wd wp Пошук:

Леапольд II Габсбург

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Леапольд.

Леапольд II (5 мая 1747 — 1 сакавіка 1792; ням.: Leopold II) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 1790 года, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі нямецкай нацыі 30 верасня 1790 года, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вене. Пасля смерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасля смерці бацькі, 18 жніўня 1765 года, уступіў у кіраванне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П’етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імператрыцы, маркіза Бота і графа Розенберга, пасля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але паслядоўныя рэформы.

У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імператарскую карону пасля бяздзетнага брата. Дзяржава знаходзілася ў поўным разладаванні. Леапольд прыклаў значныя намаганні да заспакаення саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальнення. Паўстанне ў Бельгіі і Венгрыі было задушана; Рэйхенбахскім дагаворам (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.

Да Вялікай французская рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насцярожана, і толькі пасля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвердэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгельмам II, на пільніцкім з’ездзе, адносна абаронча-наступальных дзеянняў супраць Францыі. З прыняццем французскай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасня 1791 года) Леапольд абвясціў мэту пагаднення папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаў 7 лютага 1792 года; але і цяпер Леапольд думаў болей аб абароне. Пасля абвяшчэння вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 года.

Зноскі

  1. 1 2 Leopold II, Holy Roman Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Leopold II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (да Атона I — «рымскія імператары») (800—1806)
800 814 840 843 855 875 877 881 887 891
   Карл I Людовік I    Лотар I Людовік II Карл II    Карл III      
891 894 898 899 901 905 915 924 962 973 983
   Гвіда Ламберт Арнульф    Людовік III    Берэнгар I    Атон I Атон II   
983 996 1002 1014 1024 1027 1039 1046 1056 1084 1105 1111 1125 1133 1137 1155
      Атон III    Генрых II    Конрад II    Генрых III    Генрых IV    Генрых V    Лотар II      
1155 1190 1197 1209 1215 1220 1250 1312 1313 1328 1347 1355 1378 1410
   Фрыдрых I Генрых VI    Атон IV    Фрыдрых II    Генрых VII    Людовік IV    Карл IV      
1410 1437 1452 1493 1508 1519 1530 1556 1564 1576 1612 1619 1637
   Жыгімонт Фрыдрых III Максіміліян I Карл V Фердынанд I Максіміліян II Рудольф II Маціяс Фердынанд II   
1637 1657 1705 1711 1740 1742 1745 1765 1790 1792 1806
   Фердынанд III Леапольд I Іосіф I Карл VI    Карл VII Франц I Іосіф II Леапольд II Франц II   

Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Каралі германскія
Катэгорыя·Генерал-фельдмаршалы Аўстрыі
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Каралі венгерскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Імператарскім склепе
Катэгорыя·Каралі чэшскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі
Катэгорыя·Вялікія герцагі тасканскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вене
Катэгорыя·Памерлі ў 1792 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Габсбургі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1747 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных