wd wp Пошук:

Пётр Іванавіч Івашуцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашуцін. Пётр Іва́навіч Івашу́цін (народж. Івашуціч; 5 (18) верасня 1909, Брэст-Літоўск — 4 чэрвеня 2002, Масква) — кіраўнік органаў дзяржаўнай бяспекі і ваеннай разведкі СССР. Генерал арміі (1971), Герой Савецкага Саюза (1985).

Першы намеснік старшыні КДБ СССР (19541963), выконваючы абавязкі старшыні КДБ (5 лістапада — 13 лістапада 1961), начальнік Галоўнага разведвальнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба УС СССР (19631986).

Біяграфія

Пётр Іванавіч Івашуціч (пазней прозвішча было зменена на Івашуцін) нарадзіўся 5 (18) верасня 1909 года ў горадзе Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер горад Брэст) у сям’і чыгуначніка. Жыў і вучыўся ў Чарнігаўскай вобласці. Скончыў чыгуначную школу ў Сноўске, прафтэхшколу ў Гародні. У 19261931 гадах працаваў на чыгунцы і на механічным заводзе ў горадзе Іванава-Вазнясенске. У 1930 годзе ўступіў у УКП(б).

Даваенная служба

У Чырвонай Арміі з 1931 года, па партыйнай мабілізацыі быў прызваны і накіраваны на вучобу — у 1933 годзе скончыў Сталінградскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. У 19331936 гадах — лётчык-інструктар 107-й авіябрыгады Маскоўскай ваеннай акругі. У 1937 годзе — камандзір цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У 19371939 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Са студзеня 1939 года — у органах контрразведкі РСЧА. Займаў пасаду начальніка асобага аддзела НКУС 23-га стралковага корпуса. Удзельнік савецка-фінландскай вайны.

Вялікая Айчынная вайна

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з мая па кастрычнік 1941 года — намеснік начальніка 3 ГА аддзела Закаўказскага фронту. Са снежня 1941 года — намеснік начальніка Асобага аддзела НКУС Крымскага фронту. З чэрвеня 1942 года — на той жа пасадзе на Паўночна-Каўказскім фронце, са снежня 1943 года — у Чарнаморскай групе войскаў Паўночна-Каўказскага фронту. З сакавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ 47-й арміі. З 29 красавіка 1943 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ Паўднёва-Заходняга, з кастрычніка 1943 года — 3-га Украінскага франтоў. Вёў перамовы з прадстаўнікамі румынскага ўрада аб выхадзе гэтай краіны з вайны на баку фашысцкай Германіі. 25 верасня 1944 года прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант».

Пасляваенная служба

З ліпеня 1945 года — начальнік Упраўлення контрразведкі СМЕРШ у Паўднёвай групе войскаў, калі гэта ўпраўленне ў 1946 годзе было перайменавана ва Упраўленне контрразведкі Міністэрства дзяржаўнай бяспекі па той жа групе войскаў — пакінуты на займаемай пасады. З лістапада 1947 года — начальнік Упраўлення контразведкі МДБ СССР па Групе савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі(руск.) бел.. З лістапада 1949 года па студзень 1952 года — начальнік контрразведкі МДБ Ленінградскай ваеннай акругі.

У студзені — жніўні 1952 года — намеснік начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення (ваенная контрразведка) МДБ СССР(руск.) бел.. З верасня 1952 года — Міністр дзяржаўнай бяспекі Украінскай ССР. З сакавіка 1953 года — намеснік Міністра ўнутраных спраў Украінскай ССР. З ліпеня 1953 года — намеснік начальніка 3-га ўпраўлення (ваенная контрразведка) Міністэрства ўнутраных спраў СССР. У 1954 годзе начальнік ўпраўлення контрразведвальнай работы ў прамысловасці.

Адразу пасля стварэння КДБ СССР быў пераведзены туды і ў сакавіку 1954 года быў прызначаны начальнікам 5-га ўпраўлення (эканамічная контрразведка) КДБ пры СМ СССР.

З чэрвеня 1954 года — намеснік старшыні КДБ, у 19561963 гадах першы намеснік старшыні КДБ пры Савеце міністраў СССР. 5 — 13 лістапада 1961 ггода — в.а. старшыні КДБ пры СМ СССР.

18 лютага 1963 года прысвоена званне «генерал-палкоўнік».

У 1950—1954 гадах і з 1966 года — дэпутат Савета Нацыянальнасцяў(руск.) бел. Вярхоўнага Савета СССР ад Паўночна-Асяцінскай АССР.

