wd wp Пошук:

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь — інстытут канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь створаны ў 1994 годзе на аснове Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь» ад 30 сакавіка 1994 г. Фарміруецца з 12 суддзяў, 6 з якіх назначае Прэзідэнт, 6 выбірае Савет Рэспублікі. Тэрмін дзейнасці членаў Суда — 11 гадоў.

Гісторыя

Падчас канстытуцыйнага крызісу 1996 года Суд палічыў, што вынікі рэферэндуму аб змяненні канстытуцыі не будуць абавязковымі. Пасля адхілення В. Ганчара з паста главы Цэнтравыбаркама Старшыня Канстытуцыйнага Суда накіраваў Прэзідэнту зварот з патрабаваннем адмяніць гэта рашэнне[1]. Пасля рэферэндуму старшыня Канстытуцыйнага Суда Валерый Ціхіня падаў у адстаўку, матывуючы яе немагчымасцю прымаць прысягу на новай Канстытуцыі і нязгодай з палітыкай кіраўніцтва краіны[2]

У 1997 годзе Прэзідэнт звольніў з пасады суддзю Міхаіла Пастухова, спасылаючыся на заканчэнне тэрміна яго паўнамоцтваў у сувязі з уступленнем у сілу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Суды адмовіліся прымаць да разгляду скаргу Пастухова. У 2003 годзе Камітэт па правах чалавека ААН убачыў у гэтай справе парушэнне артыкула 25 МПГПП у спалучэнні з артыкуламі 14 і 2[3].

Былы будынак Канстытуцыйнага Суда па вул. Карла Маркса, 32

У сімвалічны Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка 2018 года, Канстытуцыйны Суд пераехаў з будынка па вул. Карла Маркса, 32, дзе ўмовы былі досыць сціснутымі, у будынак па вуліцы Чырвонаармейскай, 4, які да 2012 года займаў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі[4].

Склад

Канстытуцыйны Суд складаецца з 12 суддзяў з тэрмінам паўнамоцтваў у 11 гадоў. Палову суддзяў, у тым ліку старшыні прызначае Прэзідэнт (старшыня Суда прызначаецца са згоды Савета Рэспублікі), другую палову абірае Савет Рэспублікі (артыкул 116 Канстытуцыі).

Старшыні Суда

Суддзі

Зноскі

  1. Волчек О. Лукашенко — узурпатор и не имеет права участвовать в выборах
  2. .Лукашенко Александр Григорьевич. Дополнительные сведения Архівавана 9 ліпеня 2011.
  3. Mikhail Ivanovich Pastukhov v. Belarus, Communication No. 814/1998, U.N. Doc. CCPR/C/78/D/814/1998
  4. Конституционный суд Беларуси переехал в другое здание‍

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Чырвонаармейская вуліца (Мінск)
Катэгорыя·Суды паводле алфавіта
Катэгорыя·Вуліца Кірава (Мінск)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара