wd wp Пошук:

Ляхавіцкі замак

Ляхавіцкі замак — бастыённы замак, які існаваў у канцы XVI — 1-й палове XVIII ст.

Гісторыя

Аблога Ляхавіцкага замка ў 1660 годзе. Гравюра XVII стагоддзя.

Замак у Ляхавічах Пабудаваны ў канцы XVI ст. графам Янам Каралем Хадкевічам. Напрацягу зімы 1595—1596 гадоў, замак вытрымаў некалькі штурмаў казакоў, па правадырствам Севярына Налівайкі і Мацвея Шаўлы.

У 1648—1654 гадах замак тройчы вытрымліваў аблогі паўсталых сялян і ўкраінскіх казакоў. У 1655 годзе падчас вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў войскі Аляксея Мікіціча Трубяцкога падышлі да горада, спалілі пасады і слабоды, але замак узяць не змаглі. Вядомая ў гісторыі аблога замка ў 1660 годзе, калі замак вытрымаў два штурмы маскоўскіх войскаў пад правадырствам Івана Андрэевіча Хаванскага. Пасля паражэння войскаў Хаванскага ў бітве пад Палонкай, аблога была знята.

У 1706 годзе, падчас Паўночнай вайны, рускія войскі некалькі месяцаў абаранялі замак ад шведаў пад правадырствам палкоўніка Траўтфетэры. У канцы амаль паўгадавой аблогі, казачы гарнізон вымушаны быў здаць замак, пасля чаго шведы разбурылі яго сцены.

У 1709 годзе замак двойчы абложвалі войскамі польскага караля Станіслава Ляшчынскага. Да горада падышоў атрад Рыгора Агінскага, разам з двухтысячным атрадам войскаў Пятра I, але пасля кароткага бою з войскамі Аляксандра Паўла Сапегі быў вымушаны адступіць.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай замак дастаўся Расійскай імперыі ў паўразбураным стане і, у далейшым, паступова руйнаваўся.

Сучасны стан

Да нашых дзён ляхаўскі замак не захаваўся. Археалагічныя даследаванні на яго месцы праводзіў Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі ў 1986 годзе.

Архітэктура

Замак узведзены на беразе р. Ведзьма на ўзгорку, абкружаным ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся плацінай. Паказаны на гравюры 1660 г. Замак меў у плане форму правільнага чатырохвугольніка, памерам 175 х 220 метраў, з чатырма вялікімі бастыёнамі паліганальнай канфігурацыі і брустверамі. Наверсе кожнага бастыёна размяшчаліся высокія кавальеры з абарончымі парапетамі, якія ствараюць другі ярус для вядзення агню. Кожны бастыён меў каземат для захоўвання боепрыпасаў і амуніцыі і злучаўся падземнымі хадамі з іншымі бастыёнамі. Земляныя ўмацаванні былі абмураваны каменем і цэглай.

Да ўязной чатырох’яруснай брамы з гадзіннікавай вежай, завершанай купалам, вёў рассоўны мост цераз роў. На другім ярусе знаходзіўся механізм, які падымаў апошні пралёт моста, і байніцы для стралкоў. Трэці ярус брамы ўяўляў з сябе баявую пляцоўку, абароненую зубчастым брустверам, з якой прастрэльвалася прастора перад брамай. Вышэй была невялікая вежка, у якой знаходзіліся гадзіны, назіральны пост, і «ратны звон», якім аб’яўлялі трывогу.

У глыбіні панадворку стаяў двухпавярховы П-падобны ў плане мураваны палац у стылі рэнесансу, накрыты двухсхільным чарапічным дахам з высокімі трохяруснымі шчытамі на тарцах.

Горад Ляхавічы разам з замкам былі абнесены драўляным парканам.

На сценах замка стаяла 31, звышсучасная, па тых часах, гармата, большасць з якіх была адліта напачатку XVII стагоддзя. У арсенале былі дзве невялікія шмыгаўніцы, 51 гакаўніца, мушкеты, вялікая колькасць боепрыпасаў і амуніцыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі рэнесанс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Ляхавічаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Замкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Бастыённыя замкі Беларусі