wd wp Пошук:

Virtuti Militari

Virtuti Militari (лац.: Ордэн воінскай доблесці) — ордэн, вышэйшая ваенная ўзнагарода Польшчы за мужнасць перад абліччам ворага, эквівалент брытанскага Крыжа Вікторыі.

Ордэн увёў 22 чэрвеня 1792 года апошні кароль польскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі — пасля разгрому рускіх войскаў у бітве пад Зяленцамі, скасаваны ў тым жа годзе самім каралём па палітычных матывах. Сярод першых узнагароджаных ордэнам былі генералы Тадэвуш Касцюшка і Юзаф Панятоўскі. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай ордэн выкарыстоўваўся ў Варшаўскім герцагстве.

Ордэн зноў скасаваў рускі цар (і адначасова манарх Царства Польскага) Мікалай I пасля падаўлення вызваленчага паўстання 1831 года.

Адрозненне аднавіў ўрад незалежнай Польшчы ў 1919 годзе і атрымаў назву «Ордэн ваенны Virtuti Militari».

Уручаецца падчас вайны або ў пяцігадовы тэрмін пасля яе заканчэння прэзідэнтам рэспублікі па прапанове капітула ордэна (дзеючы глава — Станіслаў Налеч-Камарніцкі[1]). У часы Другой Сусветнай вайны Virtuti Militari таксама былі ўзнагароджаны камандуючыя саюзных войскаў, якія спрыялі вызваленні Польшчы з-пад нямецкай акупацыі. Пасля 1989 года фактычна не ўручаецца, нягледзячы на яго захаванне ва ўзнагароднай сістэме Польшчы. У 19451989 гадах Узброеныя сілы Польшчы удзельнічалі толькі ў адным узброеным канфлікце, а пасля 1989-га — у трох (Вайна ў Персідскім заліве, вайна ў Афганістане і вайна ў Іраку).

Ордэн мае 5 ступеняў:

Літаратура

Зноскі

  1. Загінуў у авіякатастрофе самалёта Прэзідэнта Польшчы Л. Качыньскага.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1792)
Ордэны Польшчы
Virtuti Militari
Узнагароды паводле алфавіта