Мі́нскі абласны́ камітэ́т КП Беларусі — орган кіравання Мінскай абласной партыйнай арганізацыяй КП Беларусі (1938—1991 гады). Мінская вобласць утворана 15 студзеня 1938 года. Цэнтр — г. Мінск. Сучасныя абрысы вобласць набыла ў 1954 годзе.
3 1944 года разам з гаркамам КП(б)Б і выканкамам гарсавета размяшчаўся ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 12[1]. У 1953—1956 гг. на рагу вуліц Кірава і Камсамольскай пабудаваны асобны чатырохпавярховы будынак (архітэктары А. Воінаў і Л. Усава)[2].