wd wp Пошук:

Ян Бук

Ян Бук (в.-луж.: Jan Buk, 2 жніўня 1922, Небельчыцы, Верхняя Лужыца, Германія — 1 красавіка 2019, Хросчыцы) — лужыцкі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся 2 жніўня 1922 года ў лужыцкай вёсцы Небельчыцы (Небельшуц). Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў мастаком-афарміцелем. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1949—1950 гадах навучаўся ў Акадэміі прыгожых мастацтваў ва Уроцлаве і з 1950 па 1953 гады — у Вышэйшай школе выяўленчых мастацтваў у Дрэздэне. З 1953 года на працягу наступных сарака гадоў працаваў пазаштатным мастаком у Баўтцэне. Быў членам Таварыства лужыцкіх мастакоў і Саюза мастакоў ГДР. У 1956—1976 гадах выкладаў выяўленчае мастацтва ў Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1974 годзе ўдзельнічаў разам з лужыцкімі мастакамі Евай Воршай Ланзінай і Мерчынам Новак-Нехарньскім у VII з’ездзе Таварыства мастакоў ГДР у Карл-Маркс-Штаце. З 1980 года па 1989 год выкладаў у вячэрняй школе ў Баўтцэне.

У 1996 годзе вярнуўся ў родную вёску Небельчыцы, дзе памёр у 2019 годзе[3].

Творы

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124002897 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Moler Jan Buk zemrěł

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Мастакі Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Памерлі 1 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага