wd wp Пошук:

Кажаны

Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.

Апісанне

Даўжыня цела да 14 см. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.

Пашырэнне

Кажаны на паштовай марцы Беларусі

Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны вячэрніца рыжая, начніца вадзяная, начніца вусатая, вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.

Асаблівасці біялогіі

Большасць насякомаедныя. Нараджаюць 1 — 2 дзіцяняці.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Рукакрылыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам