За нашу і вашу свабоду — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што не можа быць свабодным народ, які заваёўвае іншы народ.[1] З’яўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыіруецца з часамі, калі салдаты родам з падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасць па ўсім свеце[2][3].
Дэвіз існуе ў розных варыянтах, паслядоўнасць словаў у выразе можа змяняцца. У прыватнасці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».
Упершыню дэвіз з’явіўся і выкарыстоўваўся Тадэвушам Касцюшкам (у форме па-польску: Za naszą wolność i waszą) у канцы XVIII стагоддзя падчас паўстання 1794 года[2][3][4][5][6].
25 студзеня 1831 года на патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве ў падтрымку паўстання дзекабрыстаў дэвіз быў выкарыстаны на маніфестацыйных штандарах у выглядзе «У імя Бога за нашу і вашу свабоду». Як мяркуецца, аўтарства дэвізу належыць Яўхіму Лялевелю[7][8]. Менавіта гэты варыянт у скарочаным выглядзе і здабыў папулярнасць.
Дэвіз выкарыстоўваўся таксама з 1989—1991 гадоў у Чарнігаве падпольнай партыяй у складзе Дэмакратычнага саюза народнай свабоды (раней Цэнтр дэмакратычных ініцыятыў).