wd wp Пошук:

Сент-Вінсент і Грэнадзіны

Сент-Вінсент і Грэнадзіны (англ.: Saint Vincent and the Grenadines) — астраўная краіна ў Карыбскім моры, у архіпелагу Малых Антыльскіх астравоў. Акрамя вострава Сент-Вінсент краіна ўтрымлівае некалькі невялікіх астравоў, на поўдні. Сталіца — Кінгстаўн.

Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.

Гісторыя

Востраў Сент-Вінсент быў адкрыты Хрыстафорам Калумбам у 1498 годзе. Брытанская каланізацыя пачалася толькі ў XVII стагоддзі. Не на доўгі час трапіла пад кантроль Францыі, але хутка вярнулася Вялікабрытаніі. З 1804 да 1958 году была каралеўскай брытанскай калоніяй. Некаторы час уваходзіла ў склад Федэрацыі Заходняй Індыі, але зноў вярнулася пад брытанскі кантроль. У 1969 годзе атрымала шырокую аўтаномію, а ў 1979 годзе абвясціла аб сваёй незалежнасці.

Дыпламатычныя адносіны з Беларусью

14 мая 1999 Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і дзяржавай Сэнт-Вінсэнт і Грэнадзіны.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сент-Вінсент і Грэнадзіны