wd wp Пошук:

Адам Ежы Чартарыйскі

Адам Ежы (Адам Юрый) Чартары́йскі (14 студзеня 1770, Варшава — 15 ліпеня 1861) — польскі і расійскі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік. У сваіх справах намагаўся аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 г.

Біяграфія

Паходзіў з роду князёў Чартарыйскіх, сын Адама Казіміра.

Адам Ежы Чартарыйскі

Атрымаў выдатную адукацыю (сярод яго настаўнікаў былі паэты Ф. Карпінскі, Ф. Князьнін). Падарожнічаў па Чэхіі, Германіі, Францыі, Англіі, Шатландыі.

Удэельнічаў у абарончай вайне супраць Расіі (1792), потым эмігрыраваў. Каб захаваць маёнткі ад канфіскацыі расійскімі ўладамі, Чартарыйскія былі вымушаны паслаць у Пецярбург Адама Юрыя і яго брата Канстанціна Адама як заложнікаў. Быў запісаны ў конна-гвардзейскі полк, у 1796 стаў камер-юнкерам і ад’ютантам вялікага князя Аляксандра Паўлавіча (будучы імператар Аляксандр I), э якім пасябраваў. У 1799 прызначаны пасланнікам у Сардзінію. Пасля ўступлення на трон Аляксандра I (1801) выкліканы ў Пецярбург і стаў адным з бліжэйшых дарадцаў імператара. 3 1802 таварыш міністра, у 1804—06 міністр замежных спраў. Як куратар Віленскай навучальнай акругі (1803—24) заахвочваў стварэнне сеткі польскамоўных школ — асяродка выхавання моладзі ў польскім патрыятычным духу.

Язэп Аляшкевіч. «Партрэт Адама Ежы Чартарыйскага»

Ідэйны натхняльнік 3-й антыфранцузскай кааліцыі, распрацаваў яе палітычную канцэпцыю. Дзякуючы яму Расія заключыла саюз з Аўстрыяй і абвясціла вайну Напалеону I (1805). Склаў план пасляваеннай перабудовы Еўропы, які прадугледжваў аднаўленне Рэчы Паспалітай у палітыка-дынастычнай уніі з Расійскай Імперыяй. На аўдыенцыі 5(17).4.1810 выклаў план адраджэння Вялікага Княства Літоўскага. Выступаў супраць неадкладнай рэалізацыі плана Агінскага (1811), адмоўна ставіўся да «літоўскіх» планаў цара.

У час вайны 1812 выехаў у Карлсбад, потым у Вену. У лістах да Аляксандра I прапаноўваў аднавіць Польскае каралеўства і ВКЛ у іх старажытных межах, з мадыфікаванай Канстытуцыяй 3 мая (1791), Статутам ВКЛ, 100-тысячным войскам. Пасля разгрому Напалеона і заняцця расійскім войскам Варшаўскага княства ўдзельнічаў у арганізацыі там новай адміністрацыі. Дарадца імператара Аляксандра I па польскім пытанні на Венскім кангрэсе, рэдактар Канстытуцыі Каралеўства Польскага. Атрымаў пасаду сенатара-ваяводы і члена Адміністрацыйнай рады ў Варшаве.

Карыстаючыся блізкасцю да імператара, у 1823 паспрабаваў умяшацца ў справу зняволеных філаматаў. Не дамогшыся вынікаў, падаў у адстаўку з пасады куратара Віленскай навучальнай акругі. Пасля смерці Аляксандра I (1825) адзін з лідараў легальнай кансерватыўнай апазіцыі супраць антыпольскай палітыкі Мікалая I.

Падчас Паўстання 1830—1831 гадоў узначаліў Нацыянальны ўрад узначальваў Сенат і кансерватыўны Нацыянальны ўрад у Варшаве, перашкаджаў правядзенню сацыяльных і палітычных пераўтварэнняў. Пасля серыі ваенных няўдач лічыў немэтазгодным працягваць баявыя дзеянні супраць Расіі, а раіў дамагацца захавання ў Каралеўстве Польскім канстытуцыйных свабод пад скіпетрам Габсбургаў, Гогенцолернаў і нават Раманавых шляхам дыпламатычных дэмаршаў да заходнееўрапейскіх краін.

З 1831 ў эміграцыі. Спачатку эмігрыраваў у Англію, пасля ў Францыю. За ўдзел у паўстанні пазбаўлены княжацкага тытула і дваранскай годнасці ў Расійскай Імперыі. Яго парыжская рэзідэнцыя («Атэль Ламбер»), стала цэнтрам канспіратыўнай дзейнасці кансерватыўна-манархічнай плыні польскай палітычнай эміграцыі. Развіваў праграму аднаўлення незалежнай Рэчы Паспалітай пры падтрымцы заходнееўрапейскіх дзяржаў, аднак быў праціўнікам самастойнага польскага нацыянальна-вызваленчага руху і рэвалюцыйных пераўтварэнняў. Развіваў ідэі славянскага федэралізму (без Расіі). Наладзіў сувязі з каўказскімі горцамі, румынамі, сербамі, Турцьый, выступаў за дзяржаўную незалежнасць балканскіх народаў ад Турцыі, Аўстрыі і Расіі. Падтрымліваў рэвалюцыйныя рухі 1848—49 у еўрапейскіх дзяржавах. Мецэнат літаратуры і навукі, у эміграцыі арганізаваў літаратурнае, навуковае, педагагічнае, дабрачыннае таварыствы. Аўтар палітычных і публіцыстычных твораў, успамінаў, навуковых даследаванняў, вершаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Adam Jerzy Czartoryski // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523171 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.

Літаратура

Папярэднік:
Аляксандр Раманавіч Варанцоў
Міністр замежных спраў Расійскай імперыі
18041806
Пераемнік:
Андрэй Якаўлевіч Будберг
Тэмы гэтай старонкі (20):
Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Папячыцелі Віленскай навучальнай акругі
Нарадзіліся ў Варшаве
Міністры замежных спраў Расійскай імперыі
Пахаваныя на могілках Манмарансі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся 14 студзеня
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў 1770 годзе
Кавалеры ордэна Белага арла (Царства Польскае)
Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari
Чартарыйскія
Чартарыйскія
Памерлі 15 ліпеня
Памерлі ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 1861 годзе
Князі клэванскія