Камуністычная партыя Беларусі Беларускія секцыі РКП(б) — КП(б)ЛіБ — КПБ — КПЗБ |
Гісторыя партыі |
Арганізацыя КПБ |
Абіраўся з’ездам КПБ ва ўстаноўленым iм колькасці членаў і кандыдатаў у члены ЦК. Па меры росту шэрагаў КПБ, маштабаў і складанасці задачаў колькасць членаў ЦК павялічвалася.
У сваёй дзейнасці кіраваўся Праграмай і Статутам КПСС, рашэннямі з’ездаў КПСС і КПБ, пленумаў ЦК КПСС.
Пленумы ЦК КПБ склікаліся не радзей за адзін раз у чатыры месяцы.
Упершыню ЦК Кампартыі Беларусі быў абраны 14 мая 1924 года на VIII з’ездзе КП(б)Б у складзе 25 членаў і 7 кандыдатаў у члены ЦК.
Да стварэння ЦК вышэйшымі кіраўнічымі органамі Кампартыі Беларусі былі: Цэнтральнае бюро КП(б)Б, Цэнтральны камітэт КП(б)ЛіБ, Часовае беларускае бюро ЦК РКП(б).
ЦК КПБ ўзначальваў усю дзейнасць рэспубліканскай партыйнай арганізацыі па ажыццяўленню палітыкі партыі, арганізоўваў выкананне дырэктыў ЦК КПСС, кіраваў абласнымі, гарадскімі і раённымі партыйнымі арганізацыямі, правяраў іх працу, заслухоўваў справаздачы абкамаў, гаркамаў і райкамаў, ажыццяўляў падбор і расстаноўку кіруючых кадраў.
Пад кіраўніцтвам ЦК КПБ праводзіў сваю працу ЦК ЛКСМБ.
ЦК КПБ накіроўваў працу рэспубліканскіх дзяржаўных і грамадскіх арганізацый працаўнікоў праз партыйныя групы ў іх, зацвярджаў рэдактараў рэспубліканскіх друкаваных партыйных органаў, якія працавалі пад яго кантролем, склікаў з’езды КПБ, даваў справаздачу перад імі і ЦК КПСС.
Асноўны артыкул: Бюро Цэнтральнага камітэта КПБ Для кіраўніцтва працай партыі паміж Пленумамі ЦК абірае Бюро ЦК КПБ.
Асноўны артыкул: Сакратарыят Цэнтральнага камітэта КПБ Для кіраўніцтва паўсядзённай працай, пераважна для арганізацыі праверкі выканання партыйных рашэнняў і падбору кадраў пленумамі абіраўся Сакратарыят ЦК КПБ.