wd wp Пошук:

Софтбол

Софтбол (англ.: softball) — спартыўная камандная гульня з мячом, разнавіднасць бейсбола. Мяч для софтболу нагадвае па памерах грэйпфрут, ён больш мяккі, чым бейсбольны мяч, і мае больш нізкую хуткасць у палёце. У софтбол гуляюць як мужчыны, так і жанчыны. Існуюць некалькі разнавіднасцяў гульні: «фаст-піч» - «хуткая падача», «слоў-піч» - «павольная падача», «модыфай-піч» - «сярэдняя падача». Алімпійскай дысцыплінай з 1996 года па 2008 год была гульня «фаст-піч» сярод жаночых каманд.

У многіх краінах, дзе распаўсюджаны бейсбол, софтбол з’яўляецца альтэрнатывай бейсболу, якому аддаюць перавагу непрафесіяналы і жанчыны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Софтбол
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак