wd wp Пошук:

Народны камісарыят унутраных спраў СССР

Народны камісарыят унутраных спраў СССР (НКУС СССР) — цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання СССР па барацьбе з злачыннасцю і падтрыманні грамадскага парадку ў 19341946 гадах. Пасля быў перайменаваны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

За перыяд свайго існавання НКУС СССР выконваў дзяржаўныя функцыі звязаныя з аховай парадку і дзяржаўнай бяспекі, так і ў сферы камунальнай гаспадаркі і эканомікі краіны. На тэрыторыі Беларусі функцыі НКУС ажыццяўляў Народны камісарыят унутраных спраў БССР (НКУС БССР).

У 1946 годзе ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Гісторыя

Народны камісарыят унутраных спраў СССР створаны 10 ліпеня 1934 года. Наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Генрых Ягода.

На НКУС былі ўскладзеныя наступныя задачы:

У верасні 1936 годы наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Мікалай Яжоў.

Са снежня 1938 года наркамам унутраных спраў СССР прызначаны Лаўрэнцій Берыя.

3 лютага 1941 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР НКУС быў падзелены на два самастойных органы: НКУС (наркам — Лаўрэнцій Берыя) і наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ) (наркам — Усевалад Мяркулаў). Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны 20 ліпеня 1941 года НКУС і НКДБ былі вернутыя да структуры адзінага наркамата — НКУС, наркамам унутраных спраў СССР застаўся Берыя, а былы наркамам дзяржбяспекі СССР Мяркулаў быў прызначаны яго першым намеснікам. 14 красавіка 1943 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР шляхам выдзялення з НКУС аператыўна-чэкісцкіх упраўленняў і аддзелаў ізноў быў сфармаваны самастойны наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР (НКДБ СССР) пад кіраўніцтвам Мяркулава.

У снежні 1945 года наркамам унутраных спраў СССР быў прызначаны Сяргей Круглоў.

У 1946 годзе Народны камісарыят унутраных спраў СССР ператвораны ў Міністэрства ўнутраных спраў СССР.

Кіраўнікі

Імя
(Гады жыцця)
Тэрмін паўнамоцтваў Кіраўнік урада
Пачатак Канец
Народны камісар унутраных спраў СССР
1 Генеральны камісар дзяржбяспекі
Генрых Рыгоравіч Ягода
(1891—1938)
10 ліпеня 1934 25 верасня 1936 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
2 Генеральны камісар дзяржбяспекі
Мікалай Іванавіч Яжоў
(1895—1940)
26 верасня 1936 25 лістапада 1938 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
3 Генеральны камісар дзяржбяспекі,
з 9.07.1945 г. — Маршал Савецкага Саюза
Лаўрэнцій Паўлавіч Берыя
(1899—1953)
25 лістапада 1938 29 снежня 1945 Вячаслаў Молатаў (1930—1941)
Іосіф Сталін (1941—1953)
4 Генерал-палкоўнік
Сяргей Нічыпаравіч Круглоў
(1907—1977)
29 снежня 1945 15 сакавіка 1946 Іосіф Сталін (1941—1953)

Рэпрэсіі

НКУС, як орган дзяржаўнай бяспекі, які выконваў пенітэцыярныя функцыі, быў выканаўцам палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў. Многія грамадзяне СССР былі асуджаныя ў пазасудовым парадку асобымі тройкамі НКУС. Таксама НКУС СССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны быў выканаўцам дэпартацыяў па нацыянальнай прыкмеце народаў СССР, якія абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з Вермахтам.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
НКУС СССР
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат