wd wp Пошук:

Вялікая французская рэвалюцыя

Гісторыя Францыі

Дагістарычная Францыя

Антычнасць
Рымская Галія (220 да н.э.—481)

Сярэдневяковая Францыя
Дынастыі:
Меравінгі (481—751)
Каралінгі (751—987)
Капетынгі (987—1328)
Валуа (1328—1589)
Бурбоны (1589—1792, 1814—1848)

Дарэвалюцыйная Францыя
Саслоўная манархія ў Францыі (1302—1614)
Французскі абсалютызм (1643—1789)

Сучасная Францыя
Французская рэвалюцыя (1789—1799)
Першая рэспубліка (1792—1804)
Першая імперыя (1804—1814)
Рэстаўрацыя Бурбонаў (1814—1830)
Ліпеньская манархія (1830—1848)
Другая рэспубліка (1848—1852)
Другая імперыя (1852—1870)
Трэцяя рэспубліка (1870—1940)
Парыжская камуна (1871)
Рэжым Вішы (1940—1944)
Часовы ўрад (1944—1946)
Чацвёртая рэспубліка (1946—1958)
Пятая рэспубліка (з 1958)

Французская рэвалюцыя (1789—1799) пачалася са склікання Генеральных Штатаў і ўзяцця Бастыліі і скончылася дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта 18 брумера (9-10 лістапада).

Рэвалюцыя была вузлавым момантам французскай гісторыі і азначыла канец «Старога Парадку» і пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму абсалютызму, абвясціла ўсіх грамадзян аднолькавымі перад законам. Рэвалюцыя была пачаткам суверэнітэту Нацыі, здольнай самастойна абіраць сваіх кіраўнікоў.

Рэвалюцыя зрабіла вялікі ўплыў на развіццё еўрапейскай і сусветнай гісторыі.

Францыя ў канцы XVIII ст

Французскае грамадства

Сацыяльная іерархія асноўваецца на падзеле на лад няроўна размяркоўваючы падаткі, а таксама і неаднолькавы доступ да правасуддзя, праблемы і няроўнасці ў атрыманні ваеннага стану. Такім чынам, існуе два прывілейных стана: шляхта і духавенства. Таксама, існуе і Трэці стан гэта назва стана які адрозніваецца ад двух апошніх і не з’яўляецца прывілейным. Падаткі размеркаваны такім чынам, што не прывілейны стан з’яўляецца нават адзіны абкладзены падаткамі. Але ён і сам мае шмат розніц залежных ад правінцый або гарадоў якія могуць мець важныя ільготы. У XVIII стагоддзі з’яўленне і рост новых сацыяльных станаў неаспрэчна. Усеагульнае ўзбагачэнне аслабляе межы паміж буржуа шляхтай і Трэцім станам у якім можна адрозніць: буржуа купца, буржуа фінансіста і багатага селяніна які мае магчымасць адукаваць сваіх дзяцей. Буржуазія імкнецца займаць месцы функцыянераў у каралеўстве.

Супраць абсалютнай манархіі

У 1780-х гадах Францыя была абсалютнай манархіяй, якая абапіралася на бюракратычную цэнтралізацыю і на рэгулярнае войска. Кароль меў уладу «ад Бога», як гэта паказвае абрад каранавання ў Рэймсе. У пачатку кіраванне манарха традыцыйна ўпісана ў кнігу куцюмаў і манарх захоўваў прывілеі і свабоды некаторых індывідаў (шляхты, духавенства), гарадоў і правінцый. Кароль, мае бясспрэчную ўладу але «уладар уладароў» знаходзіцца ў канфлікце з шляхтай прыручанай з часу Людовіка XIV. Уся база гэтай палітычнай сістэмы знаходзіцца пад пагрозай і атакавана ў другой палове XVIII ст.

Філасофія Эпохі Асветы распаўсюджвалася ў вышэйшых слаях грамадства, буржуазіі і шляхты. Абсалютызму «па-французску» процістаўлялася англійская манархія, улада якая абмяжоўвалася парламентам, а вярхоўная ўлада, згодна з філасофіяй Эпохі Асветы, належала Нацыі.

Людовік XVI

Прывілеяваны стан так сама ідзе супраць каралеўскай улады таму, што абсалютызм адняў ў яго традыцыйныя прывілеі. Парламенты (суды ў час Старога Рэжыму) робяць заўвагі ў час прыняцця законаў, карыстаючыся іх традыцыйным правам. Гэта ж права яны ўжыўляюць каб крытыкаваць каралеўскую ўладу. Хоць яны і рабілі гэта каб ахаваць свае прывілеі, ў грамадскім меркаванні яны былі падобны на абаронцаў народа.

У гэты час шляхта, марыць толькі аб тым, каб вярнуць уладу, якую яна страціла пры Людовіку XIV. Гэтая прэтэнзія ўзмацняецца і эканамічным становішчам шляхты. Яна не мае права на многія гаспадарчыя дзейнасці, каб не «знізіць» сябе (страціць шляхецкі тытул). Зямельная рэнта не расце так моцна, як цана на ўбранні, забавы, што моцна змяншае іх спажывальную магутнасць. Гэта прымушае шляхту рэкламаваць свае старыя феадальныя прывілеі, але гэта вельмі цвяліць селяніна які рэкламуе адмену феадальнага права.

Але ж, большасць французаў не думае аб магчымай акрутнай Рэвалюцыі ды скасавання манархіі. Нават і кароль у 1789 годзе лічыцца «бацькам французаў», якога любяць і паважаюць. Тым не менш, у 1789 чакаюцца дзяржаўныя рэформы.

Правал палітычных рэформ

Людовік XV і Людовік XVI не заставілі без увагі гальмаванне ў палітычным жыцці, але яны не малі аўтарытэт іх папярэдніка, Людовіка XIV, каб прымусіць прыняцце неабходных змен.

Манархія не мае магчымасці закончыць ніводнай падатковай рэформы. І пасля 7 чэрвеня 1788, калі адбываецца асамблея трох станаў (шляхта, духавенства і трэці стан) у замку Візыль, дзе яны парашаюць страйкаваць усе падаткі да таго часу, пакуль Генеральныя Штаты не будуць скліканы каралём. Банкрут і не маючы ніводнай магчымасці ўсталяваць парадак, Людовік XVI здаецца і склікае Генеральныя Штаты на 1 мая 1789.

Год 1789 — канец Старога парадку і пераход да канстытуцыйнай манархіі

Юрыдычная рэвалюцыя (май-пачатак чэрвеня 1789)

Кампанія для выбараў у дэпутаты Генеральных Штатаў

Сход Генеральных Штатаў даў надзею французскаму насельніцтву. Селянін спадзяваўся на павышэнне ўзроўню жыцця і атрымаць палёгку або забарону феадальнага права. Буржуазія, марыць аб установе агульных правоў ды аб парламенцкай манархіі. Усе спадзяюцца на падтрымку малай часткай шляхты і духавенства, што і растлумачвае палітычную актыўнасць у час выбараў у дэпутаты Генеральных Штатаў. Але спрэчкі існуюць і звязаны з арганізацыяй Генеральных Штатаў.

Зазвычай, кожны стан выбірае аднолькаваю колькасць дэпутатаў. Дэпутаты кожнага стану, збіраюцца размаўляюць і потым галасуюць. Вынік з кожнага стану лічыўся за адзін голас. Гэта быў прынцып галасавання па стану. Хапала каб два прывілейныя станы разам галасавалі ў адным напрамку (напрыклад за падтрымку прывілей) і Трэці Стан з’яўляўся ў меншасці. Каб колькасць дэпутатаў адпавядала вазе Трэцяга Стану ў грамадстве, яны запрашаюць падвоіць колькасць іх выбраннікаў, а так сама і перайсці да ліку галасавання па дэпутатам, а не па стану (агульная асамблея, дзе аб’яднаюцца ўсе дэпутаты і кожны дэпутат лічыцца за асобны голас). Людовік XVI пагаджаецца падвоіць колькасць выбраннікаў для Трэцяга Стану, але маўчыць пра галасаванне па дэпутатам.

Дэпутаты Трэцяга Стану супраць караля

1 мая 1789 года дэпутаты прыходзяць у Версаль дзе дэпутаты Трэцяга Стану не былі прыняты так пышна як Духавенства (291 дэпутат) і Шляхта (270).

Прысяга, зала ігры ў мяч

5 мая, кароль пачынае Генеральныя Штаты але яго дыскурс папярэджвае і пагражае ўсякай наватарскай думцы. Нэкер будзе размаўляць на публіцы 3 часы, але толькі пра фінансавыя пытанні. Ніводнага, так жаданага, пытання пра палітычныя рэформы ён не ўздыме. Улада не выказваецца пра пытанне аб змене галасавання па стану на галасаванне па дэпутатам. Прывілейныя станы падтрымліваюць галасаванне па стану, але Трэці Стан пачынае супраціўляцца і адмаўляецца збірацца асобна ад апошніх. Пасля месячнай спрэчкі, Трэці Стан прымае рашэнне і прапануе кантраляваць дэпутацкую ўладу праз бальі і сэнэшальства. Уся Францыя падзелена на бальі (тэрмін ужываўся на поўначы Францыі, сэнэшальства на поўдні) каб выбіраць дэпутатаў у Генеральныя Штаты. 13 чэрвеня, тры кюрэ далучаюцца да гэтай справы, а 16 чэрвеня іх ужо дзесяць.

17 чэрвеня 1789, Генеральныя Штаты, па прапанове Абата Сійэ прымаюць назву «Генеральная Асамблея». 19 чэрвеня, духавенства далучаецца да Трэцяга Стану каб так сама мець магчымасць кантраляваць уладу. 20 чэрвеня, кароль зачыняе залу «Меню прыемнасцей», месца сходу Трэцяга Стану і яны рухаюць у залю ігры ў мяч.

Тут, з вялікім энтузіязмам яны кажуць «прысягу залы ў ігры ў мяч» і дамаўляюцца не разыходзіцца пакуль, яны не прапануюць Францыі Канстытуцыю і абавязкова ў пісьменным выгляду. 23 чэрвеня, Людовік XVI забараняе тром станам збірацца ў агульнай зале, чаму вышэйшае духавенства і шляхта падпарадкоўваюцца.

Але Трэці Стан не падпарадкаваўся і Байі (назначаны прэзідэнтам Асамблеі) маркізу Дэ Дро-Брэзэ (marquis de Dreux-Brézé фр.), пасланага ад Караля з просьбай пакінуць залу і адысці, адказвае так : — «Я мару, што агульна аб’яднаная Нацыя не падпарадкоўваецца нікому» да яго далучаецца Мірабо: — «Адкажыце тым, хто вас паслаў, што мы тут па жаданню народа і толькі пушкі могуць выгнаць нас адсюль» Гэта супраціўленне, падтрыманае 50 шляхціцамі і духавенствам прымушае караля адмовіцца ад забарону і ён дазваляе спрачацца ў агульнай зале ўсім станам.

9 ліпеня асамблея працягвае свае дзеянні ўжо пад назвай Нацыянальная Асамблея. Асамблея заяўляе, што яе мандат зараз з’яўляецца мандатам дадзеным не кожным выбраным дэпутатам але ўсёй Нацыяй. Гэта было першым прымяненнем прынцыпу нацыянальнага суверэнітэту які адстойваў Дзідро (fr. Diderot). Шмат дэпутатаў напужалі гэтыя дзеянні і яны адыходзяць. Але асамблея працягвае сваі дзеянні апіраючыся на надзеі нацыі і маючы падтрымку народу, а ўлада мае толькі разрозненых міністраў, фінансавыя праблемы і кволага караля які ўступае ўсім.

Лета 1789

Узяцце Бастыліі

Асноўны артыкул: Узяцце Бастыліі

Уздым рэвольта

Людовік XVI прыкідваецца, што ўступае Трэцяму Стану, але 26 чэрвеня аклікае армію (20 000 салдат) ў сталіцу. Гэтыя дзеянні вельмі турбуюць грамадства і буржуазія расчароўваецца. Абмеркавання ў Версалі нічога не прынеслі і буржуазія баіцца за далейшае існаванне Генеральнай Асамблеі. Парыжане баяцца каб армія не заблакіравала дарогі ў Парыж такім чынам спыняючы забеспячэнне ежай (У 1788 годзе быў вельмі дрэнны ўраджай і цана на хлеб ужо была найвышэйшай). У пачатку ліпеня пачынаюцца паўстанні і кароль адсылае сваіх міністраў якіх ён лічыць вельмі ліберальнымі. Паміж міністраў, быў і міністр Фінансаў Нэкер. Вестка аб яго звальненні, турбуе Парыж які лічыць гэта атакай супраць народу і парыжане штурмуюць палац Тюільры (palais des Tuileries фр.) і Дом Інвалідаў. 13 ліпеня 40 з 54 бар’ераў спалены і фарміруецца буржуазная міліцыя.

