wd wp Пошук:

Летнія Алімпійскія гульні 2020

Гульні XXXII Алімпіяды мелі адбыцца ў Токіа ў 2020 годзе. 24 сакавіка 2020 года Алімпійскія гульні былі перанесены на 2021 год з-за ўспышкі каранавіруса[1]. Гульні ўрачыста адкрыліся 23 ліпеня 2021 года і доўжыліся цягам двух тыдняў.

Выбары горада

У галасаванні, якое адбывалася 7 верасня 2013 года ў Буэнас-Айрэсе, удзельнічалі Мадрыд (Іспанія), Стамбул (Турцыя) і Токіа (Японія). У вырашальным раундзе першынстваваў Токіа, супернікам якога быў Стамбул.

Віды спорту

У праграму Алімпійскіх Гульняў-2020 года ўключылі пяць новых відаў спорту. Спаборніцтвы па сёрфінгу, скалалазанні і скейтбордынгу ўключаны ў праграму Алімпійскіх гульняў у якасці дадатковых відаў спорту разам з бейсболам/софтболам і каратэ. Такое рашэнне было прынята ў рамках 129 сесіі камітэта ў Рыа-дэ-Жанейра ў 2016 годзе.

Удзельнікі

11656 атлетаў прадстаўлялі 206 Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў.

Прадстаўленыя Нацыянальныя алімпійскія камітэты

Каляндар

 ● Цырымонія адкрыцця  ●Кваліфікацыя спаборніцтваў  Фіналы спаборніцтваў ПВ Паказальныя выступленні ● Цырымонія закрыцця
Ліпень/Жнівень212223242526272829303112345678Камплекты медалёў
Цырымоніі
Акадэмічнае веславанне 2 4 4 4 14
Бадмінтон 1 1 1 2 5
Баскетбол 1 1 2
Баскетбол 3х3 2 2
Бейсбол 1 1
Бокс 2 1 1 1 4 4 13
Барацьба 3 3 3 3 3 3 18
Веласпорт 1 1 1 1 2 2 2 1 2 1 2 2 1 3 22
Воднае пола 1 1 2
Валейбол 1 1 2
Пляжны валейбол 1 1 2
Гандбол 1 1 2
Гольф 1 1 2
Веславанне на байдарках і каноэ 1 1 1 1 4 4 4 16
Дзюдо 2 2 2 2 2 2 2 1 15
Каратэ 3 3 2 8
Конны спорт 1 1 2 1 1 6
Лёгкая атлетыка 1 3 4 5 6 5 8 8 7 1 48
Настольны тэніс 1 1 1 1 1 5
Парусны спорт 2 2 2 2 2 10
Плаванне 4 4 4 5 5 4 4 5 1 1 37
Скачкі ў ваду 1 1 1 1 1 1 1 1 8
Скачкі на батуце 1 1 2
Рэгбі-7 1 1 2
Сёрфінг 2 2
Сінхроннае плаванне 1 1 2
Скейтбордынг 1 1 1 1 4
Сучаснае пяцібор’е 1 1 2
Сафтбол 1 1
Спартыўная гімнастыка 1 1 1 1 4 3 3 ПВ 14
Спартыўнае скалалазанне 1 1 2
Стральба 2 2 2 2 2 1 2 2 15
Стральба з лука 1 1 1 1 1 5
Тэніс 1 1 3 5
Трыатлон 1 1 1 3
Тхэквандо 2 2 2 2 8
Цяжкая атлетыка 1 2 1 2 1 2 1 2 1 1 14
Фехтаванне 2 2 2 1 1 1 1 1 1 12
Футбол 1 1 2
Хакей на траве 1 1 2
Мастацкая гімнастыка 1 1 2
Камплекты медалёў 11 18 21 22 23 17 21 21 25 22 24 17 27 23 34 13 339
Ліпень/Жнівень 21 22 23 24 25 26 27282930310102030405060708

Першай алімпійскай чэмпіёнкай гульняў стала прадстаўніца стральбы з Кітая Ян Цянь. У дысцыпліне «пнеўматычная вінтоўка» (адлегласць 10 метраў) яна паказала вынік 251,8 бала, усталяваўшы новы рэкорд Алімпійскіх гульняў[2].

Інцыдэнты

1 жніўня беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезці з Токіа ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і паведаміла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.

Спартсменку выключылі з алімпійскай каманды пасля выступлення з крытыкай трэнерскага складу ва ўласным Instagram, паколькі яе паставілі бегчы эстафету 4×400 метраў, хоць на Алімпіядзе яна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 метраў (перад тым беларусак Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысціну Мулярчык не дапусцілі да эстафеты з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб). Неўзабаве пачаліся пагрозы ад адміністрацыі каманды і галоўнага трэнера зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы Юрыя Маісеевіча. У выніку беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам».

Крысціна Ціманоўская заявіла, што ў Беларусь не вернецца, бо баіцца пераследу. 2 жніўня яна прыйшла ў польскую амбасаду, дзе атрымала гуманітарную візу. 5 жніўня прыбыла ў Варшаву. 6 жніўня Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў, што «ў інтарэсах дабрабыту спартсменаў Беларусі» скасаваў акрэдытацыю трэнераў Артура Шумака і Юрыя Маісеевіча[3].

Цырымонія закрыцця

Цырымонія закрыцця

Цырымонія закрыцця адбылася на Алімпійскім стадыёне ў Токіа 8 жніўня 2021.

Зноскі

  1. euronews.com
  2. zviazda.by
  3. Радыё Свабода Архівавана 6 жніўня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Летнія Алімпійскія гульні 2020
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ліпень 2021 года
Катэгорыя·Жнівень 2021 года