wd wp Пошук:

Кенія

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кенія (значэнні).

Кенія, Рэспубліка Кенія (англ.: Republic of Kenya) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Эфіопіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе (мяжа часткова ідзе па возеры Вікторыі) і Паўднёвым Суданам на паўночным захадзе. На паўднёвым ўсходзе абмываецца Індыйскім акіянам. Дзяржаўныя мовы — суахілі і англійская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (12 снежня). Сталіца — Найробі.

Дзяржаўны лад

Кенія — рэспубліка. Член Садружнасці. Дзейнічае канстытуцыя 1963 года з пазнейшымі папраўкамі і дадаткамі. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, якога выбірае насельніцтва тэрмінам на 5 гадоў. Прэзідэнт назначае віцэ-прэзідэнта, які ўзначальвае ўрад, і міністраў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Народнаму сходу з 5-гадовым тэрмінам паўнамоцтваў (большасць членаў парламента выбірае насельніцтва, астатніх назначае прэзідэнт).

Геаграфія Кеніі

Асноўны артыкул: Геаграфія Кеніі Большую частку краіны займае пласкагор’е вышынёй ад 500 м на ўсходзе жа 2000-3000 м на захадзе. Пласкагор’е перасякаецца глыбокай скідавай упадзінай - Усходне-Афрыканскай рыфтавай сістэмай, па краях якой патухлыя вулканы Кенія (5199 м), Элган (4322 м, на мяжы з Угандай) і інш. Карысныя выкапні: золата, каменная і вуглянатрыевыя солі, азбест, графіт і інш. Клімат экватарыяльны мусонны. Сярэдняя тэмпература самага цёплага месяца (сакавіка) 18-28°С, самага халоднага (ліпеня) 14-24°С. Колькасць ападкаў (250-1500 мм) павялічваецца з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад; 2 сезоны дажджоў (сакавік-май, кастрычнік-снежань). Рэкі басейна Індыйскага акіяна (60% тэрыторыі), р.Ніл (10%), басейнаў унутраных сцёкаў. Найбуйнейшыя рэкі Тана і Галана. Возера Туркана.

Насельніцтва

Сярод вернікаў пратэстанты 45%, католікі 33%, мусульмане 10%, абарыгенныя культы 10%, іншыя 2%.

Большасць кенійцаў хрысціяне (83%), 47,7% лічаць сябе пратэстантамі і 23,5% католікамі[3]. Прыкметна, што ў Кеніі найбольшая колькасць квакераў у свеце – каля 133.000 чалавек[4].

Сусветная спадчына

Асноўны артыкул: Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Кеніі Літаратура

Зноскі

  1. 7 // Constitution of Kenya
  2. 7.2 // Constitution of Kenya
  3. 2009 POPULATION & HOUSING CENSUS RESULTS Архівавана 13 лістапада 2011.. Wycliffe Ambetsa Oparanya, Minister of State for Planning, National Development and Vision 2030. knbs.or.ke 31 August 2010
  4. Finding Quakers Around the World Архівавана 15 снежня 2010. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кенія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя краіны і тэрыторыі