wd wp Пошук:

Вольга Генадзьеўна Сяргеева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяргеева. Вольга Генадзьеўна Сяргеева (нар. 1952, Мінск) — беларускі суддзя і дзяржаўны дзеяч. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2008).

Біяграфія

У 1974 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1975—1992 гадах працавала юрысконсультам, старшым юрысконсультам у гарадах Ахтубінск, Хмяльніцкі, Ленінакан, Ахалкалакі, Ржэў. У 1993—1997 гадах займала пасады галоўнага спецыяліста, намесніка начальніка ўпраўлення − начальніка аддзела заканадаўства аб агульных пытаннях рынку і экалогіі, начальніка ўпраўлення гаспадарчага заканадаўства Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня па снежань 1997 года працавала начальнікам ўпраўлення нарматыўна-прававой работы ААБ «Беларусбанк».

У 1997—1998 гадах узначальвала ўпраўленне заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 1998—2001 гадах — намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе перайшла на работу ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду начальніка галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення.

З лютага 2008 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. З лютага 2012 года па люты 2017 года — намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З 2013 па 2017 год — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Еўрапейскай камісіi за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія).

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[1][2].

Аўтар шэрагу публікацый. Прымала ўдзел у распрацоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў.

Узнагароды

Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2006)[3].

Зноскі

  1. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  2. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
  3. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Сяргеева Вольга Генадзьеўна Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»