wd wp Пошук:

Венская аперацыя

Венская наступальная аперацыя — стратэгічная наступальная аперацыя Чырвонай Арміі супраць нямецкіх войскаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Праводзілася з 16 сакавіка па 15 красавіка 1945 г войскамі 2-га і 3-га Украінскіх франтоў пры садзейнічанні 1-й балгарскай арміі з мэтай разгрому нямецкіх войскаў у заходняй Венгрыі і ўсходняй Аўстрыі.

Становішча

Задача на падрыхтоўку і правядзенне наступальнай аперацыі па ўзяцці Вены была пастаўлена перад камандуючым 2-м і 3-м Украінскіх франтоў 17 лютага 1945 года ў дырэктыве Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання № 11027. На падрыхтоўку наступу адводзілася каля месяца. 15 сакавіка было вызначана як тэрмін пачатку аперацыі.

Неўзабаве савецкаму камандаванню стала вядома, што вермахт рыхтуе буйное контрнаступленне ў раёне возера Балатон. У сувязі з гэтым войскам 3-га Украінскага фронту было загадана, працягваючы падрыхтоўку да наступу, часова перайсці да абароны і на загадзя падрыхтаваных абарончых рубяжах выматаць танкавую групоўку праціўніка. Затым варта было перайсці ў наступ на венскім кірунку.

Далейшыя падзеі пацвердзілі правільнасць прынятага рашэння. Нямецкі наступ, які развярнуўся ў першай палове сакавіка каля возера Балатон, быў адбіты савецкімі войскамі ў ходзе Балатонскай абарончай аперацыі. Мэта, прызначаная вышэйшым германскім камандаваннем, не была дасягнутая, але на галоўным кірунку нямецкім войскам удалося уклініцца ў савецкую абарону на глыбіню да 30 км. Такая лінія фронту давала савецкаму камандаванню магчымасць акружыць клін танкавай групоўкі праціўніка, а сур’ёзныя страты, панесеныя Вермахтам, змянілі агульныя суадносіны сіл на карысць Чырвонай Арміі.

План аперацыі

Задума аперацыі прадугледжвала нанясенне галоўнага ўдару сіламі 4-й і 9-й гвардзейскіх армій з раёна на поўнач ад Секешфехервара на паўднёвы захад з мэтай акружэння 6-й танкавай арміі СС. У далейшым галоўнымі сіламі меркавалася развіваць наступленне ў напрамку Папа, Шопран і далей да венгера-аўстрыйскай мяжы, часткай сіл наступаць на Сомбатхей і Залаэгерсег з мэтай ахопу з поўначы надзьканіжскай групоўкі ворага. 26-я і 27-я арміі павінны былі пачаць наступ пазней і спрыяць знішчэнню акружанага да таго часу праціўніка. 57-я і 1-я балгарскія арміі, якія дзейнічалі на левым крыле 3-га Украінскага фронту, павінны былі перайсці ў наступ на поўдзень ад возера Балатон з задачай разграміць праціўніка і авалодаць нафтаноснымі раёнам з цэнтрам у горадзе Надзьканіжа.

46-я армія 2-га Украінскага фронту, узмоцненая 6-й гвардзейскай танкавай арміяй і двума артылерыйскімі дывізіямі прарыву, павінна была 17 - 18 сакавіка пачаць наступ на поўдзень ад Дуная, сумесна з войскамі 3-га Украінскага фронту разбіць групоўку праціўніка і развіваць наступ у напрамку горада Дзьёр.

Зноскі

  1. 1 2 Великая Отечественная война. 1941—1945 гг. Справочное пособие/ Автор-составитель И. И. Максимов. — М.: ДИК, 2005. — ISBN 5-8213-0232-3
  2. 1 2 Коллектив авторов. Россия и СССР в войнах ХХ века: Потери Вооружённых Сил / Г. Ф. Кривошеев. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2001. — С. 306. — 608 с. — (Архив). — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Красавік 1945 года
Катэгорыя·1945 год у СССР
Катэгорыя·Сакавік 1945 года
Катэгорыя·Бітвы СССР
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Германіі
Катэгорыя·Гісторыя Вены
Катэгорыя·Стратэгічныя ваенныя аперацыі СССР