wd wp Пошук:

Леан Людвік Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сапега. Князь Леан Людвік Сапега (18 верасня 1803, Варшава — 1 верасня 1878, Красічын) — польскі, галіцкі палітык і грамадскі дзеяч з літоўска-польскага роду Сапегаў[6]. Патомны член аўстрыйскай Палаты Паноў(польск.) бел., першы маршалак Галіцкага Сейма(руск.) бел. (1861-75), уладальнік Красічынскага замка (з 1835). Заснавальнік сельскагаспадарчай акадэміі ў Дублянах.

Быў адным з кіраўнікоў Паўстання 1830—1831 гадоў, азначаны ордэнам Virtuti Militari. Пазней займаўся палітычнай, эканамічнай і грамадскай дзейнасцю ў Галіцыі, быў прыхільнікам арганічнай працы(англ.) бел..

Бацька Адама Станіслава Сапегі(руск.) бел. і дзед кардынала Адама Стафана Сапегі.

Біяграфія

Паходжанне і дзяцінства

Леан Сапега. Мастак І. Аляшкевіч, XIX стагоддзе

Прадстаўнік коданьскай лініі літоўскага магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс». Другі сын мечніка Варшаўскага княства, шамбеляна і ад’ютанта Напалеона I, польскага навукоўца і палітыка князя Аляксандра Антонія Сапегі (1772—1812) і Ганны(польск.) бел. з Замойскіх (1780—1859)[7], швагер знакамітага князя Адама Чартарыйскага. Дзяцінства з маці і сястрой правёў у Парыжы.

Адукацыя і маладыя гады

Літаграфія працы Ёзафа Крыхубера(руск.) бел.

Атрымаўшы хатнюю адукацыю, Леан паступіў у Першы варшаўскі ліцэй[8]. Пасля яго заканчэння з 1820 па 1824 год Леан Людвік Сапега вывучаў права і эканоміку ў Парыжы і Эдынбургу. Па заканчэнні навучання пачаў працу чыноўнікам у Міністэрстве фінансаў Царства Польскага[8].

У лістападзе 1827 года Леон разам з міністрам Францыскам Друцкім-Любецкім(руск.) бел. адправіўся ў Пецярбург. 24-гадовага князя прыкмеціў Мікалай I і надаў яму чын камергера[8]. Сапегу чакала бліскучая кар’ера пры двары расійскага імператара[8].

У пачатку вызваленчага паўстання (18301831) у Царстве Польскім Народны Савет адправіў Леана ў Францыю і Вялікабрытанію з дыпламатычным даручэннямі, спрабуючы атрымаць як маральную, так і матэрыяльную дапамогу[9]. Але, не атрымаўшы, акрамя славеснай, ніякай дапамогі, ён вярнуўся ў мяцежную Варшаву і ўступіў афіцэрам у кавалерыйскі корпус Двярніцкага(руск.) бел. ў званні капітана артылерыі. 14 лютага адбылася бітва пад Сточакам(руск.) бел., дзе царскі генерал барон Фрыдрых Каспар фон Гейсмар(руск.) бел. са сваёй 3000-най 2-й конна-егерскай брыгадай быў разбіты атрадам Юзафа Двярніцкага ў 2500 чалавек. Пры гэтай бітве эскадрон Леана Сапегі адбіў у егераў 11 гармат. У напад яго ўланы ляцелі не з крыкамі «Ура!», а з песняй «Мазуркі Дамброўскага», напісанай сябрам яго бацькі — Юзафам Выбіцкім(руск.) бел. у 1797 годзе[9]:

Jeszcze Polska nie zginęła,

Kiedy my żyjemy.

Co nam obca przemoc wzięła,

Szablą odbierzemy.

За адвагу ў гэтым баі Л. Сапега ўзнагароджаны ордэнам за вайсковую доблесць Virtuti Militari[9].

Таксама быў сярод абаронцаў Варшавы(руск.) бел. ад рускіх войскаў (6/7 верасня 1831).

Па здушэнні паўстання расійскія ўлады канфіскавалі ўсе маёнткі князя Леана Сапегі, якія знаходзіліся на расійскай тэрыторыі[8], у тым ліку Тэафіпаль у 1835 годзе. Страціўшы даўнюю рэзідэнцыю Сапегаў у Кодні на Берасцейшчыне, мусіў перабрацца на Галічыну, якая знаходзілася пад уладай Аўстрыі.

Сталыя гады

Леан Людвік Сапега

Набыў Красічын(бел. (тар.)) бел., куды перанёс сядзібу роду, і іншыя маёнткі пад Пшэмыслем. Леан Людвік быў выдатным палітыкам і гаспадаром. Клапаціўся пра развіццё рэгіёну, пачаў будаўніцтва ткацкіх майстэрняў. Яго дзейнасць зрабіла вялікі ўнёсак у палёгку галечы і паляпшэнне побыту навакольнага насельніцтва. Займаўся асветай мясцовых жыхароў. У 1864 годзе яго жонка Ядвіга запрасіла ў Красічын Сясцёр служак(польск.) бел., якія заняліся працай сярод беднага і неадукаванага насельніцтва. Таксама яны апекавалі над школай і прыютам для сірот.

У 1836 на Галіцкім саслоўным сейме атрымаў галіцкі «індыгенат», пазней тытул «вялікага стражніка срэбра кароннага» (ням.: Oberstandsilberkämmerer).

У 1839 годзе разам з Аляксандрам Фрэдрам(руск.) бел. прапанаваў аўстрыйскаму ўраду пабудаваць чыгунку Бохня — Львоў — Беражаны[8][10]. Гэта звязала б саляныя здабычы Татраў са збожжавым Падоллем[8]. Аднак у Вене ідэю не падтрымалі[8].

У 1848 годзе Сапега падпісаў петыцыю да імператара Фердынанда з патрабаваннем адмяніць усе сялянскія павіннасці і абвясціць ўсіх грамадзян краіны роўнымі перад законам. Каб падаць прыклад, Сапега вызваліў усіх сваіх сялян — больш за 20 000 чалавек — ад павіннасцяў[8]. У тым жа годзе ён стаў ініцыятарам стварэння польскай Цэнтральнай нацыянальнай рады(укр.) бел., а ў наступным — адным з заснавальнікаў «Народнага дома» ў Львове[8].

У студзені 1856 года князь Леан Людвік Сапега заснаваў сельскагаспадарчую акадэмію ў сяле Дубляны, пада Львовам, якая з часам вырасла ў Львоўскі нацыянальны аграрны ўніверсітэт.

У 1861 годзе Леан Людвік Сапега кантактаваў з польскімі эмігрантамі, членамі парыжскага клуба — Гатэль Ламберт(руск.) бел.. У 18631864 гадах князь не ўдзельнічаў у новым польскім паўстанні, але аказваў паўстанцам фінансавую дапамогу.

З 1861 па 1875 год князь Леан Людвік Сапега был маршалкам Сейма(руск.) бел. Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, таксама з’яўляўся членам Рускага сабору(руск.) бел., старшынёй шэрагу фінансавых устаноў.

У 1862 годзе з дапамогай глобуса і шнуроўкі пераконваў англійскіх капіталістаў, што для іх выгодным з’яўляецца будаўніцтва транскантынентальнай чыгункі ад Англіі ў Індыю праз Львоў. Улетку 1863 года сумесна з англічанамі заснаваў «Англа-аўстрыйскі банк». 11 студзеня 1864 года імператар Франц Іосіф I ухваліў кансорцыум Л. Л. Сапегі — Томаса Брэсі[11] на будаўніцтва чыгункі Львоў — Чарнаўцы — Ясы. Быў першым прэзідэнтам «Таварыства Львоўска-Чарнавецка-Яскай чыгункі(укр.) бел.» (назва — з 15 кастрычніка 1868 года; да гэтага, з 1 чэрвеня 1864 года — «Таварыства Львоўска-Чарнавецкай чыгункі»)

Партрэт працы Леапольда Гаровіца

У 1867 годзе пабудаваў ва Львове ўласны палац (захаваўся да нашых дзён). Быў адным з ініцыятараў будаўніцтва чыгункі(руск.) бел. Львоў — Кракаў[12].

У 1869 годзе Юльян Лаўрыўскі(руск.) бел. ў згодзе з князем Л. Л. Сапегам, з якім зблізіўся падчас польскага паўстання 1863 года, і міністрам замежных спраў графам Фрыдрыхам Фердынандам фон Бейстам(руск.) бел. (асноўным натхняльнікам акцыі, абраным у Галіцкі Сейм Гандлёва-прамысловай палатай Бродаў) выступіў у Сейме з рэзананснай прамовай аб польска-ўкраінскім супрацоўніцтве на аснове каталіцкай духоўнасці.

Леан Людвік многа разоў абіраўся старшынёй шматлікіх фінансавых арганізацый, уключаючы Зямельнае крэдытнае таварыства, Галіцкую касу ашчаднасці(польск.) бел. і Галіцкае сельскагаспадарчае таварыства(польск.) бел.. Арганізоўваў будаўніцтва чыгунак і розных прамысловых прадпрыемстваў.

Толькі часам перадаваў свае паўнамоцтвы намеснікам: Юльяну Лаўрыўскаму(руск.) бел., Івану Ступніцкаму(укр.) бел., часам — мітрапаліту Спірыдону Літвіновічу(руск.) бел.[13]. Ва ўспамінах сцвярджаў моцны (спачатку — поўны) уплыў духавенства на паслоў-сялян[13].

23 сакавіка 1875 быў вызвалены ад пасады маршалка Галіцкага Сейма на падставе ўласнай заявы аб адстаўцы з 1869 года і адмовіўся ад палітычнай дзейнасці.

Памёр 11 верасня 1878 года ў Красічыне, быў пахаваны ў падзямеллі замкавай капліцы 14 верасня. Пахаванне было пышным з удзелам многіх заможных уласнікаў і прадстаўнікоў грамадскасці.

Уласнасць

Палац Сапегаў ва Львове

Валодаў маёнткамі ў Журавіцы(укр.) бел. (каля Пярэмышля, набыў у 1834 годзе Журавіцу(укр.) бел. Рускую і Ляцкую з 3-ма фальваркамі), Азяранах(укр.) бел., Ланаўцах(укр.) бел., Більчэ-Залатым(укр.) бел. — на Падоллі (набыў на імя маці), Красічын(бел. (тар.)) бел. — сваю асноўную рэзідэнцыю — з пяццю маёнткамі набыў у 1835 годзе.

Венам жонкі былі Старае Сяло(укр.) бел. і Запалаў(укр.) бел. з пяццю фальваркамі. Пазней валодаў панадворкам на вул. Шырокай (цяпер Каперніка(укр.) бел.) у Львове, маёнткам у Раве-Рускай (1874). У 1873 годзе ўласнасць ацэньваў у 3 млн залатых гульдэнаў(укр.) бел..

У 1866 годзе набыў папяровую фабрыку ў Чарлянах(укр.) бел., якую затым ператварыў ў Акцыянернае таварыства, што праз некалькі гадоў абанкруцілася; страціў на гэтым 300 000 залатых гульдэнаў. Падобны лёс — у рафінерыі нафты ў Пярэмышлі, ільняной мануфактуры ў Красічыне.

Радавод і сям’я

Сям’я і дзеці

Леапольд Гаровіц. «Партрэт Ядвігі Сапега» (1882)

9 снежня 1825 года ў Пулавах ажаніўся са сваёй стрыечнай сястрой графіняй Ядвігай Клемянцінай Замойскай(польск.) бел. (1806—1890), дачкой ардыната графа Станіслава Косткі Замойскага(руск.) бел. (1775—1856) і Соф’і Адамаўны Чартарыйскай (1778—1837). Падчас лістападаўскага паўстання жыла ў Парыжы, пасля з мужам у Кракаве. У Львове складалася на чале многіх дабрачынных арганізацый. У сваім маёнтку Красічын у 1863 годзе зладзіла шпіталь для параненых паўстанцаў. У лютым 1864 года дапамагала сыну здзейсніць уцёкі з турмы ў Львове. Пасля смерці мужа яна паступова адышла ад грамадскага жыцця, перадаўшы клопат аб дабрачынных установах нявестцы. Памерла ў Красічыне і пахавана ў сямейным магільным склепе.

Дзеці:

Патомкі

Эпітафія Л. Л. Сапегі ў Лацінскім кафедральным саборы(руск.) бел. Львова

Нягледзячы на тое, што Леан Людвік меў адзінага сына, які дажыў да сталага ўзроста, спіс яго нашчадкаў дастаткова шырокі. Многія з іх былі выбітнымі ваеннымі і грамадскімі дзеячамі. Між іншым, сярод іх:

Памяць

Імя Леана Людвіка Сапегі ў 1886—1940 гадах насіла адна з галоўных вуліц Львоўскага раёна Новый Свет(укр.) бел., якая абмяжоўвала гэту гістарычную мясцовасць з усходу. З 1991 года вуліца носіць імя Сцяпана Бандэры(укр.) бел..

Ганаровы грамадзянін Львова(руск.) бел..

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha-Kodeński, Leo Fürst // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 232.
  2. (unspecified title) Праверана 27 верасня 2016.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  6. Сапіга Лев // Енциклопедія історії України[ru] : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій[ru] (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України[ru]. — К.: «Наукова думка[ru]», 2012. — Т. 9 : Прил — С.— С. 452. — ISBN 978-966-00-1290-5. (укр.)
  7. Sapiehowie (05) Архівавана 21 верасня 2013. (польск.)
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Князь Леон Сапега открыл одно из старейших учебных заведений Галиции и построил первую в Украине железную дорогу (руск.)
  9. 1 2 3 Львовский Лев Сапега (руск.)
  10. Ю. Томін, Ю. Романишин, Р. Коритко, І. Паращак. Перша колія: до 150-річчя Львівської залізниці. — Львів: ТзОВ «Західноукраїнський Консалтинговий Центр» (ЗУКЦ), 2011. — 496 с.; іл. — С. 52. — ISBN 978-617-655-000-6
  11. Англійскі інжынер: будаваў чыгункі па ўсім свеце — ад Канады да Аўстраліі, атрымаў ўзнагароды ў Англіі, Італіі, Аўстрыі
  12. Ralf Roth, Günter Dinhobl. Across the borders: Financing the world’s railways in the nineteenth and twentieth centuries. — Ashgate, 2008. P. 53.
  13. 1 2 Чорновол І. 199 депутатів Галицького Сейму. — Львів : «Тріада плюс», 2010. — 228 с., іл. — (Львівська сотня). — ISBN 978-966-486-089-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Палітыкі Украіны
Катэгорыя·Памерлі ў Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1878 годзе
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Пахаваныя ў Падкарпацкім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Virtuti Militari
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Члены Палаты паноў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Палітыкі Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1803 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1802 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Львова
Катэгорыя·Памерлі ў Падкарпацкім ваяводстве