wd wp Пошук:

Саламон Рысінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рысінскі. Саламон Рысінскі (лац.: Solomonis Risinius (Pantherus); каля 1560, маёнт. Кабыльнікі, Віцебская зямля, Віленскае ваяводства — 13 лістапада 1625, Дзяляцічы, цяпер Навагрудскі раён) — вялікалітоўскі паэт-лацініст, філолаг, фалькларыст-парэміёлаг, пратэстанцкі дзеяч. Першы вядомы навуцы чалавек, які сам сябе назваў беларусам, а свой край Беларуссю.

Біяграфія

Напэўна, сын дробнага шляхціча Фёдара Рысінскага гербу «Астоя», уладальніка маёнтка Рысіна ў Полацкім ваяводстве (цяпер на тэрыторыі Расіі). Нарадзіўся ў час Лівонскай вайны (1558—1583), калі Рысіна апынулася ў зоне маскоўскай акупацыі. Атрымаў добрую пачатковую адукацыю, ведаў царкоўнаславянскую мову. У 1582 годзе вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. Некалькі гадоў настаўнічаў у Жамойці і Малой Польшчы. У 1586 годзе паступіў у Альтдорфскі ўніверсітэт (паблізу Нюрнберга), куды запісаўся як Solomo Pantherus Leuсorussus[2]. На думку А. Латышонка, навуковай крыніцай гэтай самаідэнтыфікацыі Рысінскага быў, напэўна, «Лексікон» Яна Мончынскага, а грэчаская форма перакладу магла ўзнікнуць пад уплывам Юлія Пампонія Лета. Па вяртанні ў ВКЛ, з 1596 года служыў Радзівілам — радца Крыштафа Пяруна, выхавацель яго сына Януша. Удзельнічаў у арганізацыі пратэстанцкай школы ў Слуцку, напісаў яе статут.

Быў адным з найпаважанейшых дзеячаў кальвінісцкай Літоўскай Ядноты. Выправіў і выдаў у польскім перакладзе Псалмы Давіда. Пераклаў на латынь з «мясцовай мовы» вершы Андрэя Рымшы.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Salamon Rysinski // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Што і ёсць першай з вядомых цяпер беларускіх самаідэнтыфікацый. У 1588, у рукапісных каментарыях да прац Аўзонія, напісаных праз ліставанне з сваім нямецкім сябрам Конрадам Рытэрсхаўзенам, назваў сваю краіну Leucorossia. Аднак у эпітафіі самаму сабе, у час смяротнай, як яму здавалася, хваробы, С. Рысінскі назваў сваю бацькаўшчыну традыцыйна проста Руссю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ў Новагародскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1625 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1625 годзе
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Памерлі 13 лістапада
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1560 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак