wd wp Пошук:

Фанеразой

Геахраналагічная шкала
Эон Эра Перыяд
Ф
а
н
е
р
а
з
о
й
Кайназой Чацвярцічны
Неаген
Палеаген
Мезазой Мел
Юра
Трыяс
Палеазой Перм
Карбон
Дэвон
Сілур
Ардовік
Кембрый
Д
а
к
е
м
б
р
ы
й
П
р
а
т
э
р
а
з
о
й
Неа
пратэразой
Эдыякарый
Крыагеній
Тоній
Меза
пратэразой
Стэній
Эктазій
Калімій
Палеа
пратэразой
Статэрый
Аразірый
Рыасій
Сідэрый
А
р
х
е
й
Неаархей
Мезаархей
Палеаархей
Эаархей
Катархей
Крыніца

Фанеразой, фанеразойская эонатэма — адно з найбуйнейшых падраздзяленняў агульнай стратыграфічнай шкалы, якое ахоплівае сукупнасць утварэнняў Зямлі, што залягаюць вышэй парод пратэразою.

Тэрмін “фанеразой” прапанаваў амерыканскі геолаг Дж.Чэдвік у 1930 г. Уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы. У геахраналагічнай шкале адпавядае эону і 3 аднайменным эрам. Працягласць 540 млн. г. Для фанеразою характэрна рэзкая дыферэнцыяцыя эндагенных і экзагенных геалагічных працэсаў, што праявілася ў блокавай будове літасферы і рухах літасферных пліт, павелічэнне платформавых структур, фарміраванні акіянаў і кантынентаў. У фанеразоі з’явіліся шкілетныя жывёлы, пашыраліся расліны на сушы, развівалася біясфера, адбыліся змены ў атмасферы, утвараліся арганагенныя пароды і біягенныя карысныя выкапні. Паводле этапаў развіцця арганізмаў свету для фанеразою складзены дэталёвыя стратыграфічная і геахраналагічная шкалы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геахраналагічная шкала