Першы дзень рэвалюцыі
Узяцце Бастыліі 14 ліпеня 1789

Неспакой расце. У ранку 14 ліпеня 1789 паўстанцы ідуць за зброяй. У рэвалюцыйным настроі, яны абіраюць збройню Дома Інвалідаў (там яны знайшлі толькі зброю, а не порах). У пошуках пораху яны ідуць у Бастылію (каралеўская турма), дзе сустракаюць астатніх паўстанцаў якія збіраліся з раніцы каля крэпасці Прадмесця Святога Антонія.

У ліпні 1789, у турме было толькі 7 арыштаваных: 4 чатыры фальшавіка, 2 вар’ята і 1 сексуальны правапарушальнік. Іх вартавалі 80 інвалідаў і 30 Швейцарцаў! Вялізны натоўп рухае да Бастыліі: губернатар, маркіз Бернар-Ренэ Жардан дэ Ланэ хоча супраціўляцца, але ён атрымлівае загад з мэрыі і пускае натоўп у турму. Маркіз дае зайсці ў першы двор, а потым перагадвае і перастрэльвае натоўп. Вынік: больш 100 мёртвых. Узбунтаваныя салдаты прыцягваюць гарматы захопленыя ў Доме Інвалідаў і губернатар прымушаны падацца. 5 часоў вечара. Пасля бою, «Пераможцы Бастыліі» вядуць дэ Лонэ да гарадской Ратушы, па-дарозе яму адцінаць галаву. З яго галавой на піку, ўсе рухаюць да Пале-Руаяль (фр. Palais-Royal).

Пасля перамогі

Разбурэнне Бастыліі пачынаецца. Людовік XVI пад націскам парыжан сам з’яўляецца да Асамблеі каб сказаць аб вывадзе войскаў якія абсядалі Парыж. Ён заклікае зноў Нэкера і астатніх выгнаных міністраў да ўлады. І ў гарадcкой ратушы Парыжа Сіліван Байі, прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі, назначаны як «Мэр горада Парыж» ўсеагульным абвяшчэннем, бо ўся старая адміністрацыя ўцякла. Ля Файет (La Fayette фр.) названы Галоўным ваенным начальнікам Нацыянальнай Гвардыі. Так усталёўваецца новая муніцыпальная ўлада, якую Людовік XVI прызнае. Ён прыязджае для гэтага ў Парыж дзе Байі даруе яму кукарду з сінім і чырвоным колерам (колеры горада Парыж). Людовік чапляе яе на свой капялюш, аб’яднаючы такім чынам гэтыя колеры з белым колерам манархіі. Гэта вельмі дваякі сімвал: ён паказвае згоду караля з Парыжам і немагчымасць караля ўтрымліваць свае пазіцыі.

Вялізны Страх у французскіх вёсках і ноч 4 жніўня 1789

У правінцыі, ад 20 ліпеня 1789 да 6 жніўня 1789, ва ўсіх вёсках дзейкаюць пра «Вялікі Жах». Селянін баіцца каб яго не абабралі разбойнікі-паўстанцы і калі б’е набат сяляне бяруць вілы, косы і ўсё другое. Калі пагрозы няма, яны рухаюць да гаспадара і патрабуюць паперы на гаспадарку каб, потым, іх спаліць. Многія гаспадары адказваюць сілаю і іх замкі паляць. Каб спыніць гэтыя хваляванні Асамблея 4 жніўня забараняе ўсе прывілеі, феадальнае права, падатковыя розніцы. Гэта канец Старога Парадку Але дэпутаты самі з’яўляліся гаспадарамі зямель і замкаў, і яны правяць дэкрэты каб селянін не стаў свабодным, а толькі мог адкупіцца. Такім чынам, ўгамавалі селяніна нават калі толькі самы багаты селянін атрымаў права адкупіцца і дэпутаты ўтрымалі свае маёнткі. 26 жніўня падпісваецца Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна: гарантыя свабоды індывіда, сакралізацыя маёнткаў і падзел каралеўскай улады.

Парыж зноў сталіца

У верасні 1789 асамблея падпісвае першыя артыклі будучай канстытуцыі агранічваючыя ўладу караля. Цяжкасці з правізіяй, адказ Людовіка XVI ануляваць дэкларацыю і дэкрэты, нежаданне падпісваць 26 жніўня Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна вядуць да нездаволенасці народу (Парыж 5 і 6 кастрычніку 1789). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям’ю вярнуцца ў Парыж пакінуўшы сімвал абсалютызму ў Версалі. Два асабістых вартаўніка караля былі забіты і іх галовы былі прычэплены да пікаў. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальная Асамблея знаходзяцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстання.

Каралеўская ўлада вельмі паслабела. Хоць Францыя і застаецца манархіяй, заканадаўчая ўлада перайшла да асамблеі. Асамблея стварае камісіі каб кантраляваць адміністрацыю, міністраў і ўсё менш і менш турбуецца аб карале. Але кароль захоўвае выканаўчаю ўладу. Законы і дэкрэты не будуць дзейнымі пакуль кароль не падпіша іх.

Правал канстытуцыйнай манархіі

Адраджэнне Францыі

Асамблея, заснаваная ў агульным з буржуазіі, пачынае шэраг рэформ заснаваных на ідэях філосафаў і эканамістаў XVIII ст. Годы Французскай Рэвалюцыі ахарактарызаваны кіпячымі думкамі і дэбатамі па ўсёй Францыі. З 1789 па 1800 на свет выходзіць больш за 1500 цітраў пачыная з памфлетаў і часовых выданняў, да штодзённых твораў. толькі ў 1789—1792 прэса сапраўды свабодная.

Адміністрацыйная рэарганізацыя

Перш за ўсё, Асамблея пачынае свае рэформы з Адміністрацыйнай рэарганізацыі. Пры Старым Рэжыме адміністрацыя мела дужа складаную структуру. Улада няроўна дзялілася і змешвалася паміж Губернямі (ваяводствамі), епархіямі, парламентамі; што дэпутаты Асамблеі і спрабуюць спрасціць. 14 снежню выдадзены законы аб стварэнні муніцыпалітэтаў. Са студня 1790 года кожная камуна самастойна арганізоўвае свае муніцыпальныя выбары (першыя рэвалюцыйныя выбары). Законам 22 снежня, ствараюцца дэпартаменты якія з’яўляюццq адзінкамі ўладаючыя адначасова адміністрацыйнай, юрыдычнай і так сама і рэлігійнай уладай. Самі дэпартаменты падзяляюцца на акругі, кантоны і камуны. Кожны кіраўнік не назначаецца, але выбіраецца народам.

Эканамічная свабоды

Падчас Старога Рэжыму, эканамічная дзейнасць знаходзілася пад кантролем улады адкуль агранічаны лік вытворцаў. Усе перашкоды звязаныя з земляробствам рамяством або індустрыяльнай дзейнасцю былі зняты. З-за бязверыцы ў прафесійныя аб’яднанні закон Шапёліе падпісаны 14 чэрвеня 1791. Гэты закон вельмі вядомы ў рабочым свеце, бо ён забараняе сіндыкаты і страйкі. Рабочы, на працягу амаль што аднаго стагоддзя будзе пазбаўлены магчымасці абараняць свае права.

Рэлігійнае пытанне

11 жніўня 1789 скасавана без кампенсацыі дзесяціна, пазбаўляючы такім чынам духавенства часткі даходу. 2 лістападу 1789, па прапанове біскупа з Autun (фр.), усе маёмасці духавенства былі перададзены Нацыі каб адквітацца з публічным доўгам. Гэтыя дзяржаўныя маёмасці будуць распраданы на пакрыцце дзяржаўнага дэфіцыту.

