wd wp Пошук:

Германская Дэмакратычная Рэспубліка

Былая ГДР на карце аб’яднанай Германіі

Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР, ням.: Deutsche Demokratische Republik) — сацыялістычная дзяржава ва Усходняй Еўропе, якая існавала ў 19491990.

Абвяшчэнне ГДР 7 кастрычніка 1949 стала адказам на ўтварэнне 7 верасня таго ж года на тэрыторыі заходніх зон акупацыі Германіі ФРГ.

Краіна была часткай сацыялістычнай садружнасці, удзельніцай Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Супольнасці эканамічнай узаемадапамогі. У 1974 у канстытуцыю ГДР было ўведзена паняцце «сацыялістычнай нямецкай нацыі», што павінна было падкрэсліць яе адрозненне ад «капіталістычнай нацыі» ФРГ і папярэдняга Рэйха (у т.л. Трэцяга). Ключавую ролю ў палітыцы ГДР іграла Сацыялістычная адзіная партыя Германіі.

За час існавання ГДР стала высокаразвітой індустрыяльнай краінай з інтэнсіўнай сельскай гаспадаркай. Па аб’ёме прамысловай прадукцыі ГДР з пачатку 1980-х займала 6-е месца ў Еўропе. Вядучымі галінамі прамысловасці былі: машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная прамысловасць, электратэхніка і электроніка, оптыка, прыборабудаванне, лёгкая прамысловасць. У параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага блока тут былі дасягнуты значныя поспехі: узровень жыцця ў ГДР быў самым высокім, а па найважнейшых паказчыках рэспубліка была другой індустрыяльнай дзяржавай пасля СССР.

Культурнае жыццё ГДР было насычаным, рэспубліка працягвала шматвяковыя нямецкія культурныя традыцыі, прыпраўленыя дамінуючым у сацыялістычным грамадстве рэалістычным ухілам. Тэатральнае жыццё першыя пасляваенныя гады знаходзілася пад моцным уплывам Бертальда Брэхта, а пасля яго смерці — пад уплывам яго вучняў. Шматлікія тэатры і кабарэ ў ГДР мелі істотнае грамадскае значэнне. Уласная кінематаграфічная вытворчасць, лідарам якой была студыя ДЭФА, парадзіла арыгінальныя мастацкія знаходкі, у прыватнасці жанр «Остэрн», які паказваў альтэрнатыўны падыход да еўрапейскай каланізацыі Паўночнай Амерыкі (Гл. таксама Гойка Міціч, Дзін Рыд).

ГДР была надзвычай паспяховай у такіх відах спорту, як лёгкая атлетыка, цяжкая атлетыка, веласпорт, фігурнае катанне, плаванне, бокс, зімовыя віды спорту. Нацыянальная зборная ГДР знаходзілася ў лідарах агульнага заліку многіх Алімпійскіх гульняў 1970-х — 1980-х.

Зноскі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Зніклі ў 1990 годзе
Гісторыя Германіі
З’явіліся ў 1949 годзе
Германская Дэмакратычная Рэспубліка
Былыя краіны