Начальнік ГРУ

З 14 сакавіка 1963 года па 19 ліпеня 1986 года — начальнік Галоўнага разведвальнага Упраўлення Генеральнага штаба УС СССР(руск.) бел.. Стаж службы Пятра Іванавіча Івашуціна ў ГРУ склаў 24 гады.

Адной з першачарговых задач, якую прыйшлося вырашаць П. І. Івашуціну — гэта звясці да мінімуму тую шкоду, якую нанёс ГРУ А. Пянькоўскі.

Па ініцыятыве Пятра Іванавіча ў ГРУ яшчэ ў 1963 годзе пачала стварацца сістэма кругласутачнага атрымання інфармацыі і яе ацэнкі з мэтай выяўлення прыкмет павышэння боегатоўнасці замежных узброеных сіл. Іншымі словамі, стваралася сістэма папярэджання вышэйшага кіраўніцтва краіны аб ваенных пагрозах у рэжыме рэальнага часу. Дадзеная сістэма пасля стала называцца Камандным пунктам. Гэтая, распачатая Івашуціным у 60-я гады мінулага стагоддзя, праца стала пасля асновай для стварэння Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай Расійскай Федэрацыі(руск.) бел.[2].

У 1963 годзе Івашуцін здзяйсняе паездку на Кубу. Вынікам гэтай паездкі было разгортванне ў Лурдэсе (прыгарадзе Гаваны) цэнтра тэхнічнай разведкі(руск.) бел..

Па патрабаванню Івашуціна было пачата будаўніцтва новага комплексу будынкаў для патрэб ГРУ ў Маскве[3].

Пасля з’яўлення ў космасе першых разведвальных спадарожнікаў па ініцыятыве Івашуціна ў ГРУ з’явіўся аддзел Касмічнай разведкі.

Пасля ГРУ

У 19871992 гадах Івашуцін працуе ў Групе генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР(руск.) бел..

У адстаўцы

З 1992 года — у адстаўцы.

Памёр 4 чэрвеня 2002 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках (участак 4).

Ацэнкі

Генерал-палкоўнік Чэслаў Кішчак:

«Галава ў яго працавала выдатна. Часам удавалася перавесці размову на тэму Афганістана, і ён пачынаў апераваць прозвішчамі правадыроў плямёнаў, адрозненнямі паміж імі, хто на кім жанаты, чыя дачка за якога правадыра была выдадзена. Я некалькі разоў гэта правяраў. Быў выпадак, калі справакаваны Ярузельскім Івашуцін пачаў сыпаць тактыка-тэхнічнымі дадзенымі крылатых ракет. Я запісаў, а потым праверыў. Усе цалкам сышлося… Ён быў разумным, здольным, ініцыятыўным і вельмі ўпэўненым у сабе, добра ведаў сабе цану»[4].

Герой Савецкага Саюза генерал арміі С. П. Іваноў(руск.) бел., які ў 1942—1945 гадах быў начальнікам штабаПаўднёва-Заходняга, Варонежскага, Закаўказскага, 1-га і 3-га Украінскіх франтоў, пісаў:

«…Пётр Іванавіч прымаў непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні наступальных аперацый 3-га Украінскага фронту. Асабліва шмат сіл і энергіі ўклаў ён у падрыхтоўку і ажыццяўленне Яска-Кішынёўскай, Будапешцкай(руск.) бел., Венскай аперацый, забеспячэнне дзеянняў войскаў фронту па вызваленні Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. Вайну П. І. Івашуцін скончыў у Аўстрыі. Там сустрэў і Дзень Перамогі…»[5]

Воінскія званні

Узнагароды

У мастацкай літаратуры

Генерал арміі Пётр Іванавіч Івашуцін фігуруе ў аўтабіяграфічным рамане Віктара Суворава «Акварыум».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1024899659 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. Олег Хлобустов. Петр Ивашутин. Жизнь отдана разведке. — М.: Алгоритм, 2016.
  3. Так званы «Акварыум»
  4. Военная разведка и эпоха разрядки.
  5. Маршал военной разведки
  6. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Ленина (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  7. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красного Знамени (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  8. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Богдана Хмельницкого I степени (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  9. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Кутузова II степени (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  10. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Отечественной войны I степени (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.
  11. Память народа :: Документ о награде :: Ивашутин Петр Иванович, Орден Красной Звезды (нявызн.). pamyat-naroda.ru. Праверана 20 ліпеня 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (66):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя юбілейным медалём «300 гадоў Расійскаму флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Венгерскай свабоды
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Старшыні КДБ СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Вены»
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Бялграда»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Памерлі 4 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Постаці спецслужбаў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Шарнхорста
Катэгорыя·Постаці спецслужбаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7 склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Генералы арміі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Асобы