wd wp Пошук:

Шаманізм

Самскі шаман з бубнам

Шамані́змвера ў асобна-магутныя надпрыродныя магчымасці старажытных адмысловых служыцеляў культу.

Найбольш тыповая асаблівасць шаманізма — выкарыстоўванне сродкаў экстатычных зносін з надпрыроднымі сілами і ў сувязі з гэтым вылучэнне асобных індывідуумаў, якім прыпісуецца здольнасць гэтакіх зносін. У аснове пакладзена магічная практыка зносін служыцеля культу — шамана — з духамі падчас рытуала камлання, г.зн. спецыяльнага рытуала, які прыводзіць чалавека ў экстатычны стан.

Шаманства вядома са старажытных часоў у культуры практычна ўсіх народаў свету. Асноўныя функцыі: лячэнне хворых, дапамога ў гаспадарчых і ваенных справах, выхаванне падрастаючага пакалення, прадухіленне няшчасцяў. Дзеянні шаманаў звычайна суправаджаюцца спевамі, ударамі ў бубны. Атрымала шырокае распаўсюджанне ў народаў Сібіры, Урала і Алтая, а таксама Афрыкі, Амерыкі, Акіяніі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Шаманізм
Катэгорыя·Анімізм
Катэгорыя·Раннія формы рэлігіі