wd wp Пошук:

Юра Метшк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Метшк. Ю́ра Метшк (в.-луж.: Juro Mětšk; 1 мая 1954, Будзішын, Лужыца, Германія — 20 студзеня 2022) — лужыцкі кампазітар. Лаўрэат нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага (2017).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 мая 1954 года ў сям’і сербалужыцкага пісьменніка Фрыда Метшка. У 1976 годзе скончыў Вышэйшую школу музыкі імя Эйслера ў Берліне. З 1976 па 1980 года — выкладчык музычнай школы. З 1980 па 1983 гады навучаўся ў класе кампазітара Райнера Брэдэмаера берлінскай Акадэміі мастацтваў. З 1983 па 1986 гады — драматург Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Баўтцэне. З 1986 года — пазаштатны кампазітар гэтага ж тэатра.

У 1989 годзе яго сачыненне «Syndrom» атрымала прыз падчас конкурсу «Форум маладых кампазітараў» (Forum junger Komponisten), які праводзіла тэлерадыёкампанія «Westdeutscher Rundfunk».

У 2017 годзе ўдастоены галоўнага прыза нацыянальнай сербалужыцкай прэміі імя Якуба Чышынскага «за яго выдатнае музычнае сачыненне і даследчую дзейнасць у галіне сербалужыцкай музыкі»[4].

Памёр 22 студзеня 2022 года[5].

Сачыненні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134461444 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #134461444 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 Верхнелужыцкая Вікіпедыя — 2006.
  4. Myto Ćišinskeho Jurej Mětškej, Serbske Nowiny, 07.06.2017
  5. Juro Mětšk zamrěł / Juro Mietschk gestorben

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баўтцэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага