wd wp Пошук:

Клаўка

Клаўка (канец XIV ст. — 20 сакавіка 1440, Трокі) — вярхоўны пасцельнічы вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча.

Біяграфія

Клаўка названы «нашым вярхоўным пасцельнічым» (Claukone nostro supremo cubiculario) у грамаце вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча ад 2 лютага 1437 года як сведка дакумента. Пасцельнічы не толькі засцілаў ложак, але і падаваў пітную ваду, напэўна, перад гэтым каштуючы яе, таму ўрад вымагаў выключнага даверу гаспадара да слугі[2].

Імя Клаўка (Clauko, Clawko) вядома ў XIV—XV ст. у Польшчы і Тэўтонскім ордэне ў Прусіі як форма імя Мікалай (Nicolaus)[3]. Імя вярхоўнага пасцельнічага Клаўкі перыядычна чыталася памылкова, як Сваўка (Sławko), Сяляўка (Sielawka), Сялаўка (Селавко), што, на думку А. Ліцкевіча, здаралася з-за асаблівасцяў старабеларускага скорапісу XVI ст., калі паміж мачтамі кірылічнай літары «к» заставаўся інтэрвал і адну з мачтаў — правую, крыху выгнутую пасярэдзіне — бачылі як літару «с»[4].

Пра гібель Клаўкі, падчас забойства 20 сакавіка 1440 года вялікага князя Жыгімонта, вядома з Хронікі Быхаўца. Разам з вялікім князем ён слухаў імшу ў княжацкай «лажніцы» (спальні) адной з веж «вялікага» Троцкага замка, калі забойцы ўварваліся і ўдарылі вял.кн. Жыгімонту ў галаву, Клаўка (Sławko) засланіў гаспадара сабою, але быў выкінуты з вежы і загінуў.[5]

Вядома адно наданне вял.кн. Жыгімонта Клаўку (Клавку) — 5 «чалавек» на рацэ Морачы, якое адбылося не раней за 1433 год са слуцка-капыльскага ўдзелу князя Алелькі Уладзіміравіча, калі той разам з сям’ёю быў у зняволенні[6]. З пазнейшых крыніц вядома і пра іншыя наданні. У грамаце вялікага князя Казіміра ад 17 верасня 1445 года на наданне пану Мікалаю Няміравічу Нясвіжа паведамляецца, што перад гэтым яго трымаў Клаўка (Клавко)[7]. Наданні ад вялікага князя Жыгімонта меў і сын Клаўкі — Сямён (Клавъковъ с(ы)нъ Семенец), які трымаў прынамсі 2 «чалавекі» ў Гавязна (цяпер в. Навапольцы Стаўбцоўскага раёна) паблізу Нясвіжа, напэўна, таксама вылучаных з уладанняў зняволенага кн. Алелькі[6].

Таксама Клаўка (Clauko) вядомы з запісу сваёй сястры Сонькі (Sonyka) ад 1449 года на яго памінанне ў гэтак званым календары (памянніку) віленскіх францысканцаў з касцёла Св. Марыі на Пясках у Вільні. Сонька ў запісе названа жонкай пэўнага «[…]ута» (…uth), а Клаўка — яе братам і сынам пэўнага «Г[…]т[…]ўта» (G…t…lt), таксама яна памінае свайго сына Якуба, сваю дачку Беату, пэўнага пана «В[…]» і свайго мужа[8].

Паходжанне

З сукупнасці звестак, А. Ліцкевіч бачыць пэўныя падставы атаясняць Клаўку з прадстаўніком жамойцкага баярскага роду Гетаўтавічаў — Мікалаем Гетаўтавічам (Mikołaj Gotoltowicz)[3]. Баярын Гетаўт (Gethowoth, Gettoth) з блізкага акружэння вялікага князя Вітаўта ў 1409 годзе быў цівуном у Бірштанах і браў удзел у заняцці Жамойці[9]. Вялікі князь Вітаўт надаў Гетаўту землі ў Крэўскім старостве[10]. У 1413 годзе Гетаўт адаптаваны ў Гародле польскім шляхецкім родам гербу «Копач»[9]. Ад вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча каля 1437/1438 года Гетаўт (Кгетолт) атрымаў «чалавека» ў Расейнскай воласці Жамойці[9].

Вядома 5 сыноў Гетаўта — Войтка, Дорг, Монька, Мікалай і Георгій[11]. На думку А. Ліцкевіча, да іх трэба дадаць і дачку Соньку. Такім чынам, згаданага Сонькай ў памяннікавым запісе яе і Клаўкі (Мікалая) бацьку — «Г[…]т[…]ўта» (G…t…lt), можна чытаць як Гетаўта (Gottvlt, Gettvlt)[3], а пэўнага пана «В[…]» — як іх брата Войтку[2].

Мікалай Гетаўтавіч валодаў маёнткамі Бакшты і Куцішкі, якія пасля яго смерці перайшлі дачцэ Ганне, жонцы баярына Будылы або Будылавіча Мангірдавіча[9]. На думку А. Ліцкевіча, гэтыя Бакшты і Куцішкі трэба атаясняць з вёскай Бакшты Мядзельскага раёна і былой вёскай Куцішкі Пастаўскага раёна на поўнач ад гарадскога пасёлка Свір, па абодвух берагах ракі Страчы. Ганна, і напэўна Мікалай Гетаўтавіч, валодала толькі часткай Бакштаў і Куцішак, іншую частку напэўна трымаў Георгій Гетаўтавіч, бо пазней яе трымалі яго ўдава і сын[12]. Георгій Гетаўтавіч быў сведкам на дакуменце свірскага князя Яна Крыга ад 1443 года, што пацвярджае лакалізацыю Бакштаў і Куцішак[12].

Гетаўтавічы, прынамсі галіна брата Мікалая Гетаўтавіча — Георгія Гетаўтавіча, разам з якім ён валодаў прынамсі Бакштамі і Куцішкамі, на думку А. Ліцкевіча, былі шчырымі католікамі, блізкімі да віленскага францысканскага асяродка. Сам Георгій Гетаўтавіч быў сведкам надання свірскага князя Яна Крыга і яго жонкі княгіні Дароты віленскім францысканцам у 1443 годзе. Унук Мікалая Гетаўтавіча — сын яго дачкі Ганны і Будылы Мангірдавіча — Станіслаў Будылавіч, таксама ў 1486 годзе ахвяраваў францысканскаму касцёлу Св. Марыі на Пясках у Вільні. Таму, на думку А. Ліцкевіча, невыпадкова, што Сонька, калі яна была дачкой Гетаўта, таксама ахвяравала віленскім францысканцам і даручыла ім маліцца за спачын душ сваіх крэўных.[2]

А. Ліцкевіч таксама выказаў здагадку, што з імем Клаўкі могуць быць звязаны даўнія паселішчы паблізу Нясвіжа[2]. У XIX ст., па звестках «Геаграфічнага слоўніка Польскага каралеўства», за 3 вярсты на поўнач ад Нясвіжа яшчэ быў засценак Слаўкава Слуцкага павета, уласнасць Радзівілаў[2]. Другое паселішча — вёска Слаўкава, ёсць і цяпер за 2-3 км на ўсход ад Нясвіжа[2]. Побач з в. Слаўкава знаходзіцца гарадзішча, якое цяпер лічыцца першапачатковым «дваром»-замкам Нясвіжа. Магчыма, гэтыя паселішчы першапачаткова называліся «Клаўкава» і з часам былі перайначаны, як адбывалася з імем самога Клаўкі (Клаўка→Слаўка)[2].

Гетаўтавічы і Клаўка, паводле А. Ліцкевіча

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гетаўт
цівун бірштанскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Войтка
 
Дорг
 
Монька
 
 
Мікалай
(Клаўка)
вярхоўны пасцельнічы
 
 
 
Георгій
дзяржаўца брацлаўскі
∞Ганна
 
 
 
Сонька
∞[Гімб]ут
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
ГрыгорыйМіхнаКахна
 
Сямён
 
Ганна
∞Будыла
 
Георгій
 
Якуб
 
Беата
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Станіслаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. Хроніка Быхаўца
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Ліцкевіч, 2013, с. 50.
  3. 1 2 3 Ліцкевіч, 2013, с. 49.
  4. Ліцкевіч, 2013, с. 51.
  5. Ліцкевіч, 2013, с. 50-51.
  6. 1 2 Ліцкевіч, 2013, с. 52.
  7. Ліцкевіч, 2013, с. 45.
  8. Ліцкевіч, 2013, с. 46.
  9. 1 2 3 4 Ліцкевіч, 2013, с. 47.
  10. Пятраўскас, 2014, с. 235-236.
  11. Ліцкевіч, 2013, с. 47-48.
  12. 1 2 Ліцкевіч, 2013, с. 48.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Тракаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў 1440 годзе