wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Майсюк. Уладзімір Уладзіміравіч Майсюк (нар. 22 жніўня 1949, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаў вызваленым старшынёй прафкама Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў загадчыкам арганізацыйнага аддзела, другім сакратаром Брэсцкага гаркама ЛКСМБ, старшым інжынерам лабараторыі будаўнічага трэста № 8, прарабам будаўнічага ўпраўлення № 32 будаўнічага трэста № 8 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР, намеснікам начальніка Ляхавіцкай перасоўнай механізаванай калоны № 13. З’яўляўся начальнікам Ляхавіцкай дарожна-будаўнічай перасоўнай механізаванай калоны № 185 Брэсцкага абласнога аб’яднання міжкалгасных будаўнічых арганізацый, начальнікам Баранавіцкага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўчастка рэспубліканскага праектна-будаўнічага аб’яднання «Аўтамагістраль» Брэсцкай вобласці, начальнікам дарожнаэксплуатацыйнага ўпраўлення № 3 рэспубліканскага дзяржаўнага вытворчага прадпрыемства «Белаўтастрада» Брэсцкай вобласці. Займаў пасаду генеральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог «Брэстаўтадар».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, знакам «Ганаровы дарожнік» І і ІІ ступені[2].

Зноскі

  1. МАЙСЮК ВЛАДИМИР ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 27 лістапада 2017.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ляхавічах