Ахім Бранкачк (в.-луж.: Achim Brankačk, 21 жніўня 1926, вёска Мерка, каля Радзібора, Германія — 18 лютага 2013, Каменц, Германія) — лужыцкі педагог, музычны крытык, кампазітар і хормайстар, пісьменнік.
Нарадзіўся 21 жніўня 1926 года ў лужыцкай вёсцы Мерка ў ваколіцах Радзібора. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі вывучаў гісторыю і англійскую мову ва Уроцлаве. Потым выкладаў у пашыранай сярэдняй сербскай школе (пазней — Сербская гімназія) у Баўтцэне. Быў шматгадовым дырэктарам 1-й лужыцкай культурнай брыгады. На працягу 47 гадоў узначальваў радзіборскі хор «Meja».
Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.
Напісаў некалькі кніг на музычную тэматыку, а таксама музычныя творы для лужыцкай арганісткі Любіны Голанец-Раўпавай і выканаўцы Бярната Краўца.