wd wp Пошук:

Маражо

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Маражо́ (парт.: Marajó) — востраў у дэльце ракі Амазонка. Уваходзіць у склад бразільскага штата Пара.

Маражо — найбуйнейшы востраў Бразіліі, адзін з найбуйнейшых рачных астравоў у свеце, па плошчы параўнальны са Швейцарыяй.

Агульная плошча сушы — 40 100 км². Насельніцтва (2014 г.) — 383 336 чал.

Геаграфія

Востраў Маражо фарміруецца пратокамі ракі Амазонка, на паўночным усходзе мяжуе з Атлантычным акіянам, на паўднёвым усходзе адлучаны ракой Такантынс ад буйнога горада Белен (каля 30 км). Геалагічныя даследаванні паказваюць, што суша на месцы Маражо ўтварылася ў выніку назапашвання адкладанняў у перыяд фанеразою[1]. У час апошняга ледавіковага максімума была звязана на поўдні з кантынентальнай сушай[2].

Вялізарная тэрыторыя вострава вызначае некаторыя геаграфічныя адрозненні яго частак. На ўсходзе вострава дамінуюць саванны, якія сезонна (5 - 7 месяцаў на год) затапляюцца дажджавымі ападкамі. Саванны маюць часткова штучнае паходжанне, паколькі з часоў старажытных індзейцаў расліннасць выпальвалася чалавекам. Для земляробства на павадкавых землях індзейцы будавалі штучныя насыпы тэзу[3]. У наш час для палягчэння транспартыроўкі і адводу лішкаў вады рыюць штучныя каналы, узводзяць дамбы. На ўсходзе вострава таксама вылучаюцца некалькі буйных азёр, памеры якіх вагаюцца ў залежнасці ад сезона. Найбольшым з’яўляецца возера Арары з сярэднегадовым ваганнем да 3 м[4]. Захад Маражо пакрыты лесам, што затапляецца сутачнымі прылівамі.

Клімат вільготны экватарыяльны. Мясцовыя жыхары вылучаюць 2 асноўных сезоны: павадкавы і сухі. Найбольш спякотны месяц кастрычнік, калі сярэдняя тэмпература вагаецца ад +25°C да +32°C. У студзені — ад +23°C да +30°C. Са студзеня да мая цягнецца павадкавы сезон. У сакавіку сярэднямесячная колькасць ападкаў перавышае 600 мм[5].

Прырода

На востраве Маражо вылучаюць некалькі экарэгіёнаў, што ўключаюць затопленыя лясы і саванны, абалоні, балоты, выдмы, пляжы і г. д. Паводка лясной зоны адбываецца двойчы на дзень, калі акіянскі прыліў выштурхоўвае рачны сцёк[6]. На ўсходзе паводка мае сезонны характар з-за дажджоў.

Колькасць відаў прыбярэжнай флоры адносна невялікая з-за неспрыяльных умоў, аднак шчыльнасць раслін вельмі высокая[7]. У павадкавых лясах сустракаюцца астракарыюм з ядомымі пладамі, розныя арэкавыя, клузіевыя, фікусы, ліяны і г. д. На берагах рэк — зараснікі хмызнякоў з сямейства бабовыя.

Саванны займаюць каля 23 046 км²[8]. Для іх характэрны гліністыя глебы, пакрытыя разнатраўем, невялікімі астраўкамі хмызнякоў і лесу. Тут растуць метлюжковыя, асака, некалькі відаў пальм. Мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць саванны як пашу для буйвалаў.

Востраў Маражо насяляюць 361 від птушак, 99 відаў сысуноў, шматлікія рыбы, земнаводныя, змеі[9]. Найбольшую цікавасць для назірання ўяўляюць качкі, ібісы, лясныя прыматы, алені, кажаны, ягуары, пумы, рачныя ламанціны.

Для захавання прыроды вострава Маражо ў 1989 г. створана ахоўваемая тэрыторыя агульнай плошчай 5 904 322 га[10].

Гісторыя

Керамічны выраб эпохі Маражаары

У 350 - 1650 гг. н. э.[11] на Маражо склалася развітая індзейская культура, якая атрымала сярод археолагаў назву Маражаара. Яе носьбіты выкарыстоўвалі для земляробства часткова штучныя насыпы, што не затапляліся падчас паводак, будавалі каналы і дамбы, выраблялі кераміку. Хатняя гаспадарка, відавочна, была матрылакальнай, выявы жанчын часцяком мелі рысы шаманаў. Даследаванне шкілетаў паказала, што носьбіты Маражаары былі ўцягнуты ў ваенныя канфлікты[12].

Лічыцца, што культура Маражаара знікла да пачатку мажлівых канфліктаў з еўрапейцамі. Мясцовыя жыхары перасталі рабіць насыпы, вырабляць кераміку. Да прыбыцця еўрапейцаў шчыльнасць насельніцтва вельмі знізілася. Сярод магчымых прычын заняпаду культуры называюць экалагічны крызіс[13], эпідэміі занесеных хвароб, да якіх у індзейцаў не было імунітэту, захоп мясцовых жыхароў у рабства[14]. Назва Маражо паходзіць з моў мясцовых індзейцаў і значыць “затычка для мора”.

Партугальская каланізацыя навакольных тэрыторый пачалася з 1616 г. У 1632 г. партугальцы былі вымушаны арганізаваць ваенную экспедыцыю для спынення нашэсця аравакаў з Гвіяны, але пасля перамогі атрымалі супраціўленне тубыльцаў. Усходняя частка вострава Маражо была падначалена толькі пасля 1659 г., калі спробы ваеннага ўрэгулявання змяніліся арганізацыяй місій езуітаў і капуцынаў. У 1665 г. партугальская карона перадала востраў рыцару Антоніа дэ Соўза дэ Масэда, які атрымаў тытул барона. У 1757 г. Маражо зноў трапіў пад дзяржаўнае кіраванне[15]. З 1822 г. у складзе незалежнай Бразіліі. Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі сучасных мясцовых жыхароў з’яўляюцца трыманне буйвалаў і рыбалоўства.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Tectonics and paleogeography of the Marajó Basin, northern Brazil
  2. Dilce F. Rossetti, Márcio M. Valeriano, Evolution of the lowest amazon basin modeled from the integration of geological and SRTM topographic data Архівавана 17 мая 2021.
  3. Marajó Island: A Paradise For Simplicity And Eco-tourism Lovers
  4. Marajó and Inner Delta Архівавана 6 жніўня 2018.
  5. CLIMATE: AVERAGE MONTHLY WEATHER IN SOURE, BRAZIL
  6. Northern Brazil at the mouth of the Amazon River
  7. Descrição da Flora e Fitofisionomias da Zona Costeira do Marajó, município de Soure(недаступная спасылка)
  8. Denise Schaan, Long-Term Human Induced Impacts on Marajó Island Landscapes, Amazon Estuary
  9. Northern Brazil at the mouth of the Amazon River
  10. Área de Proteção Ambiental do Marajó Архівавана 19 ліпеня 2018.
  11. Recent investigations on Marajoara Culture, Marajó Island, Brazil
  12. Roosevelt, A. Moundbuilders of the Amazon: Geophysical Archaeology on Marajo Island, Brazil. - P. 410
  13. Гл. поўную версію артыкула: B.J. Meggers, The mystery of the Marajoara: An ecological solution
  14. Long-Term Human Induced Impacts on MarajóIsland Landscapes, Amazon Estuary
  15. Ilha de Marajó
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Бразіліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі