wd wp Пошук:

Instagram

Прыклад выкарыстання дадатку Instagram
Калаж з фатаграфіі, змененай 15 рознымі Instagram-фільтрамі

Instagram (чытаецца — Інстаграм) — бясплатны дадатак абмену фатаздымкамі і відэазапісамі, які дазваляе карыстальнікам здымаць фатаграфіі і відэа, прымяняць да іх фільтры, а таксама распаўсюджваць іх праз свой сэрвіс і шэраг іншых сацыяльных сетак[4]. Instagram робіць фатаграфіі ў квадратнай форме — як камеры Kodak Instamatic і Polaroid, і як любыя сярэднефарматныя камеры 6×6. Большасць мабільных фотададаткаў выкарыстоўвае суадносіны бакоў 3:2.

Гэты дадатак сумяшчальны з прыладамі iPhone, iPad і iPod Touch на iOS 4.3 і вышэй, а таксама з тэлефонамі на платформе Android 2.2 і вышэй з падтрымкай OpenGL ES 2. Распаўсюджваецца праз App Store і Google Play адпаведна.

У красавіку 2012 года Instagram быў набыты кампаніяй Facebook. Дакладны кошт пакупкі склаў 300 мільёнаў долараў грашовымі сродкамі і 23 мільёны акцый кампаніі[5].

Гісторыя

Распрацоўка Instagram пачалася ў Сан-Францыска, калі Кевін Сістрам (Kevin Systrom) і Майк Крыгер (Mike Krieger) вырашылі пераарыентаваць свой праект Burbn на мабільныя фатаграфіі[6]. Праграма з’явілася ў краме дадаткаў App Store кампаніі Apple 6 кастрычніка 2010 года.

Неўзабаве пасля выпуску дадатку да каманды далучыўся Джош Рыдэль у якасці менеджара супольнасці. У лістападзе 2010 года каманда папоўнілася Шэйнам Суіні — інжынерам праекту, а ў жніўні 2011 года — Джэсікай Золман як ІТ-евангелісткай супольнасці.

У студзені 2011 года да дадатку былі дададзены хэштэгі для таго, каб было лягчэй знаходзіць карыстальнікаў і фатаздымкі[7].

У верасні 2011 года была выпушчана версія дадатку 2.0, у якой з’явіліся жывыя фільтры, імгненная змена нахілу, чатыры новыя фільтры, фатаграфіі высокага разрознення, апцыянальныя межы, паварот адным клікам і абноўлены абразок[8]. У красавіку 2012 года была выпушчана версія дадатку для платформы Android[9], якое за содні было запампавана больш за мільён разоў[10].

9 красавіка 2012 г. Facebook абвясціў пра набыццё мабільнага фотададатку Instagram за $ 1 млрд. Уладальнікам гэтага фатасервісу Facebook пералічыў 300 мільёнаў долараў і перадаў каля 23 мільёнаў сваіх акцый. Акрамя таго, сацыяльная сетка абавязалася ў выпадку зрыву ўгоды выплаціць Instagram няўстойку ў 200 мільёнаў долараў[11]. У сувязі з купляй 25 чэрвеня выйшла абнаўленне 2.5.0, у выніку якога ў Instagram з’явілася больш шчыльная інтэграцыя з Facebook.

У жніўні 2012 кожную секунду ў Instagram ставілася 575 лайкаў і дадаваўся 81 каментар. На Instagram карыстальнікі праводзілі ў сярэднім 257 хвілін на месяц, што на паўтары гадзіны больш, чым у Твітэры.[12]

У канцы 2012 года Instagram анансаваў змену правілаў карыстальніцкага дагавора. Сярод новаўвядзенняў павінны быў з’явіцца пункт, што Instagram атрымлівае правы на выкарыстанне фатаграфій, што запампоўваюцца яго карыстальнікамі, у тым ліку ў рэкламных мэтах.[13] Гэта выклікала рэзкую крытыку ў грамадстве, як сярод удзельнікаў Instagram, так і з боку юрыстаў па аўтарскім праве. Многія ўдзельнікі Instagram выдалілі свае ўліковыя запісы. Па звестках аналітычнай службы AppData, Instagram, магчыма, страціў да 25 % карыстальнікаў — яго штодзённая наведвальнасць знізілася з 16 млн да 12 млн. Чуткі аб адмове карыстальнікаў ад Instagram ударылі па акцыях Facebook. Сутыкнуўшыся з крытыкай і пратэстамі, кіраўніцтва сэрвісу перафармулявала спрэчны пункт карыстальніцкага дагавора, заявіўшы, што іх намеры былі няправільна зразуметыя.

У красавіку 2013 года Instagram паведаміў аб пачатку ўкаранення сваёй новай распрацоўкі, якая дазволіць карыстальнікам адзначаць на фатаздымках сябе, сваіх сяброў, цікавыя месцы, а таксама вядомыя брэнды. Акрамя гэтага будзе прадастаўленая магчымасць наладжваць сістэму апавяшчэнняў аб новых адзнаках і, у тым ліку, рабіць іх прыватнымі[14].

У чэрвені 2013 Instagram анансаваў магчымасць запісу відэа даўжынёй да 15 секунд.

8 жніўня 2013 з’явілася інтэграцыя з сацыяльнай сеткай «У Кантакце»[15].

