wd wp Пошук:

Міністэрства ўнутраных спраў СССР

Міністэрства ўнутраных спраў СССР (руск.: Министерство внутренних дел СССР) — цэнтральны саюзна-рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 19461960 і 19681991 гадах. Да распаду СССР аб’ядноўвала 15 рэспубліканскіх МУС саюзных рэспублік. Колькасць у 1953 годзе — 1 095 678 чалавек.[1]

Гісторыя міністэрства

1946 — 1960 гады

Службовае пасведчанне, намесніка міністра МУС СССР, 1985
Службовае пасведчанне, намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення ГУ МУС СССР, 1990. У. М. Максімчука,

18 сакавіка 1946 г. V сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла Закон аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў СССР у Савет Міністраў СССР, а народных камісарыятаў — у міністэрствы. НКУС СССР ператвараецца ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР (МУС СССР).

У студзені 1947 г. Пастановай Савета Міністраў СССР унутраныя войскі з МУС СССР перадаюцца ў МДБ СССР. Памежныя войскі, канвойныя часці і войскі МУС па ахове аб’ектаў прамысловасці і чыгунак застаюцца ў падпарадкаванні МУС СССР. Пачынаецца працэс па вываду сілавога складніку з МУС СССР, да 1953 г. у складзе МУС застаюцца лагеры, кіраванні і прадпрыемствы вытворча-гаспадарчай дзейнасці (будаўнічыя, геолагаразведкі, здабычы карысных выкапняў, лясныя і г.д.):

Пасля смерці І. В. Сталіна на сумесным пасяджэнні Пленума ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прынята рашэнне пра аб’яднанне МДБ СССР і МУС СССР у адно Міністэрства — МУС СССР. Адпаведны закон прыняты 15 сакавіка 1953 года[2]. Л. П. Берыя прызначаны Міністрам унутраных спраў СССР і намеснікам старшыні Савета Міністраў СССР.

У сакавіку 1953 г. у сувязі з вызваленнем МУС СССР ад вытворча-гаспадарчай дзейнасці з МУС СССР у склад іншых міністэрстваў і ведамстваў перададзена больш за 21 падраздзяленне. Таксама ў Міністэрства юстыцыі СССР перададзены Галоўнае ўпраўленне лагераў, Упраўленне дзіцячых калоній і выпраўленча-працоўныя ўстановы, за выключэннем тых, у якіх утрымліваліся асуджаныя за дзяржаўныя злачынствы.

Чэрвень 1953 г. Міністрам унутраных спраў СССР ізноў прызначаны Сяргей Нічыпаравіч Круглоў .

1 верасня 1953 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР скасавана Асобая нарада пры Міністру ўнутраных спраў.

21 студзеня 1954 г. Пастановай СМ СССР Галоўнае ўпраўленне лагераў (Гулаг) і Упраўленне дзіцячых калоній (УДК) з Міністэрства юстыцыі СССР ізноў перададзены ў склад МУС СССР.

Паводле даных МУС СССР на 1 красавіка 1954 г. у Гулагу было 1 млн 360 тыс. зняволеных. З іх за контррэвалюцыйныя злачынствы адбывалі пакаранне 448 тыс. чалавек, за цяжкія крымінальныя злачынствы — каля 680 тыс. Сярод зняволеных амаль 28 % складала моладзь да 25 гадоў.

13 сакавіка 1954 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР утвораны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР і яго Старшынёй прызначаны былы Першы намеснік Міністра ўнутраных спраў СССР Іван Аляксандравіч Сяроў. Міліцыя засталася ў складзе МУС СССР.

22 лютага 1955 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР (міністэрства ўнутраных спраў іншых саюзных і аўтаномных рэспублік існавалі і раней.)

Люты 1956 г. Міністрам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Паўлавіч Дудараў .

25 кастрычніка 1956 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР прынялі пастанову аб мерах па паляпшэнні працы Міністэрства ўнутраных спраў СССР». Органы МУС рэарганізаваны ва ўпраўленні (аддзелы) унутраных спраў выканкамаў Саветаў. Тым самым адраджалася сістэма двайнога падпарадкавання: мясцовым Саветам і вышэйстаячым органам МУС.

13 студзеня 1960 г. Міністэрства ўнутраных спраў СССР скасавана; яго функцыі перададзены міністэрствам унутраных спраў саюзных рэспублік[3]. У пастанове Савета Міністраў СССР ад 13 студзеня 1960 г. «Аб мерапрыемствах, звязаных са скасаваннем МУС СССР» гаварылася наступнае:

Гісторыя саюзна-рэспубліканскага ведамства (НКУС, МУС), якое практычна цалкам кантралявала жыццё Савецкай дзяржавы, перапынілася на шэсць з паловай гадоў.

Знак «Выдатнік Міліцыі» МАГП

Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП)

30 жніўня 1962 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР пераўтварыў Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР у Міністэрства аховы грамадскага парадку (МАГП) РСФСР. Аналагічныя ўказы прыняты ва ўсіх саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

26 ліпеня 1966 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб стварэнні Саюзна-рэспубліканскага міністэрства аховы грамадскага парадку СССР» было адноўлена цэнтралізаванае кіраванне органамі міліцыі ў маштабе краіны (МАГП СССР).

17 верасня 1966 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета РСФСР скасаваў Міністэрства аховы грамадскага парадку РСФСР у сувязі з ускладаннем яго функцый на МАГП СССР. (Міністэрства аховы грамадскага парадку іншых саюзных рэспублік і аўтаномных рэспублік працягнулі сваё існаванне.)

МУС СССР

25 лістапада 1968 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў Указ «Аб пераназванні Міністэрства аховы грамадскага парадку СССР у Міністэрства ўнутраных спраў СССР». Аналагічныя ўказы прыняты ў саюзных і аўтаномных рэспубліках СССР.

У кастрычніку 1989 г. ізноў утворана Міністэрства ўнутраных спраў РСФСР.

Перыяд распаду СССР

РСФСР (Расія)

Асноўны артыкул: ДКНС Асноўны артыкул: Жнівеньскі путч 18 жніўня 1991 года «Дзеля захавання канстытуцыйнага парадку і цэласнасці СССР», па ініцыятыве старшыні КДБ і першых асоб урада СССР, быў сфарміраваны Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) СССР, у склад якога ўвайшоў і міністр унутраных спраў СССР Б. К. Пуга. У Маскву былі ўведзены войскі і танкі. З-за сваіх нерашучых дзеянняў перад масавымі антысавецкімі і антыкамуністычнымі дэманстрацыямі (пераважна ў Маскве), ДКНС 21 жніўня пацярпеў паражэнне і самараспусціўся. 22 жніўня Б. К. Пуга загінуў дома пры нявысветленых акалічнасцях[4]. 29 жніўня апошнім міністрам унутраных спраў СССР стаў міністр унутраных спраў РСФСР генерал-палкоўнік В. П. Бараннікаў[5]. Некаторы час ён сумяшчаў кіраўніцтва саюзным і расійскім міністэрствамі, потым 13 верасня 1991 года быў вызвалены ад пасады ва ўрадзе РСФСР, якую заняў яго намеснік А. Ф. Дунаеў.

19 снежня 1991 г. прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў пастанову расійскага ўрада аб спыненні дзейнасці МУС СССР на тэрыторыі Федэрацыі[6].

26 снежня 1991 г. Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР прыняў дэкларацыю № 142-Н аб спыненні існавання СССР у сувязі з утварэннем СНД. Усе органы, установы і арганізацыі МУС СССР на тэрыторыі Расіі былі пераведзены пад юрысдыкцыю Расійскай Федэрацыі з уключэннем іх у сістэму МУС Расіі.

Кіраўнікі

Імя
(Гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўнік урада
Пачатак Канец
Народны камісар унутраных спраў РСФСР
1 Аляксей Іванавіч Рыкаў
(1881 - 1938)
8 лістапада 1917 17 лістапада 1917 Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
2 Рыгор Іванавіч Пятроўскі
(1878 - 1958)
17 лістапада 1917 30 сакавіка 1919 Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
3 Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
(1877 - 1926)
30 сакавіка 1919 6 ліпеня 1923 Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
4 Аляксандр Георгіевіч Белабародаў
(1891 - 1938)
6 ліпеня 1923 2 студзеня 1928 Уладзімір Ленін (1917 - 1924)
Аляксей Рыкаў (1924 - 1929)
5 Уладзімір Мікалаевіч Талмачоў
(1887 - 1937)
2 студзеня 1928 31 снежня 1930 Аляксей Рыкаў (1924 - 1929)
Сяргей Сырцоў (1929 - 1930)
Данііл Сулімаў (1930 - 1937)
Народны камісар унутраных спраў СССР
1 Генеральны камісар дзяржбяспекі
Генрых Рыгоравіч Ягода
(1891 - 1938)
10 ліпеня 1934 25 верасня 1936 Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
2 Генеральны камісар дзяржбяспекі
Мікалай Іванавіч Яжоў
(1895 - 1940)
26 верасня 1936 25 лістапада 1938 Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
3 Генеральны камісар дзяржбяспекі, з 9.07.1945 г. - Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899 - 1953)
25 лістапада 1938 29 снежня 1945 Вячаслаў Молатаў (1930 - 1941)
Іосіф Сталін (1941 - 1953)
4 Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
29 снежня 1945 15 сакавіка 1946 Іосіф Сталін (1941 - 1953)
Міністр унутраных спраў СССР
1 Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
19 сакавіка 1946 5 сакавіка 1953 Іосіф Сталін (1941 - 1953)
2 Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899 - 1953)
5 сакавіка 1953 26 чэрвеня 1953 Георгій Малянкоў (1953 - 1955)
3 Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907 - 1977)
26 чэрвеня 1953 31 студзеня 1956 Георгій Малянкоў (1953 - 1955)
Мікалай Булганін (1955 - 1958)
4 Мікалай Паўлавіч Дудараў
(1906 - 1977)
31 студзеня 1956 13 студзеня 1960 Мікалай Булганін (1955 - 1958)
Мікіта Хрушчоў (1958 - 1964)
Міністр унутраных спраў РСФСР
1 Генерал-лейтэнант
Мікалай Паўлавіч Стаханаў
(1901 - 1977)
13 студзеня 1960 25 ліпеня 1961 Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
2 Генерал унутранай службы 2-га рангу
Вадзім Сцяпанавіч Цікуноў
(1921 - 1980)
25 ліпеня 1961 30 жніўня 1962 Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
Міністр аховы грамадскага парадку РСФСР
1 Генерал унутранай службы 2-га рангу
Вадзім Сцяпанавіч Цікуноў
(1921 - 1980)
30 жніўня 1962 17 верасня 1966 Дзмітрый Сцяпанавіч Палянскі (1958 - 1962)
Генадзь Іванавіч Крумкачоў (1962 - 1971)
Міністр аховы грамадскага парадку СССР
1 Генерал-палкоўнік
Мікалай Анісімавіч Шчолакаў
(1910 - 1984)
17 верасня 1966 25 лістапада 1968 Аляксей Касыгін (1964 - 1980)
Міністр унутраных спраў СССР
5 Генерал арміі
Мікалай Анісімавіч Шчолакаў
(1910 - 1984)
25 лістапада 1968 17 снежня 1982 Аляксей Касыгін (1964 - 1980)
Мікалай Ціханаў (1980 - 1985)
6 Генерал арміі
Віталь Васільевіч Федарчук
(1918 - 2008)
17 снежня 1982 24 студзеня 1986 Мікалай Ціханаў (1980 - 1985)
Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
7 Генерал-палкоўнік
Аляксандр Уладзіміравіч Уласаў
(1932 - 2002)
24 студзеня 1986 20 кастрычніка 1988 Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
8 Генерал-лейтэнант
Вадзім Віктаравіч Бакацін
(нар. 1937)
20 кастрычніка 1988 1 снежня 1990 Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
9 Генерал-палкоўнік
Барыс Карлавіч Пуга
(1937 - 1991)
1 снежня 1990 22 жніўня 1991 Мікалай Рыжкоў (1985 - 1990)
Валянцін Паўлаў (1991)
10 Генерал-палкоўнік
Віктар Паўлавіч Бараннікаў
(1940 - 1995)
29 жніўня 1991 26 снежня 1991 Іван Сілаеў (1991)

Знакі адрознення

Навучальныя ўстановы МУС СССР

Знак
Вышэйшай школы МУС СССР
Знак Вышэйшага палітычнага вучылішча МУС СССР імя 60-годдзя УЛКСМ

Унутраныя войскі

Пажарная ахова

Украінская ССР

Узбекская ССР

Казахская ССР

Вышэйшыя школы МУС

Украінская ССР

Беларуская ССР

Узбекская ССР

Казахская ССР

Галоўнае ўпраўленне выканання пакаранняў

Украінская ССР

Казахская ССР

Літоўская ССР

Міліцыя

Украінская ССР

Беларуская ССР

Казахская ССР

Азербайджанская ССР

Літоўская ССР

Малдаўская ССР

Латвійская ССР

Кыргызская ССР

Таджыкская ССР

Туркменская ССР

Эстонская ССР

Асноўную сетку спецыялізаваных навучальных устаноў сістэмы МУС СССР складалі сярэднія і сярэдне-спецыяльныя школы міліцыі, якія за 2-3 гады рыхтавалі юрыстаў-прававедаў з сярэдне-спецыяльнай юрыдычнай адукацыяй. Толькі ва УССР іх налічвалася не меней пяці: Адэская, Львоўская, Данецкая, Івана-Франкоўская, Днепрапятроўская. Праўда, былі і сярэдне-спецыяльныя школы міліцыі з вузкай спецыялізацыяй — у г. Магілёў (Беларуская ССР) размяшчалася адзіная на ўвесь СССР сярэдне-спецыяльная школа міліцыі, якая рыхтавала спецыялістаў для органаў унутраных спраў на транспарце.

Народныя дружыны

Асноўны артыкул: Добраахвотная народная дружына Апроч міліцыі, у забеспячэнні грамадскага парадку бралі ўдзел добраахвотныя народныя дружыны (ДНД), якія ствараліся на прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах, а таксама на аснове першасных камсамольскіх, партыйных і прафсаюзных аддзяленняў. Асабовы склад ДНД складаўся з партыйных і камсамольскіх актывістаў, а таксама простых грамадзян.

Гл. таксама

Зноскі

  1. МУС СССР
  2. О преобразовании министерств СССР : Закон от 15 марта 1953 г. // Ведомости Верховного Совета СССР 1953 г. № 3
  3. Об упразднении министерства внутренних дел СССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР от 13 января 1960 г. // Ведомости Верховного Совета СССР 1960 г. № 3
  4. Застрэліўся ці застрэлілі?
  5. Указ Прэзідэнта СССР № УП-2457 ад 23.08.1991 «Аб прызначэнне Бараннікава В. П. міністрам унутраных спраў СССР». Згода на прызначэнне дадзена пастановай Вярхоўнага Савета СССР ад 29.08.1991 № 2370-I Архівавана 5 сакавіка 2016.
  6. ПОСТАНОВЛЕНИЕ Правительства РСФСР от 19.12.1991 N 52 “О ПРЕКРАЩЕНИИ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СССР НА ТЕРРИТОРИИ РСФСР” Архівавана 25 кастрычніка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Міністэрствы ўнутраных спраў
Міністэрства ўнутраных спраў СССР
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат