wd wp Пошук:

Віктар Мікалаевіч Рабцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабцаў. Віктар Мікалаевіч Рабцаў (нар. 1957, в. Іванаўка Гафурыйскага раёна Башкірскай АССР) — беларускі юрыст.

Біяграфія

У 1994 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1999 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У перыяд з 1975 па 1993 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах. З 1993 па 1995 год працаваў у аддзеле барацьбы з кантрабандай Мінскай рэгіянальнай мытні.

З мая 1995 года працаваў у сістэме эканамічнага правасуддзя: на пасадзе суддзі гаспадарчага суда Мінскай вобласці, суддзі і намесніка старшыні гаспадарчага суда г. Мінска, суддзі і намесніка Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага Суда. Са студзеня 2014 года — на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у складзе судовай калегіі па эканамічных справах.

З 2011 года з’яўляецца членам Савета па пытаннях прававой і судовай дзейнасці пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2016 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. Суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Рабцаў Віктар Мікалаевіч Архівавана 8 кастрычніка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Суддзі Беларусі
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь