wd wp Пошук:

Ян Мешканк

Ян Мешканк (в.-луж.: Jan Meškank), нямецкі варыянт — Ёган Мешганг (ням.: Johann Meschgang; 23 ліпеня 1905, вёска Броне, Лужыца, Германія4 кастрычніка 1972, вёска Канецы, Лужыца, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкі пісьменнік, педагог і грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 23 ліпеня 1905 года ў сялянскай сям’і ў сербалужыцкай вёсцы Броне. У 1919 годзе скончыў народную школу. З 1919 па 1921 год навучаўся ў Каталіцкім педагагічным вучылішчы ў Будзишыне. У 1921 годзе ўступіў у спартыўную арганізацыю Сербскі сокал. Скончыўшы ў 1921 годзе педагагічнае вучылішча, займаўся да 1928 года самаадукацыяй. З 1928 года быў настаўнікам у вёсцы Люпой і Радварэ. З 1930 года выкладаў у вёсцы Комараве і з 1931 года — у вёсках Клюкш і Вотраве. У 1933 годзе пасля прыходу да ўлады нацыстаў быў высланы з Лужыцы. Выкладаў у Брэтніге-Хаўсвальдзе. У 1934 годзе яму дазволілі вярнуцца ў Лужыцу, пасля чаго да 1937 года быў настаўнікам у вёсцы Зджэр і з 1937 года па 1944 год выкладаў у вёсцы Клюкш. З 1935 па 1941 год быў дырэктарам Сербскага музея ў Будзішыне. Летам 1944 года быў арыштаваны Гестапа і утрымліваўся ў зняволенні ў Дрэздэне. У лютым 1945 года падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна збег разам з Янам Цыжам з турмы.

Пасля вайны працягнуў займацца выкладчыцкай дзейнасцю. Быў настаўнікам, займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю. 10 мая 1945 года ў Будзішыне адбыўся сход лужыцкіх грамадскіх дзеячаў, у якім удзельнічалі таксама Ян Мешканк і Ян Цыж. Падчас гэтага сходу яны вырашылі ўзнавіць дзейнасць забароненага нацыстамі сербалужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Домавіна». Да 30 лістапада 1946 года быў выконваючым абавязкі старшыні «Домавіны» і да 1957 года — членам савета «Домавіны». Як адзін з заснавальнікаў Сербалужыцкага нацыянальнага камітэта ўступіў у палітычны канфлікт са старшынёй «Домавіны» Павалам Неда. У 1951 годзе быў адным з заснавальнікаў Інстытута сербскага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут).

У 1970 годзе выйшаў на пенсію. У 1972 годзе за сваю актыўную грамадскую дзейнасць быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.

Памёр 4 кастрычніка 1972 года ў вёсцы Канецы.

Творы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Jan Meškank // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Bibliothèque nationale de France Record #12118892f // BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 27 сакавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Педагогі Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта