wd wp Пошук:

Гельмут Фаска

Гельмут Фаска (в.-луж.: Helmut Faska; нар. 8 красавіка 1932, вёска Вуежк, Верхняя Лужыца, Германія) — сербалужыцкі вучоны-сарабіст, лінгвіст і славіст. Дырэктар Сербалужыцкага інстытута (1990—1992). Адзін з аўтараў «Сербалужыцкага лінгвістычнага атласа» (Serbski rěčny atlas).

Біяграфія

Нарадзіўся 8 красавіка 1932 года ў сербалужыцкай вёсцы Вуежк. Пасля Другой сусветнай вайны вучыўся ў Чэшскай гімназіі ў Варнсдорфе. У 1951 годзе працягнуў навучанне ў пашыранай сербалужыцкай гімназіі ў Будзішыне. З 1953 года вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім універсітэце, па заканчэнні якога працягнуў сваё навучанне ў Маскоўскім універсітэце. З 1958 года працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце сербалужыцкага народазнаўства (сёння — Сербалужыцкі інстытут). У 1969 годзе абраны старшынёй «Верхнялужыцкай моўнай камісіі»[1]. З 1988 года займаўся навукова-выкладчыцкай дзейнасцю.

З 1965 па 1996 год сумесна з Гельмутам Еньчам і Фрыда Міхалкам займаўся выданнем 15-томнага «Сербалужыцкага моўнага атласа». У 1981 годзе ў супрацоўніцтве з Фрыда Міхалкам напісаў акадэмічнае сачыненне «Gramatika hornjoserbskeje spisowneje rěče přitomnosće. Morfologija». У 1984 годзе за сваю навуковую дзейнасць удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага. У 1990—1992 гадах дырэктар Сербалужыцкага інстытута.

У час, калі быў членам Міжнароднай славянскай камісіі, удзельнічаў у стварэнні «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» (General Slavic Linguistic Atlas).

У 2003 годзе выдаў падручнік верхнялужыцкай мовы «Pućnik po hornjoserbšćinje» (Даведнік па верхнялужыцкай мове), які стаў асновай стандартнага метадалагічнага дапаможніка для выкладчыкаў верхнялужыцкай мовы.

Зноскі

  1. Hornjoserbska rěčna komsija (HRK) Архівавана 27 снежня 2014 года.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сарабістыка
Катэгорыя·Славісты Германіі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Мовазнаўцы Германіі