У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наўка.
Антон Наўка (в.-луж.: Anton Nawka, 20 верасня 1913, Радвар, Германія — 4 красавіка 1998, Будзішын, Германія) — лужыцкі пісьменнік, перакладчык, рэдактар і педагог. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Нарадзіўся 20 верасня 1913 года ў горадзе Радвар ў сям’і лужыцкага паэта, настаўніка і грамадскага дзеяча Міхала Наўкі. З 1920 года навучаўся ў Радварскай народнай школе і з 1924 года — у Будзшынскай гімназіі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1933 годзе вывучаў журналістыку, гісторыю і эканоміку ў Берліне і Брэслаў.У 1937-1938 гадах вывучаў юрыспрудэнцыю ў Ягелонскім універсітэце. З 1938 года працаваў у Гандлёвай акадэміі ў Познані. У даваенны час рэдагаваў студэнцкую газэту «Serbski student». З 1941 года ўдзельнічаў у Другой сусветнай вайне. У 1945 годзе быў у савецкім палоне. Пасля вяртання ў Германію прымаў удзел у аднаўленні дзейнасці лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна». З 1946 па 1949 год вывучаў гісторыю ў Познанском універсітэце. З 1949 па 1954 год выкладаў у Сербскай вышэйшай школе ў Будзішыне і з 1954 года працаваў навуковым супрацоўнікам у Сербскім педагагічным інстытуце. З 1958 года па палітычным прычынам пакінуў выкладчыцкую дзейнасць у Сербскім педагагічным інстытуце і стаў працаваць у рэдакцыі лужыцкай газеты «Nowa doba». У 1968 годзе звольніўся з рэдакцыі газеты і стаў займацца літаратурнай дзейнасцю. З 1972 года быў рэдактарам дзіцячага часопіса «Płomjo» і працаваў лектарам у выдавецтве «Домавіна».
Памёр 4 красавіка 1998 года ў Будзішыне. Пахаваны на могілках Святога Мікалая ў Будзішыне.
Калі быў рэдактарам студэнцкай газеты «Serbski student», друкаваў на яе старонках у даваенны час свае апавяданні і вершы. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову. Пераклаў творы Анарэ дэ Бальзака і Юзафа Крашэўскага.
Сачыненні