wd wp Пошук:

Леанід Міхайлавіч Рабцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабцаў. Леанід Міхайлавіч Рабцаў (нар. 1955, в. Аляксандраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі юрыст, мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Біяграфія

У 1982 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У 1981 годзе пачаў службу ў органах унутраных спраў і затым займаў розныя пасады начальніцкага саставу ў цэнтральным апараце МУС Рэспублікі Беларусь. Працаваў у Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да першага намесніка начальніка Акадэміі.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую (Акадэмія МУС СССР, г. Масква), а ў 2001 годзе доктарскую (Інстытут дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) дысертацыі. Мае вучонае званне прафесара.

З 2003 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, займаў пасаду загадчыка кафедры тэорыі і гісторыі права, а з сакавіка 2005 года — дэкана факультэта права гэтай ВНУ.

Са снежня 2007 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш як 170 навуковых публікацый у галіне адміністрацыйнага, фінансавага і інфармацыйнага права, тэорыі права і кіравання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, медалём «За працоўныя заслугі» (2019 год)[1].

Зноскі

  1. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рабцаў Леанід Міхайлавіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы БДЭУ
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі БДЭУ