Нацыяналізацыя маёмасці духавенства прымушае Асамблею шукаць адказ на пытанне аб фінансаванні духавенства.

Рэлігійнае пытанне ўзмацняе незадаволенасць народу, расчараванага Рэвалюцыяй. Гэта пагаршае адносіны паміж Пратэстантамі і Католікамі і прыводзіць да канфлікту на поўдні Францыі.

Кароль і Рэвалюцыя

14 ліпеня 1790, год пасля ўзяцця Бастыліі, на Марсавым поле адзначаецца Свята Федэрацыі. Маркіз Дэ Ля Фает прымае ў ім удзел на старане караля і каралевы. Гэта момант нацыянальнага аб’яднання — кароль прымае прысягу на толькі што надрукаванай Канстытуцыі. Для назіральнікаў таго часу можа здавацца што Людовік XVI прыняў змены прынесеныя Рэвалюцыяй 1789, але гэта не так. Кароль лавіруе каб утрымаць самастойнасць і вярнуць страчаную ўладу. Няўдалы ўцёк 20 і 21 чэрвеня 1791 адкрывае варожасць караля да праекту 1789. Парыжскія радыкал-патрыёты бачаць у гэтым здраду караля і жадаюць каб ён адмовіўся ад улады. Дэпутаты, выступаючыя за падтрымку канстытуцыйнай манархіі (у тым ліку Ля Файет і Байі) арганізоўваюць выкраданне караля і ўстанаўліваюць ваеннае заканадаўства, забараняюць страйк. Але людзі выходзяць на вуліцы і войскі, адказваючыся ад загадаў Ля Файету, слухаюць Байі і страляюць па натоўпу. Гэтая страляніна на Марсавым Поле, ў агульным, па няўзброеным дзецям і жанчынам, прыводзе да разрыву паміж патрыётамі і парыжскім грамадствам прадстаўнікамі якога з’яўляліся Дантон, Рабесп’ер, Марат. Бязверыцца грамадства прымушае Байі, Ля Файета, а так сама і шмат другіх дэпутатаў пакінуць клуб Якобістаў (іх так сама называлі «Сябрамі Рэвалюцыі»). Па іх меркаванню рэвалюцыя скончылася і зараз было неабходна ўсталяваць парадак, падтрымліваючы канстытуцыйную манархію. Кароль страчвае павагу. Шматлікія рэвалюцыйныя часопісы паказваюць караля як свінню і павялічваюць знявагі да яго. Каралеўскія часопісы спрабуюць супрацьстаяць. У гэты час павялічваецца эміграцыя.

Людовік ХVI вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасні 1791 г. а Члены Устаноўчага схода выкарыстоўваюць дужа строга ідэі Джона Лока і Монтэск’ё, што прыводзіць да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўвае выканаўчаю ўладу, ён не адказвае перад Асамблеяй, якая не мае ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў ён мае права вета на любы закон, які яму не падабаецца і гэта ён выбірае міністраў. Заканадаўчая ўлада была перададзена аднапалатнай Асамблеі, якую складаюць 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёны лічыцца актыўнымі і маюць права голасу.

Падзенне манархіі

Марш да вайны

Эмігранты, у большай сваёй частцы, былі аб’яднаны і падрывмлівалі графа д’Артуа. Яны турбавалі насельніцтва і спрабавалі аказаць націск на суседнія краіны з мэтай прымусіць кіраўнікоў далучыцца да канфлікту. Каб ім спагодзіць, Кароль Прусіі і імператар Аўстрыі дэкларуюць разам незадаволеннасць дзеяннямі ў Франціі (дэкларацыя ў Пілніцы 27 жніўня 1971). Асамблея прымая гэтаю заявую, як пагрозу рэвалюцыі і да канца 1971 года прымае новыя, яшчэ больш жорсткія дэкрэты.

9 лістапада 1791 Асамблея патрабуе зварот у Францыю ўсіх эмігрантаў. Яны маюць толькі два месяцы, пасля чаго ўся іх маёмасць будзе канфіскавана. Так сама, Асамблея патрабуе ад капланаў кляцьбу пагражая дэпартацыяй або пазбаўленнем ад пэнсіі. Апошні дэкрэт заклікаў замежных прынцаў выганяць усіх французскіх эмігрантаў. Кароль падпісаў гэты дэкрэт, таму што ён даваў магчымасць для пачатку вайны.

Сітуацыя на інтэрнацыянальным ўзроўні ўскладнялася аннэксіяй Конта-Ванэссен да Францыі. Альзаскія прынцы нездаволены адменай феядальнага права. Фельяны і кароль ведаюць аб дэзарганізацыі ў арміі і лічуць, што ваенныя дзеянні дапамогуць хутка асіліць рэвалюцыянераў. Якабінцы жадаюць экспартаваць рэвалюцыю ў Еўропу з дапамогай вайны. І нават толькі Робеспьер адзін з рэдкіх, хто выступае супраць канфлікту.

Вайна і яе ўплыў

Па прапанове Людовіка XVI, 20 красавіка 1792, Францыя аб’яўляе вайну каралям Венгрыі і Багеміі, гэта азначае, што вайна аб’яўлена імператару Аўстрыі. Жырандысты называюць гэту вайну, вайной народу супраць каралёў і крыжовым паходам за свабоду. Але далучэнне Прусіі да Аўстрыі і эміграцыя французскіх афіцэраў паслабляе французскаю армію і яна зусім страчвае магчымасць ваяваць. Патрыёты Францыі, хутка пачынаюць марыць аб змове супраць рэвалюцыі паміж шляхтай, дваром і духавенствам, што дазваляе развіццё рэвалюцыйнага руху. Асамблея падпісвае 3 дэкрэта якія дазваляюць дэпартацыю духавенства, роспуск асабістай каралеўскай варты і стварэнне нацыянальнай гвардыі для аховы Парыжу. Людовік XVI выкарыстоўвае права Вета на дэпартацыю духавенства і нацыянальнай гвардыі. Гэта сітуацыя турбуе рэвалюцыянераў і санкюлоты збіраюцца ў парку перед Луўрам 20 чэрвеня. Каралю падаюць на піку Фрыгійскі каўпак які ён вымушаны насіць, але ён не змяняе рашэнне па Вета. Асамблея абыходзіць каралеўскае Вета аб’явіўшы «Пагрозу для Краіны» і 11 ліпеня запрашае ў Парыж усіх добраахвотнікаў.

Пераварот манархіі

25 ліпеня, пруская армія падае французскаму ўраду маніфест з пагрозай знішчыць Парыж, калі будзе пагроза жыццю караля. Калі парыжскія рэвалюцыянеры пазнаюць аб існаванні маніфеста (Маніфест Брунсвік), яны прыходзяць да Асамблеі і просяць змясціць караля. Але Асамблея адмаўляецца.

Такім чынам у ноч з 9 па 10 жніўня 1782, паўстанцы пад кіраўніцтвам Песіон і Дантона аб’яднаюцца і ранкам накіроўваюцца ў Тюльры. Яны пранікаюць і грабяць замак, забіваюць швейцарскую гвардыю якая ахоўвала замак і каралеўскую сям’ю. Многія рэвалюцыянеры так сама забіты, але дзеянні працягваюцца. Кароль шукае падтрымкі ў Асамблеі, якая адварочваецца ад яго і знімае яго з функцый.

Пры такіх дзеяннях, канстытуцыя 1791 больш несапраўдная і ўхваляюць выбары нацыянальнага Канвента. 10 жніўня законадаўчы камітэт аднадушна назначаюць часовы выканаўчы камітэт з 6 членаў з Дантонам, міністр у міністэрстве юстыцыі, і Гаспар Монж, міністр ваенна-марскога міністэрства.

Варожыя сілы ідуць на Парыж, заваёўваючы ўмацавання адзін за другім і Дантон дэкларуе 2 верасня 1792 : «Адвагі, адвагі, яшчэ адвагі і Радзіма будзе выратавана». Народ, між панікай і злосцю, абвінавачвае ў сітуацыі ўнутраных ворагаў. З 2 па 6 верасня 1792 года ў Парыжы народ рэжа духавенства, і любога каго лічаць контр-рэвалюцыянерам. Разаніна працягваецца некалькі дзён але ўлады нікога не спыняюць. Гэтая «Вераснёвая разаніна» хвалюе грамадства і з’яўляецца важным момантам у Рэвалюцыі.

Прысутнасць сіл і Канвент

Выбары ў Канвент праходзяць у час Вераснёўскай разаніны. Лічаць, што з 7 мільёнаў выбаршчыкаў 90 % не ўздзейнічаюць у выбарах. Такім чынам, выбар дэпутатаў прыналежыць толькі невялікай групе ўдзельнікаў. Як і ў 1789, другі тур выбараў ужыўляўся толькі каб пазбавіцца ад народных прадстаўнікоў. Большая частку дэпутатаў састаўляе буржуазія, а адну трэць дэпутаты з юстыцыі. Жырандысты вельмі не прыемна адносяцца да парыжскага народу, таму што іх падтрымка знаходзіцца ў правінцыі між багатай буржуазіі. Імі кіруюць Брысо (Brissot),Верніё (Vergniaud), Песіон (Pétion) і Ролан (Roland).

Мантаньяры, засядаюць на самых верхніх месцах і з’яўляюцца больш прытомнымі да пытанняў народу і адкрыта паказваюць сваю гатоўнасць злучыцца з народам (так сама і з санкюлотамі з Парыжскай камуны) каб спасці Рэспубліку. Іх шэфамі можна назваць Робесп’ера, Дантона, Марата і Сен-Жюста. Па цэнтру знаходзяцца некалькі дэпутатаў якіх клічуць Балотам, таму што яны падтрымліваюць і адны і другі бок.

L’armée française remporte une victoire inespérée sur les Prussiens, le 20 septembre, lors de la bataille de Valmy. Les Prussiens et les Autrichiens quittent la France, plus préoccupés des affaires polonaises. Le 6 novembre 1792, le général Dumouriez remporte la bataille de Jemmapes. Les troupes françaises occupent les Pays-Bas autrichiens. À l’est, les armées du Général Custine occupent la rive gauche du Rhin. La Savoie, possession de la Maison de Savoie, est elle aussi envahie. Partout les Français propagent leur idéal révolutionnaire, mais en même temps énoncent l’idée que le Rhin est la frontière naturelle du nord et de l’est de la France.

Le dernier acte de l’Assemblée Législative est de laïciser l’état civil. Le 20 septembre 1792, elle décide que les registres des naissances et des décès seront désormais tenus par les communes. Le lendemain, la Convention se réunit pour la première fois. Elle dispose provisoirement des pouvoirs législatif et exécutif. Elle décide d’abolir la royauté. Le 21 septembre 1792, les députés de la Convention nationale proclamèrent l’abolition de la royauté. C’est, pour les révolutionnaires, le début d’une ère nouvelle.

Першая Рэспубліка

Першая Рэспубліка была афіцыяльна названа Французскай Рэспублікай, гэты палітычны рэжым кіраваў Францыяй з верасню 1792 па май 1804 года. Гэта пачатак новай эры праўлення ў Еўропе. 21 верасня 1792 дэпутаты Канвенту збіраюцца ў першы раз і прымаюць рашэнне аб забароне каралеўскай улады ў Францыі. -Першая рэспубліка прайшла праз тры формы кіравання: -Нацыянальная канвенцыя, з 21 верасня 1792 па 26 кастрычнік 1795 -Дырэкторыя, з 26 кастрычніку 1795 па 9 лістападу 1799, заснаваная Канстытуцыяй III году. Le Consulat, з 10 лістападу 1799 па 18 мая 1804. Гэты перыяд завяршаецца ў час каранавання Напалеона I і Першая Імперыі. У канстытуцыі XII года падкрэсліваецца што праўленне перадаецца імператару, а выкарыстанне назвы Рэспубліка больш не ўжываецца.

Жырандысты супраць Мантаньяраў

Небяспека Рэспублікі

Законы каб ратаваць Рэспубліку

Рaбeсп’ер і Вялікі Жах

Дырэкторыя (26 кастрычнік 1795 — 9 лістапад 1799)

Па рэвалюцыйнаму календару Дырэкторыя працягвалася з 4 Брумера года IV па 18 Брумера года VIII.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вялікая французская рэвалюцыя
Новы час
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Рэвалюцыі ў Францыі
Гісторыя XVIII стагоддзя