wd wp Пошук:

Аляксандр Антоні Сапега

Аляксандр Антоні Сапега (3 верасня 1773, г. Страсбург, Францыя — 8 верасня 1812), навуковы і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, прадстаўнік роду Сапегаў, сын Юзафа Сапегі.

Біяграфія

Атрымаў хатнюю адукацыю, дзяцінства правёў на Падляшшы (Коцк, Сямяцічы). Ажыццявіў мінералагічныя экспедыцыі ў Польшчы і Літве, а таксама ў Альпы, на Балканы і Валынь. Аўтар працы «Мінералогія» (1800—1801), падручніка па неарганічнай хіміі, нарыса па крышталяграфіі. Падарожнічаў па Адрыятычным узбярэжжы, вывучаў этнаграфію славенцаў, харватаў, баснійцаў, герцагавінцаў; вынікі даследаванняў апублікаваў у выглядзе лістоў да Жана-Эмануэля Жылібера «Падарожжа ў славянскіх краінах у 1802 і 1803 гг.» (1811). У 1807 арганізаваў знаходжанне Напалеона ў Варшаве, стаў афіцэрам яго гвардыі, камергерам. 1 ліпеня 1812 увайшоў у склад Камісіі Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага і ўзначаліў ваенны аддзел, але хутка выйшаў з урада з-за непаразуменняў з ваенным генерал-губернатарам ВКЛ (1812) Дзіркам ван Гогендорпам.

Грабніца Аляксандра Сапегі ў Красічыне.

Зноскі

  1. Dr. Constant v. Wurzbach Sapieha, Alexander (1773–1812) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 28. — S. 236.
  2. Aleksander Antoni Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Alexander Sapieha // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  4. 1 2 3 4 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Страсбуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1812 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня