wd wp Пошук:

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Гісторыя

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійскую надзвычайную камісію (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) РСФСР. 2 лістапада 1923 прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб’яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР.

10 ліпеня 1934 пастановай ЦВК СССР быў створаны Народны камісарыят унутраных спраў СССР, у склад якога ўвайшло АДПУ СССР, ператворанае ў Галоўнае ўпраўленне дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) НКУС СССР.

1 сакавіка 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі злітыя ў адзіны наркамат - НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР.

15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі ў Міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 МДБ было аб’яднана з Міністэрствам ўнутраных спраў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 з МУС СССР выдзелены органы дзяржаўнай бяспекі і створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

22 кастрычніка 1991 г. шляхам падзелу КДБ СССР была створана Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) асноўнай функцыяй якой з’яўлялася каардынацыя работы рэспубліканскіх службаў бяспекі і правядзення ўзгодненай з імі контрвыведніцкай дзейнасці.

Устанаўлівалася, што МСБ з’яўляецца асноўным правапераемнікам КДБ СССР на матэрыяльна-тэхнічную базу і маёмасць. З паўнамоцтваў КДБ у падпарадкаванні МСБ заставаліся: контрвыведка (у тым ліку і ваенная), аператыўна-вышуковая праца, выраб апертэхнікі, інфармацыйна-аналітычная праца, падрыхтоўка кадраў. Аднак, большая частка паўнамоцтваў КДБ СССР адышла да службаў бяспекі саюзных рэспублік, МСБ паступова заставалася толькі каардынатарам дзейнасці рэспубліканскіх спецслужбаў[1].

19 снежня 1991 года, Міжрэспубліканская служба бяспекі была скасавана.

Кіраўніцтва

Старшыні КДБ СССР

Зноскі

  1. Аб зацвярджэнні часовага палаження аб МСБ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Спецслужбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·СССР