Маштабы

Да снежня 2010 года ў Instagram быў адзін мільён зарэгістраваных карыстальнікаў. У чэрвені 2011 года — ужо пяць мільёнаў. Да верасня гэтая лічба падвоілася, а да сакавіка 2012 колькасць карыстальнікаў дасягнула амаль 30 мільёнаў[16]. Пад канец лютыга 2013 года Instagram абвясціў аб 100 мільёнах актыўных карыстальнікаў.

Instagram паведаміў пра 100 мільёнаў запампаваных фатаграфій у ліпені 2012 года, у жніўні гэта колькасць дасягнула 150 мільёнаў.

Фінансаванне

5 сакавіка 2010 года, падчас працы над дадаткам Burbn, Кевін Сістром закрыў раўнд фінансавання ў памеры 500 000 долараў ад Baseline Ventures і Andreessen Horowitz. 2 лютага 2011 года было абвешчана, што Instagram прыцягнуў 7 мільёнаў долараў ад розных інвестараў, у тым ліку ад Benchmark Capital, Джэка Дорсея, Крыса Сака (праз фонд LOWERCASE Capital) і Адама Д’Анджэла.

Узнагароды

Instagram прылады і сэрвісы

Папулярнасць дадатку справакавала з’яўленне мноства распрацовак, так ці інакш звязаных з Instagram. У якасці асобнага напрамку такіх распрацовак можна вылучыць праекты разнастайных прылад, прызначаных для працы з Instagram.

Першым з такіх прылад з’яўляецца Instagram Socialmatic Camera — камера, дызайн якой выкананы ў стылі абразкі Instagram. Камера дазваляе адразу апрацаваць фатаграфію і даслаць яе ў Instagram, а таксама мамантальна раздрукаваць фатаграфію. Такім чынам, распрацоўшчыкі прылады хочуць перанесці Instagram у рэальны свет, прапаноўваючы карыстальнікам дзяліцца фатаздымкамі не толькі ў сацыяльнай сетцы, але і ў жыцці[22]. Першыя мадэлі прадукту ADR студыі і Polaroid, якія можна будзе набыць ужо ў 2013 годзе, будуць мець два аб’ектывы, сэнсарны дысплэй, міні-прынтар з 4-ма картрыджамі, аптычны зум, 3G модуль, а таксама абсталяваны WiFi і Bluetooth.[23]

Другой прыладай з’яўляецца адмысловая лічбавая фатарамка Instacube, якая таксама выкананая ў стылістыцы абразкі Instagram і ўмее паказваць на сваім экране фатаграфіі са стужкі абранага Instagram акаўнта.

Таксама з’яўляюцца сэрвісы, якія дазваляюць надрукаваць фатаграфіі карыстальнікаў Instagram на розных прадметах — магнеты, падушкі, саколкі, палотны і інш.

Дадаткі

Аналагі

Зноскі

  1. Instagram - Дадаткі на Google Play (нявызн.). Праверана 2 лютага 2013.
  2. Instagram для iPhone, iPod touch і iPad у iTunes App Store (нявызн.). Праверана 21 снежня 2014.
  3. Instagram для Windows Phone 8 у краме дадаткаў Windows Phone (нявызн.). Праверана 21 снежня 2014.
  4. Dan Frommer Here’s How To Use Instagram (англ.)
  5. Emil Protalinski Facebook buying Instagram for $300 million, 23 million shares (англ.)
  6. Systrom, Kevin What is the history of Instagram (англ.)
  7. Introducing Hashtags on Instagram Архівавана 23 жніўня 2012. (англ.)
  8. Introducing Instagram v2.0 Архівавана 22 жніўня 2012. (англ.)
  9. Instagram стала даступная ўладальнікам Android-смартфонаў (руск.)
  10. Приложение Instagram для Android менее чем за сутки скачано 1 млн раз (руск.)
  11. Facebook раскрыў падрабязнасці здзелкі па куплі Instagram (руск.)
  12. Instagram ў СоцКаталогу Архівавана 13 ліпеня 2020. (руск.)
  13. webcitation.org/6DbgYYUfJ Julianne Pepitone Instagram can now sell your photos for ads (англ.)
  14. Instagram даў сваім карыстальнікам новыя магчымасці(недаступная спасылка) (руск.)
  15. Горад у прамым эфіры Архівавана 10 верасня 2013. (руск.)
  16. Почти фотограф. Instagram сделал на Android (руск.)
  17. Congratulations Crunchies Winners!. TechCrunch: The Crunchies Awards (англ.)
  18. The 100 Most Creative People in Business in 2011. FastCompany (англ.)
  19. Christine Lagorio Kevin Systrom and Mike Krieger, Founders of Instagram (англ.)
  20. Jake Swearingen SF Weekly Web Awards 2011: We Have Some Winners! (англ.)
  21. The Hot 20 2011 (англ.)
  22. Instagram Socialmatic Camera — новая эра сацыяльных сетак (англ.)
  23. Instagram Socialmatic Camera Polaroid (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне, распрацаванае ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Apple iOS
Катэгорыя·Сацыяльныя сеткі
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для Android
Катэгорыя·Фатаграфія
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне для iOS
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Дадаткі, якія выкарыстоўваюць OpenGL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Хостынг выяў
Катэгорыя·Праграмнае забеспячэнне паводле алфавіта
Катэгорыя·IPhone
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу