкай паміж вадзіцельскім і пасажырскі аддзяленнямі (такая мадыфікацыя насіла індэкс ГАЗ-13А).

Фаэтон ГАЗ-13Б

На базе ГАЗ-13 былі распрацаваныя аўтамабілі з адкрытым кузавам «фаэтон» (у іншых крыніцах пазначаецца як «кабрыялет») — ГАЗ-13Б. У аўтамабіля меўся складны тэнт з электрагідраўлічным прывадам, рамкі шклоў дзвярэй адсутнічалі — замест іх на саміх бакавых шклах былі лёгкія металічныя акантоўкі, якія прыбіраюцца разам з імі. У складзеным стане тэнт укладваўся ў нішы па баках ад задняга сядзення, таму на ім змяшчалася толькі два чалавекі, а агульная колькасць пасадачных месцаў знізілася да шасці.

У асноўным ГАЗ-13Б прызначаліся для ўдзелу ў ваенных парадах у ваенных акругах, а таксама абслугоўвання партыйных дзеячоў на адпачынку ў санаторыях Крыма і Каўказа. ГАЗ-13Б былі выраблены ў перыяд 1961–1962 гг[1] невялікай партыяй — па розных падліках не больш за два дзясяткі.[2]

ГАЗ-13С

На заводзе RAF выпускаўся санітарны варыянт з кузавам універсал — ГАЗ-13С. Машыны пераабсталёўваліся па заказу 4 Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя і прызначаліся для абслугоўвання вышэйшай наменклатуры — заслужаных членаў камуністычнай партыі, высокапастаўленых чыноўнікаў і членаў іх сем’яў. Практычна ўсе ўніверсалы мелі паміж сабой тыя або іншыя адрозненні праз ручную зборку. Вядомы таксама ўніверсал-катафалк.

Выкарыстанне

У адрозненні ад ЗіМа, які афіцыйна знаходзіўся ў свабодным продажы насельніцтву (аднак па вельмі высокай цане, амаль удвая даражэй за “Победу”), «Чайка» ніколі не была таварам шырокага народнага ўжытку, нават не мела ўсталяванага рознічнага кошту. Простыя грамадзяне не карысталіся гэтымі машынамі, па некаторых дадзеных «Чайки» атрымалі пісьменнік Міхаіл Шолахаў і балярына Уланава, жанчына-касманаўт Валянціна Церашкова атрымала першы белы ГАЗ-13).

Выкарыстоўваліся ў якасці персанальнага транспарту вышэйшай наменклатуры (пераважна - міністраў, першых сакратароў абкамаў), які выдаваўся як складовая частка належнага «пакета» прывілеяў.

На «Чайках» ездзілі кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, першыя сакратары рэспубліканскіх кампартый, паслы СССР у замежных краінах. Шмат машын ГАЗ-13 абслугоўвала маскоўскі дыпкорпус: на іх вазілі паслоў ГДР, Балгарыі, Венгрыі, Манголіі, КНДР, Інданезіі, Эфіопіі, Фінляндыі, і нават ЗША.

І седаны, і кабрыялеты «Чайка» выкарыстоўваліся на парадах, падаваліся пры сустрэчах замежных лідараў, вядомых дзеячаў і герояў, ўжываліся ў якасці машын суправаджэння, паступалі ў «Інтурыст», Палацы шлюбаў і ЗАГС, дзе выкарыстоўваліся ў якасці вясельных лімузінаў (хоць арэнда такога аўтамабіля была ў два разы даражэйшая за арэнду “Волги”).

Нешматлікія экзэмпляры, якія траплялі ў рукі прыватнікаў і выкарыстоўваліся як таксі, часта мадыфікаваліся ўласнікамі. З-за вялікага расходу паліва (да 40 л. на 100 км.) арыгінальныя газаўскія рухавікі замяняліся на дызелі ад грузавікоў ці ад іншых шыкоўных аўтамабіляў з магутнымі рухавікамі. Гэта дазваляла знізіць расход паліва нават да 10 літраў/100км.

Галерэя

Цікавыя факты

Зноскі

  1. «М20. Победа» («DeAgostini») №89. 2014. ISSN 2305-4026. (руск.)
  2. «Автолегенды СССР» («DeAgostini») №13. ГАЗ-13 «Чайка»: с. 15. 2009. ISSN 2071-095X. (руск.)

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўтамабілі ГАЗ
Катэгорыя·Аўтамабілі паводле алфавіта