wd wp Пошук:

Прэмія імя Якуба Чышынскага

Паштовая марка ГДР, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Якуба Барт-Чышынскага. 1956

Прэмія імя Якуба Чышынскага (в.-луж.: Myto Ćišinskeho, ням.: Ćišinski-Preis) — былая дзяржаўная прэмія ГДР, у цяперашні час — прэмія «Фонду сербалужыцкага народа». Прэміяй узнагароджваюцца арганізацыі, культурныя, грамадскія, навуковыя і літаратурныя дзеячы, якія ўнеслі значны ўклад у захаванне і развіццё лужыцкай культуры, навукі, мастацтва і лужыцкіх моў. Названая імем класіка лужыцкай літаратуры Якуба Чышынскага.

Гісторыя

Прэмія была заснавана 28 ліпеня 1956 года ў якасці дзяржаўнай прэміі ГДР. Прэмія прысуджалася асобам, якія ўнеслі значны ўклад у літаратуру, захаванне і развіццё лужыцкіх моў. У 1982 годзе прэміі было прысвоена імя заснавальніка лужыцкай рэалістычнай літаратуры Якуба Барт-Чышынскага. Апошні раз прэмія ў якасці дзяржаўнай была прысуджана ў 1990 годзе. З 1991 па 1994 год прэмія не прысуджалася.

З 1995 года прэмію стала прысуджаць грамадская арганізацыя «Фонд сербалужыцкага народа». Як правіла, прэмія прысуджаецца адзін раз у два года за выдатныя дасягненні ў галіне грамадскага жыцця лужыцкага народа, культуры, мастацтва, навукі і за садзейнічанне перспектыўным пачынанням у іх развіцці. Прэмія складаецца з галоўнай узнагароды і прэміі, якая ўручаецца саветам папячыцеляў «Фонду сербскага народа». Узнагароджанне лаўрэатаў адбываецца ў жаночым кляштары «Зорка Марыі», які знаходзіцца ў лужыцкай вёсцы Паньчыцы-Кукаў.

Спіс лаўрэатаў

Зноскі

  1. Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкая культура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Прэміі Германіі