wd wp Пошук:

Злінскі край

Злінскі край (чэшск.: Zlinský kraj) — адміністрацыйная адзінка Чэшскай рэспублікі, размешчаны на паўднёвым усходзе гістарычнай вобласці Маравія.

Геаграфія

Рэльеф края пераважна гарысты. Раўнінная мясцовасць цягнецца ўздоўж ракі Моравы і ў раёне Угерске-Градзіштэ. На поўначы края знаходзяцца Мараўскія Бескіды, да поўдня распасціраюцца Белыя Карпаты, якія ўтвараюць натуральную мяжу са Славакіяй. На поўдні размешчаны Усецінскія горы (Vsetínská hornatina) і Візавіцкае ўзвышша (Vizovická vrchovina). У горнай мясцовасці зямля бедная мінераламі і не спрыяльная для сельскай гаспадаркі. Урадлівыя глебы маюцца толькі ў далінах рэк. 49 % земляў выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы. У рэгіёне знаходзіцца некалькі вялікіх ландшафтных запаведнікаў, перш за ўсё Бескіды і Белыя Карпаты, якія знаходзяцца пад аховай ЮНЕСКА. У мэтах развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы экалогіі створаны еўрарэгіён Белыя Карпаты.

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйная карта края

Злінскі край падзяляецца на 4 раёна:

Раён Плошча,
км²
Насельніцтва,[1]
чал. (2011)
Колькасць населеных пунктаў
Кромержыж796105 56979
Угерске-Градзіштэ991141 46778
Усецін1143142 42061
Злін1034190 48889

Буйныя гарады

Горад Насельніцтва
(на 31 снежня 2005 года)
Злін 78 285
Кромержыж 29 024
Усецін 28 261
Валашске-Мезіржычы 27 362
Угерске-Градзіштэ 26 131
Отракавіцы 18 665
Угерскі-Брод 17 399
Рожнаў-пад-Радгаштам 17 129
Голешаў 12 332

Эканоміка

Край належыць да рэгіёнаў з неразвітай інфраструктурай, што абумоўлена, перш за ўсё, аддаленасцю ад буйных вытворчасцей і недастатковым развіццём транспартных перавозак. 18 % прамысловых прадпрыемстваў края занята ў апрацоўчай прамысловасці — апрацоўцы гумы і пластмасы (2 %), металаапрацоўцы (27 %), электратэхніцы (14 %), машынабудаванні (3 %) і харчовай прамысловасці (5 %).

Зноскі

  1. Перапіс насельніцтва Чэхіі (2011)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Злінскі край
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum