wd wp Пошук:

Адольф Міхайлавіч Янушкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янушкевіч.

Адольф Міхайлавіч Янушкевіч альбо Адольф Міхал Валяр’ян Юліян Янушкевіч (9 чэрвеня 1803, Нясвіж — 19 чэрвеня 1857, маёнтак Дзягільня Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер в. Дзягільна, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі і польскі паэт, падарожнік, пісьменнік. Пісаў на польскай мове.

Біяграфія

Брат Яўстафія Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы. У 1823 г. скончыў філалагічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. Быў членам Таварыства блакітных, блізкага да філарэтаў. У студэнцкія гады пісаў па-польску вершы ў сентыментальнай стылістыцы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821). У 1823—1826 г. жыў у Камянцы-Падольскім, быў дэпутатам цывільнай палаты ў Галоўным судзе. Шмат падарожнічаў па Еўропе; сустракаўся з А. Міцкевічам, Ю. Славацкім, І. Гётэ. Адам Міцкевіч выкарыстаў асобу А. Янушкевіча ў паэме «Дзяды» ў якасці прататыпа героя Адольфа.

Вярнуўся на радзіму ў 1830 годзе, удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 г., адзін з кіраўнікоў паўстанцкага легіёна.

Арыштаваны ў сакавіку 1831 года. У 1832 годзе сасланы ў Сібір. У ссылцы А. Янушкевіч пасябраваў з рускім пісьменнікам Аляксандрам Адоеўскім, які прысвяціў яму свае вершы. Пераклаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А. Цьеры. Падарожнічаў па Сібіры, Казахстане, Кіргізіі.

Вярнуўся ў Беларусь у 1856 годзе, пасяліўся ў родавым маёнтку Дзягільня, дзе жыла яго маці. Памёр ад сухотаў 19 чэрвеня 1857 года. Пахаваны на фамільных могілках у маёнтку.

Творчасць

Пісаў на польскай мове. У студэнцкія гады ствараў сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Т’ера. Яго падарожныя нататкі сабраў брат Яўстафій, апублікаваў Ф. Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (Парыж. 1861. Кн. 1—2). У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся як таленавіты апавядальнік, даследчык. Паказаў побыт казахаў, іх духоўную культуру.

Памяць

А. М. Янушкевіч быў прататыпам рэвалюцыянера Адольфа ў паэме А. Міцкевіча «Дзяды».

У Астане, Алма-Аце і Усць-Каменагорску[1] імем Адольфа Янушкевіча названы вуліцы, у Семеі — вуліца Паўднёвая-Янушкевіча.

Творы

Зноскі

  1. https://ustinka.kz/kazakhstan/ust-kamenogorsk/41592.html(недаступная+спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Падарожнікі Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гісторыя Казахстана
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Падарожнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дзяржынскім раёне
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нясвіжы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 19 чэрвеня
Катэгорыя·Філаматы