wd wp Пошук:

Людовік XVI

Людовік XVI (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фердынанда. Пры ім, пасля склікання Генеральных штатаў ў 1789 годзе, пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў Канстытуцыю 1791 года, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянераў і нават паспрабаваў збегчы з краіны. 21 верасня 1792 года скінуты, аддадзены суду Канвента і пакараны на гільяціне.

Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка Гуга Капета, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з’яўляецца дынастыя Бурбонаў).

Асоба, раннія гады

Людовіка XVI характарызавалі як чалавека дабрадушнага, прыемнага, але слабага лідара з нерашучым характарам і нязначным розумам. У адрозненне ад сваёй жонкі каралевы Марыі-Антуанэты, ён не ўмеў трымацца велічна, яго хада нагадвала хаду селяніна. Дзед Людовік XV не любіў яго за адмоўнае стаўленне да прыдворнага жыцця і пагарду да Дзюбары і трымаў удалечыні ад дзяржаўны спраў. Выхаванне, атрыманае ад Вагюёна, дала Людовіку мала тэарэтычных і практычных ведаў. Найвялікшую схільнасць ён меў да фізічных заняткаў, асабіста да слясарнай справы і палявання. Нягледзячы на распусту каралеўскага двара, ён захаваў чысціню нораваў, вылучаўся шчырасцю, прастатой у зносінах і знявагай да раскошы. Ён узышоў на сталец са шчырым намерам знішчыць наяўныя ў Францыі злоўжыванні, але не меў сілы, цвёрдасці і рашучасці да радыкальных рэформаў. Ён увесь час трапляў пад уплыў людзей з акружэння — то цётак, то братоў, то міністраў, то каралевы.

Рэформы Цюрго

Чуткі пра шчырасць і добрыя намеры ўзбудзілі ў народзе надзею на змены. І праўда, першым дзеяннем Людовіка было выдаленне з пасадаў былых міністраў, але выбар новага першага міністра быў няўдалым: выкліканы з адстаўкі 72-гадовы граф Марэпа неахвотна пайшоў шляхам рэформ і пры першай магчымасці звярнуў убок.

Былі адмененыя феадальныя падаткі ў 40 млн і знішчаныя droits de joyeux avènement, то бок асабістыя каралеўскія прывілеі перад законам, ліквідаваныя сінекуры, скарочаны прыдворныя выдаткі. На чале кіравання былі пастаўлены таленавітыя патрыёты, такія як Цюрго і Мальзерб. Намаганнямі Цюрго было ўсталявана раўнапраўе падаткаў, распаўсюджанне пазямельнага падатку на прывілеяваныя саслоўі, уведзены выкуп феадальных павіннасцяў, уведзеная свабода хлебнага гандлю, адменены ўнутраныя мытні, цэхі, гандлёвыя манаполіі, здзейснены пераўтварэнні ва ўсіх галінах народнага жыцця. Мальзэрб імкнуўся знішчыць lettres de cachet, усталяваць свабоду сумлення.

Але супраць перамен паднялося дваранства, духавенства і парламент, які складаўся пераважна з людзей, матэрыяльна зацікаўленых ў адсутнасці перамен. Цюрго быў адхілены, хаця кароль казаў пра яго: «Толькі я і Цюрго любім народ». Адсутнасць глыбокіх, даведзеных да канца рэформ, панаванне рэтраградных тэндэнцый у пазнейшай палітыцы і сталі прычынай рэвалюцыі.

Зноскі

Літаратура

Каралі і імператары Францыі (987—1870)
Капетынгі (987—1328)
987 996 1031 1060 1108 1137 1180 1223 1226
   Гуга Капет Роберт II Генрых I Філіп I Людовік VI Людовік VII Філіп II Людовік VIII   
1226 1270 1285 1314 1316 1316 1322 1328
   Людовік IX Філіп III Філіп IV Людовік X Іаан I Філіп V Карл IV   
Валуа (1328—1589)
1328 1350 1364 1380 1422 1461 1483 1498
   Філіп VI Іаан II Карл V Карл VI Карл VII Людовік XI Карл VIII   
1498 1515 1547 1559 1560 1574 1589
   Людовік XII Францыск I Генрых II Францыск II Карл IX Генрых III   
Бурбоны (1589—1792)
1589 1610 1643 1715 1774 1792
   Генрых IV Людовік XIII Людовік XIV Людовік XV Людовік XVI   
1792 1804 1814 1824 1830 1848 1852 1870
      Напалеон I
(Першая імперыя,
Банапарты)
Людовік XVIII
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Карл X
(Рэстаўрацыя,
Бурбоны)
Луі-Філіп I
(Ліпеньская манархія,
Арлеанскі дом)
Напалеон III
(Другая імперыя,
Банапарты)
  
Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі 21 студзеня
Памерлі ў 1793 годзе
Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
Герцагі берыйскія
Пакараныя смерцю манархі
Пахаваныя ў Парыжы
Марыя Антуанета
Каралі французскія
Гісторыя XVIII стагоддзя
Дзеячы Французскай рэвалюцыі, пакараныя на гільяціне
Нарадзіліся ў 1754 годзе
Нарадзіліся 23 жніўня
Бурбоны
Дафіны Францыі
Асобы
Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Зрынутыя манархі