wd wp Пошук:

Войцех Ярузельскі

Войцех Вітальд Ярузе́льскі (польск.: Wojciech Witold Jaruzelski; 6 ліпеня 1923Кураў, Любельскае ваяводства — 25 мая 2014, Варшава) — польскі дзяржаўны дзеяч і афіцэр арміі. Быў першым сакратаром Польскай аб’яднанай рабочай партыі з 1981 да 1989 года і апошнім кіраўніком Польскай народнай рэспублікі (ПНР). Таксама займаў пасады старшыні Савета міністраў ПНР з 1981 да 1985 года і старшыні Дзяржаўнага савета ПНР з 1985 да 1989 года. З’яўляўся апошнім галоўнакамандуючым Польскай Народнай арміі. Быў адхілены ад улады пасля пагаднення Польскага круглага стала ў 1989 годзе, якое прывяло да дэмакратычных выбараў у краіне.

Ярузельскі быў галоўным адказным за ўвядзенне ваеннага становішча ў Польшчы 13 снежня 1981 года ў спробе задушыць рух за дэмакратыю, у тым ліку «Салідарнасць», першы некамуністычны прафсаюз у краіне пасля падпісання Варшаўскай дамовы. У наступныя гады ўрад і ўнутраныя сілы бяспекі Ярузельскага падвергнулі цэнзуры, ганенням і турэмнаму зняволенню тысячы журналістаў і апазіцыйных актывістаў без прад’яўлення абвінавачванняў; некаторыя страцілі жыцці падчас гэтых падзей. У выніку сацыяльна-эканамічнага крызісу адбылося нарміраванне асноўных прадуктаў харчавання, такіх як цукар, малако і мяса, а таксама бензіну і спажывецкіх тавараў, у той час як сярэдні даход насельніцтва знізіўся на 40 %. Падчас кіравання Ярузельскага з 1981 да 1989 года каля 700 тысяч чалавек пакінулі Польшчу.

Біяграфічныя звесткі

Войцех Ярузельскі быў родам з вёскі Кураў Люблінскага ваяводства. Яго сям’я жыла ў Літве, а пасля далучэння краіны да СССР, сям’я была рэпрэсаванай і адпраўленая ў лагеры Краснаярскага края. У высылцы памёр бацька Войцеха.

У 1943 Войцех Ярузэльскі запісаўся ў 1-ю польскую пяхотную дывізію імя Тадэвуша Касцюшкі, што фарміравалася на савецкай тэрыторыі. Скончыў польскую пяхотную афіцэрскую школу ў г. Разань (1943). У чыне падпаручніка ўдзельнічаў у баях (у т.л. пад Варшавай) у складзе 2-й пяхотнай дывізіі імя Я. Дамброўскага; узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы «Віртуці Мілітары».

Пасля вайны скончыў Вышэйшую школу пяхоты (1947) і Акадэмію Генштаба Войска Польскага (1955) у Варшаве. Быў на розных камандных і штабных пасадах у Войску Польскім, у 1968—83 — міністр абароны Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР).

У 1971—89 член Палітбюро ЦК кіруючай Польскай аб’яднанай рабочай партыі (ПАРП). Падчас палітычнага крызісу 1980—81 прызначаны на вышэйшыя дзяржаўныя і палітычныя пасады ПНР: старшыня СМ (люты 1981 — лістапад 1985), Ваеннага савета нацыянальнага выратавання (1981—83), 1-ы сакратар ЦК ПАРП (1981—89, замест С. Кані). Па ініцыятыве В Ярузельскага ў снежні 1981 ў ПНР уведзена ваеннае становішча, прыпынена дзейнасць прафаб’яднання «Салідарнасць» і іншых апазіцыйных арганізацый (тлумачыў гэта пагрозай грамадзянскай вайны). У наступныя гады намагаўся мірнымі сродкамі захаваць сацыялістычны лад і ўладу ПАРП у Польшчы. Старшыня Дзяржсавета ПНР (лістапад 1985 — ліпень 1989). Пад уплывам перабудовы ў СССР пагадзіўся на легалізацыю апазіцыі, быў ініцыятарам «круглага стала» (1989). Пасля перамогі апазіцыі на парламенцкіх выбарах (1989) прэзідэнт Рэспублікі Польшчы (ліпень 1989 — снежань 1990). Пасля адстаўкі адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Ацэнкі

Палітычныя праціўнікі былой ПАРП у Польшчы патрабавалі прыцягнення В. Ярузельскага да судовай адказнасці за ўвядзенне ваеннага становішча ў 1981 і за падаўленне войскамі стыхійнага выступлення рабочых Гданьскай верфі ў 1970. 3 1994 цягнуўся судовы разбор па гэтай справе. Іншая частка польскага грамадства, наадварот, лічыць гістарычнай заслугай В. Ярузельскага яго дзейнасць у 1980-я г.

Зноскі

  1. 1 2 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/301467/Wojciech-Witold-Jaruzelski
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Wojciech Witold Jaruzelski // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118938398 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 6 мая 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (48):
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Міністры абароны Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Шарнхорста
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (ВНР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя чэхаславацкім медалём «За ўмацаванне дружбы па зброі»
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя нагрудным знакам 1000-годдзя польскай дзяржавы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Памерлі 25 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Першыя сакратары ЦК ПАРП
Катэгорыя·Прэзідэнты Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Люблінскім ваяводстве
Катэгорыя·Военачальнікі Польшчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя сярэбраным крыжом Заслугі
Катэгорыя·Камандоры ордэна Кароны
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом