wd wp Пошук:

Ляхавічы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ляхавічы (значэнні).

Ля́хавічы[2] (трансліт.: Liachavičy) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Ляхавіцкага раёна, на рацэ Ведзьма. За 225 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Лунінец. Праз горад праходзіць дарога Брэст — Русінавічы. Насельніцтва 10 919 чалавек (2017)[3].

Назва

Тапонім «Ляхавічы», імаверна, утварыўся ад назвы першых пасяленцаў — ляхаў (раней гэтак называлі палякаў). Не адкідваецца і звязак з прозвішчамі Лях або Ляхаў. Увогуле, тапонімы з асновай «ляхі» сустракаюцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі[4]. Сама мянушка «лях/ляхі» з’явілася (з даследаванняў М. Турыянскага) у VIIIX ст. з міграцыяй у Польшчу яўрэяў з Заходняй Еўропы. Словы «ляхем-панем» у гаворцы яўрэяў з Іспаніі азначаюць чалавека, які займаецца вырошчваннем зерня жыта і грэчкі на хлеб, грэчкасея і абшарніка, вольнага гаспадара свайго двара, працаўніка на зямлі і набожнага чалавека, які пакінуў паганскія звычкі жыць хітрыкаю, рабаваннем, паляваннем і збіральніцтвам, прыняў Св. Хрост і адцураўся ад полігаміі.

Гісторыя

Упершыню ўзгадваецца (XV ст.) ва «Устаўной грамаце аб заснаванні Тураўскай епіскапіі» як цэнтр воласці (маёнтку)[5][6]. У 1-й пал. XVI ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гаштольдаў, з 1551 г. — вялікага князя Жыгімонта Аўгуста.

З 1572 г. Ляхавічамі валодалі Я. Хадкевіч і яго нашчадкі, якія з канца XVI ст. пачалі звацца «графамі на Ляхавічах». У канцы XVI ст. тут збудавалі мураваны замак. У XVII ст. Ляхавічы атрымалі статус мястэчка[7], уваходзілі ў Наваградскі павет. Узімку 15951596 гг. казацкія загоны С. Налівайкі і М. Шавулы беспаспяхова штурмавалі фартыфікацыю[5]. У 1635 г. праз дынастычны шлюб паселішча перайшло да Сапегаў. Станам на 1635 г. тут было 215 дымоў[5].

У часы Трынаццацігадовай вайны (16541667) у 1660 маскоўскі ваявода Хаванскі 6 месяцаў трымаў у аблозе Ляхавіцкі замак, аднак не здолеў яго захапіць. У XVIII ст. мястэчка перайшло ў валоданне Масальскіх. У 1775 сойм Рэчы Паспалітай перавёў Ляхавічы ў дзяржаўны скарб. У 1791 места ўвайшло ў Случарэцкі павет.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ляхавічы апынуліся ў Расійскай імперыі, дзе з 1795 сталі цэнтрам воласці Слуцкага павета Мінскай губерні.

Будова лініі Палескіх чыгунак (Сарны — Вільня) у 1880-я дала штуршок эканамічнаму развіццю Ляхавічаў. Станам на кан. XIX ст. у мястэчку было 155 двароў, царква, сінагога, 6 яўрэйскіх малітоўных дамоў, школа, бальніца, гаршковы завод, 30 крамаў, 3 карчмы, 3 кірмашы, праводзіліся штотыднёвыя таргі[8]. На 1900 — мелася паштовая станцыя, працавала 91 дробнае прамысловае прадпрыемства.

У Першую сусветную вайну Ляхавічы знаходзіліся ў прыфрантавой паласе. 18 лютага 1918 мястэчка занялі нямецкія войскі, увосень таго ж года — бальшавікі, 17 красавіка 1919 — польскія войскі, у ліпені 1920 — зноў бальшавікі.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ляхавічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. 27 чэрвеня 1931 паселішча зноў атрымала статус горад, адначасна да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску Малая Лотва і чыгуначнаю станцыю Ведзма[9].

У 1939 Ляхавічы ўвайшлі ў БССР. У Другую сусветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Клімат

Клімат Ляхавічаў
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C −3,2 −1,7 3,0 11,7 18,6 21,9 22,9 22,4 17,4 11,0 4,0 −0,5 10,6
Сярэдняя тэмпература, °C −6,2 −4,9 −0,7 6,9 13,0 16,6 17,7 17,1 12,6 7,2 1,6 −3 6,5
Сярэдні мінімум, °C −9,1 −8,1 −4,4 2,1 7,5 11,3 12,6 11,8 7,9 3,5 −0,7 −5,5 2,4
Норма ападкаў, мм 36 27 34 41 57 84 81 68 57 47 47 42 621
Крыніца: Climate-Data.org

Насельніцтва

ГодКолькасць
1897 5 000
1939 5 100
1959 4 500
1995 12 000
ГодКолькасць
2006 11 600
2008 11 700
2009 10 997
2016 10 902 [10]
ГодКолькасць
2017 10 919 [11]
2019 10 701
2020 10 700 [12]
2021 10 607 [13]
ГодКолькасць
2022 10 584 [1]

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай (ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас»), харчовай (ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», ПГУП «Ляхавіцкі кааппрам», СААТ «Ляхавіцкі малочны завод»), будаўнічых матэрыялаў прамысловасці, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Чатыры будаўнічыя арганізацыі. Гасцініца.

Адукацыя і культура

3 сярэднія школы, 4 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, 5 культурна-асветніцкіх арганізацый, 12 аб’ектаў гісторыка-культурнага прызначэння. Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1992). Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж.

Турыстычная інфармацыя

Спыніцца можна ў гарадскай гасцініцы[14].

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Ляхавічаў‎

Гл. таксама

Заўвагі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 218.
  5. 1 2 3 Ляхавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 239. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  6. Щапов, Я. И. Туровские уставы XIV в. о десятине // Археографический ежегодник за 1964 год / АН СССР, Отд-ние истории, Археографическая комиссия. — М.: Наука, 1965. — 393, [1] с. — С. 271—272.
  7. Ляхавічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 430.
  8. Ляховичи // Ляхавічы // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  9. Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 12 czerwca 1931 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Lachowicze w powiecie baranowickim, województwie nowogródzkiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 56, poz. 448 (польск.)
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  11. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  12. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  13. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  14. Ляховичи // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  15. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 207.
  16. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 433.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Ляхавічы
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета