wd wp Пошук:

Падолле

Падолле на карце Украіны

Падолле (укр.: Поділля) — гістарычна-геаграфічны рэгіён Украіны ў басейне Паўднёвага Буга і Днястра. Ахоплівае тэрыторыю сучасных Вінніцкай, Хмяльніцкай і невялікія часткі Цярнопальскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Адэскай абласцей.

Гісторыя

Герб Падолля

У «Спісе местаў далёкіх і блізкіх» (кан. XIV ст.) тэрыторыя Падолля паказана вельмі расцягнутай, на ўсходзе яна даходзіць да Дняпра. У Вялікім Княстве Літоўскім існавалі ўяўленні, што Падолле на поўдні даходзіла да Чорнага мора.

У сярэдзіне XVI ст. з усходняга Падолля ўтварылася Брацлаўскае ваяводства. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) заходняя частка Падолля апынулася ў складзе Аўстрыі, па другім падзеле (1793) — усходняе Падолле далучыла да сябе Расійская імперыя.[1]

У міжваенны час у Падолле размяшчалася брыгада Корпуса аховы памежжа «Падолле».

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Цярнопальская вобласць
Катэгорыя·Вінніцкая вобласць
Катэгорыя·Хмяльніцкая вобласць
Катэгорыя·Гістарычныя вобласці Украіны