wd wp Пошук:

Ягуар

Ягуа́р (Panthera onca) — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства кашачых. Даўжыня цела без хваста 1,1 — 1,9 м, хвост 45 — 75 см, маса 36 — 113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.

Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргентыны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі.

Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і надосвітку.

Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве.

Самка нараджае 2-4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22-25 гадоў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта