wd wp Пошук:

Дзетлеф Кобеля

Дзе́тлеф Ко́беля (н.-луж.: Detlef Kobjela, 7 красавіка 1944, вёска Рогазна, Лужыца, Германія18 мая 2018, Будзішын, Лужыца, Германія) — сербалужыцкі кампазітар і музыказнаўца. Унёс значны ўклад у захаванне і развіццё музычнай культуры сербалужыцкага народа. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1944 годзе ў сербалужыцкай вёсцы Рогазна ў сям’і пекара. З пяцігадовага ўзросту пачаў сваё навучанне гульні на фартэпіяна. Ва ўзросце шасці гадоў паступіў у музычную школу ў Котбусе. З васьмі гадоў навучаўся ў Нижнялужыцкай гімназіі ў Котбусе, якую скончыў у 1962 годзе. Спрабаваў паступіць на бібліяграфічны факультэт Берлінскага універсітэта імя Гумбальдта, аднак з-за недахопу месцаў паступіў на факультэт мастацтва і нямецкай мовы Педагагічнага інстытута ў Будзішыне. Падчас апошняга года навучання працаваў музычным драматургам у Сербалужыцкім нацыянальным ансамблі. У 1967 годзе скончыў інстытут па спецыяльнасці «германістыка, педагогіка і гісторыя мастацтва». Потым праходзіў тэрміновую службу ў званні капрала ў гарадской паліцыі ў Будзішыне (1968-1969).

З 1967 па 1980 год працаваў музычным драматургам у Сербалужыцкім нацыянальным ансамблі. Да 1981 года выкладаў музыку ў Сербалужыцкай вышэйшай школе ў Котбусе. З 1970 па 1990 гады — навуковы сакратар Рабочай групы музыкантаў-лужычанаў ў «Саюзе кампазітараў і музыказнаўцаў ГДР» (Arbeiterkreises Sorbischer Musikschaffender im Verbande der Komponisten und Musikwissenschaftler der DDR).

З 1980 года — галоўны музычны драматург Сербалужыцкага нацыянальнага ансамбля і з 1990 па 1995 гады — кіраўнік гэтага музычнага калектыву.

З 1968 года займаўся кампазітарскай дзейнасцю. Яго творчасць ўключае шматлікія музычныя творы, у тым ліку кінематаграфічную музыку, шматлікія песні і харавыя творы. Яго творы ў асноўным выконваліся ў Лужыцы і былі звязаны з музычнай культурай сербалужыцкага народа.

У 1978 годзе за сваю дзейнасць быў уганараваны Прэміяй імя Якуба Чышынскага.

Сачыненні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134931319 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Памерлі 18 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага