wd wp Пошук:

Галічына

Не блытаць з Галіцкая зямля.

Галічына на карце Украіны

Галічына́ (укр.: Галичина́, польск.: Galicja, ням.: Galizien) — гістарычная вобласць ва Усходняй Еўропе, якая сёння падзеленая паміж Польшчай і Украінай. Тэрыторыя Галічыны — паўночныя схілы Карпатаў, басейн верхняга і сярэдняга цячэння Днястра, верхняга цячэння Заходняга Буга, верхняга цячэння Сана. У склад Галічыны цяпер уваходзяць тэрыторыі Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Цярнопальскай (за выняткам яе паўночнай часткі, што належыць да Валыні) абласцей Украіны, а таксама некаторыя паветы Падкарпацкага ваяводства Польшчы.

Гістарычным, палітычным і культурным цэнтрам края прынята лічыць горад Львоў, хоць сама назва Галічына, хутчэй за ўсё, паходзіць ад мястэчка Галіч, які калісьці быў сталіцай Галіцкага ўдзельнага княства. Сучасныя межы Усходняй Галічыны ў цэлым супадаюць з межамі Заходне-Украінскай народнай рэспублікі, якая была абвешчана 1 лістапада 1918 года.

З-за частковай лібералізацыі нацыянальнай палітыкі ў Аўстра-Венгрыі пасля «Вясны народаў» 1848 года Галічына стала цэнтрам развіцця ўкраінскай літаратуры і навукі, у той час як у расійскай Украіне выходзілі ўказы аб забароне ўкраінскай мовы, праводзілася палітыка жорсткай русіфікацыі і дыскрымінацыі ўкраінскай культуры. Таму Галічыну яшчэ называюць «украінскім П’емонтам».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Гісторыя Аўстра-Венгрыі
Гістарычныя вобласці Украіны
Галічына
Гістарычныя вобласці Польшчы
Заходняя Украіна
Аўстрыйская імперыя